Басіны
рака ў Беларусі
Басі́ны, Басенка — рака ў Баранавіцкім раёне Берасьцейскай вобласьці Беларусі, правы прыток ракі Лахазвы (басэйн Нёману). Даўжыня 8 км. Пачынаецца за 5 км на поўнач ад вёскі Гавінавічаў, цячэ сярод лесу, працякае праз возера Басіна, у нізоўі праз сажалку (плошча 0,07 км²), упадае ў Лахазву за 1,3 км на паўднёвы ўсход ад хутару Яжоны. У нізоўі прымае сьцёк з мэліярацыйных каналаў.
Басіны | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Выток | каля вёскі Гавінавічаў |
Вусьце | Лахазва |
Краіны басэйну | Беларусь |
Вобласьці | Берасьцейская вобласьць |
Даўжыня | 8 км |
Літаратура
рэдагаваць- Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1 С. 55