Падбярэжжа (Пухавіцкі сельсавет)
Падбярэ́жжа[1] — вёска ў Пухавіцкім раёне Менскай вобласьці Беларусі. Уваходзіць у склад Пухавіцкага сельсавету.
Падбярэжжа | |
трансьліт. Padbiarežža | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Менская |
Раён: | Пухавіцкі |
Сельсавет: | Пухавіцкі |
Насельніцтва: | 33 чал. (2009) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1713 |
Нумарны знак: | 5 |
Геаграфічныя каардынаты: | 53°30′38.999″ пн. ш. 28°18′34.499″ у. д. / 53.51083306° пн. ш. 28.30958306° у. д.Каардынаты: 53°30′38.999″ пн. ш. 28°18′34.499″ у. д. / 53.51083306° пн. ш. 28.30958306° у. д. |
± Падбярэжжа |
Знаходзіцца за 10 кіламетраў на паўнач ад Мар’інай Горкі, 10 кілямэтраў ад чыгуначнай станцыі Пухавічы лініі Менск-Асіповічы, каля шашы Менск-Бабруйск (1 км).
Гісторыя
рэдагавацьПаводле перапісу 1917 г. пасяленьне было вядома як маёнтак Пухавіцкай воласьці Ігуменскага павету Менскай губэрні.
У Першую сусьветную вайну ў лютым — сьнежні 1918 году была пад акупацыяй войскаў кайзэраўскай Нямеччыне.
25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І з’езду КП(б) Беларусі вёска ўвайшла ў склад БССР.
У жніўні 1919 — ліпені 1920 вёска знаходзілася пад польскай уладай.
Паблізу вёсцы, на хутары Асіеўскага летам 1936 году адпачываў і працаваў Якуб Колас.
З чэрвеня 1941 году да 4 ліпеня 1944 году вёска была пад нямецкай акупацыяй.
Насельніцтва
рэдагаваць- 1897 год — 4 двары, 27 жыхароў
- 1917 год — 1 гаспадарка, 19 жыхароў
- 2002 год — 25 двароў, 57 жыхароў
- 2009 год — 33 чалавекі[2]
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu)
- ^ Вынікі перапісу 2009 году ў Беларусі