Паблё Асвальда
Паблё Даніель Асвальда (па-гішпанску: Pablo Daniel Osvaldo; нарадзіўся 12 студзеня 1986 году, Буэнас-Айрэс, Аргентына) — былы італьянскі футбаліст аргентынскага паходжаньня, гулец аргентынскага клюбу «Банфільд». У 2011—2014 гадах выступаў за нацыянальную зборную Італіі на пазыцыі нападніка.
Паблё Асвальда | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 12 студзеня 1986[1][2] (38 гадоў) | |
Рост | 183 см | |
Вага | 81 кг | |
Пазыцыя | нападнік | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2005—2006 2006—2007 2006—2007 2007—2009 2009—2010 2010 2010—2011 2011—2013 2013—2015 2014 2014—2015 2015 2015—2016 2016 2020 |
Уракан Аталянта → Леччэ (арэнда) Фіярэнтына Балёньня → Эспанёл (арэнда) Эспанёл Рома Саўтгэмптан → Ювэнтус (арэнда) → Інтэрнацыянале (арэнда) → Бока Хуніёрс (арэнда) Порту Бока Хуніёрс Банфільд |
33 (11) 3 (1) 31 (8) 21 (5) 25 (3) 0 (0) 43 (19) 55 (27) 13 (3) 11 (1) 12 (5) 11 (3) 7 (1) 3 (0) 2 (0) |
Зборныя | ||
2011—2014 | Італія | 14 (4) |
Кар’ера
рэдагавацьКлюбная
рэдагавацьПаблё зьяўляецца выхаванцам юнацкіх камандаў аргентынскіх футбольных клюбаў «Лянус», «Банфільд» і «Уракан».
У дарослым футболе дэбютаваў у 2004 годзе выступамі за каманду клюбу «Ўракан», у якой правёў адзін сэзон, прыняўшы ўдзел у 33 матчах чэмпіянату й забіўшы 11 галоў. Малады аргентынскі нападнік прыцягнуў увагу скаўтаў эўрапейскіх клюбаў і ўжо ў 2006 годзе пераехаў у Італію, заключыўшы кантракт з клюбам «Аталянта». Правёўшы ўсяго тры гульні за гэтую каманду, Паблё перабраўся ў іншы клюб з Сэрыі B, «Леччэ», які заключыў з «Аталянтай» дамову аб сумесных правах на футбаліста.
Сваёй гульнёй за апошнюю каманду прыцягнуў увагу прадстаўнікоў трэнэрскага штаба клюбу «Фіярэнтына», у склад якога далучыўся 2007 году. Адгуляўшы за «фіялак» няпоўныя два сэзоны сваёй гульнявой кар’еры, у 2009 годзе перайшоў у «Балёньню».
Наступным клюбам у кар’еры гульца стаў гішпанскі «Эспанёл», колеры якога ён абараняў на працягу 2010—2011 гадоў. У 2011 годзе вярнуўся ў Італію, далучыўшыся ў склад клюбу «Рома».
18 жніўня 2013 году Асвальда падпісаў чатырохгадовы кантракт з ангельскім клюбам «Саўтгэмптан»[3], сума зьдзелкі паміж клюбамі склала 15,1 млн эўра ў дадатак да магчымых бонусаў у памеры 2 млн эўра[4]. Дэбютаваў за новы клюб 24 жніўня ў матчы супраць клюбу «Сандэрлэнд», які скончыўся зь лікам 1:1, выйшаўшы на замену ў пачатку другога тайму. Першы гол гульца прыйшоўся на сустрэчу супраць «Крыстал Пэлас» (2:0)[5].
31 студзеня 2014 году Асвальда вярнуўся ў Італію, дзе далучыўся на правах арэнды да клюбу «Ювэнтус» на астатнюю частку сэзону 2013—2014 гадоў. Клюб атрымаў да 31 траўня 2014 году апцыён на куплю правоў на гульца па кошце 19 млн эўра[6].
4 жніўня 2014 году Асвальда зноўку вярнуўся ў Італію, на гэты раз у клюб «Інтэрнацыянале» паводле арэнданга пагадненьня паміж клюбамі, пры гэтым у адваротным кірунку рушыў паўабаронца Сафір Тайдэр[7].
Міжнародная
рэдагавацьМаючы права на атрыманьне італьянскага грамадзянства праз прадзеда, які нарадзіўся ў Філятрана, а пазьней эміграваў у Аргентыну, Асвальда вырашыў выступаў за нацыянальную зборную Італіі[8]. 5 кастрычніка 2011 году, у сувязі з траўмамі Марыё Балятэльлі й Джампаолё Пацыні, Асвальда атрымаў свой першы выклік у зборную на адборачныя гульні да чэмпіянату Эўропы 2012 году супраць зборных Сэрбіі й Паўночнай Ірляндыі[9].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в Dani Osvaldo // FBref.com (мн.)
- ^ а б в PABLO DANIEL OSVALDO // Argentine Soccer Database (гішп.)
- ^ Saints sign Osvaldo. Southampton FC.
- ^ Pablo Daniel Osvaldo Cessione a titolo definitivo. AS Roma.
- ^ Southampton 2-0 Crystal Palace. BBC Sport
- ^ Osvaldo joins Juventus. Juventus FC.
- ^ Inter, Osvaldo: "Vinciamo tutto". E Medel è in volo per Madrid. Gazzetta.it
- ^ Cugino Osvaldo voglio organizzare(недаступная спасылка)
- ^ Pablo Osvaldo:Call up criticism ridiculous(недаступная спасылка). ESPN
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Профіль(недаступная спасылка) на сайце ESPN
- Профіль на сайце transfermarkt.co.uk
- Статыстыка на сайце Guardian