Бока Хуніёрс Буэнас-Айрэс

«Бока Хуніёрс» (па-гішпанску: Club Atlético Boca Juniors) ― аргентынскі футбольны клюб з гораду Буэнас-Айрэс, гуляе ў Прафэсійнай футбольнай лізе. Адзін з самых тытуляваных і папулярных футбольных клюбаў краіны. «Бока» перамагла ў 18 міжнародных спаборніцтвах, і зьяўляецца рэкардсмэнам па гэтым паказчыку, сярод іх — шэсьць Кубкаў Лібэртадорэс і тры Міжкантынэнтальныя кубкі. Клюб 31 раз станавіўся чэмпіёнам Аргентыны, што зьяўляецца другім паказчыкам у краіне пасьля «Рывэр Плэйт». Супрацьстаяньне з гэтым клюбам завецца Супэрклясыка, якое зьбірае шмат гледачоў ува ўсім сьвеце й зьяўляецца адным з найважнейшых дэрбі ў футболе.

Бока Хуніёрс
Escudo del Club Atlético Boca Juniors 2012.svg
Поўная назва Club Atlético Boca Juniors
Заснаваны 3 красавіка 1905
Горад Буэнас-Айрэс, Аргентына
Стадыён Бамбанэра
Умяшчальнасьць: 57 400
Прэзыдэнт Хорхэ Амор Амэаль[d]
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Прафэсійная футбольная ліга
 · 2022 1 месца
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Трэція колеры
bocajuniors.com.ar(гішп.)(анг.)
Hinchada de Boca desplegando sus telones.JPG

«Бока» заняла 12 радок у сьпісе найлепшых клюбаў XX стагодзьдзя паводле вэрсіі ФІФА. Таксама клюб уваходзіць у сьпіс 20 найлепшых клюбаў паводле вэрсіі IFFHS[1], і шэсьць разоў займаў першы радок у штомесяцовай вэрсіі гэтага сьпісу.

ГісторыяРэдагаваць

3 красавіка 1905 году пяцёра італьянскіх хлопцаў сустрэліся, каб заснаваць клюб. Сустрэча адбылася ў доме Эстэбана Бальета, а астатніх чатырох актывістаў клікалі Альфрэда Скарпацьці, Сант’яга Сана і браты Хуан і Тэадора Фарэнгі. Пасьля некалькіх гадзінаў дыскусаў бацька Бальета выгнаў хлапцоў з дому, таму яны вымушаныя былі працягнуць абмеркаваньне праекту ў Пляса-Соліс, якую цяпер лічаць месцам стварэньня клюбу.

ДасягненьніРэдагаваць

  • Чэмпіён Аргентыны: 35
    • 1919, 1920, 1923, 1924, 1926, 1930, 1931, 1934, 1935, 1940
    • 1943, 1944, 1954, 1962, 1964, 1965, 1969(Н), 1970(Н), 1976(М), 1976(Н)
    • 1981(М), 1992(А), 1998(А), 1999(К), 2000(А), 2003(А), 2005(А), 2006(К), 2008(А), 2011(А), 2015, 2017, 2018, 2020, 2022

СкладРэдагаваць

Актуальны на 10 лютага 2023 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1   Бр Сэрхіё Рамэра 1987
2   Аб Факунда Ранкальля 1987
3   Аб Агустын Сандэс 2001
4   Аб Нікаляс Фігаль 1994
5   ПА Алян Варэля 2001
6   Аб Маркас Роха (капітан) 1990
7   Нап Эсэк’ель Сэбальяс 2002
8   ПА Поль Фэрнандэс 1991
9   Нап Дарыё Бэнэдэта 1990
10   ПА Оскар Рамэра 1992
11   ПА Мартын Паера (ар. Мідлзбра) 1998
12   Бр Леандра Брэй 2002
13   Бр Хавіер Гарсія 1987
14   ПА Эстэбан Ралён 1995
15   Аб Нікаляс Валентыні 2001
16   Нап Мігель Мэрэнтыель (ар. Палмэйрас) 1996
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
17   Аб Люіс Адвінкуля 1990
18   Аб Франк Фабра 1991
20   ПА Хуан Рамірэс 1993
21   ПА Эсэк’ель Фэрнандэс 2002
22   Нап Сэбастыян Вільля 1996
23   ПА Дыега Гансалес 1988
25   Аб Бруна Вальдэс 1992
29   Нап Нарбэрта Брыяска 1996
33   Нап Нікаляс Арсыні 1994
36   ПА Крыстыян Мэдына 2002
38   Нап Люіс Васкес 2001
39   Аб Габрыель Аранда 2001
41   Нап Люка Лянгоні 2002
57   Аб Марсэлё Вэйгант 2000
  ПА Агустын Альмэндра 2000
  Нап Хан Уртада 2000

КрыніцыРэдагаваць

Вонкавыя спасылкіРэдагаваць