Нацыянальная акадэмія навук Украіны
акадэмія навук
Нацыянальная акадэмія навук Украіны (НАН Украіны, НАНУ, укр. Національна академія наук України) — вышэйшая навуковая ўстанова Ўкраіны з самакіраванай арганізацыяй. НАНУ аб’ядноўвае дзейных сябраў, сябраў-карэспандэнтаў і замежных сябраў, а таксама ўсіх навуковых работнікаў, якія працуюць у яе навуковых установах, ажыцьцяўляючы дасьледаваньні ў галіне прыродазнаўчых, гуманітарных, грамадзкіх і тэхнічных навук.
Нацыянальная акадэмія навук Украіны | |
Памяшканьне Прэзыдыюму НАН Украіны | |
Абрэвіятура | НАНУ |
---|---|
Дата ўтварэньня | 14 лістапада 1918 (106 гадоў таму) |
Тып | навуковая |
Штаб-кватэра | Кіеў, вул. Уладзімерская, д. 54 |
Старшыня | Анатоль Загародны[1] |
Сайт | nas.gov.ua |
НАН Украіны была створаная 14 лістапада 1918 году як Украінская акадэмія навук[2]. Паводле стану на пачатак 2024 году ў Акадэміі навук Украіны працавала 24 980 супрацоўнікаў, сярод іх 13 444 — навукоўцы[3]. Кіроўныя органы НАН Украіны знаходзяцца ў Кіеве.
Ад 1962 да 2020 году прэзыдэнтам НАНУ быў Барыс Патон.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Президія НАН України (укр.). Інститут програмних систем НАН України. Праверана 14 траўня 2024 г.
- ^ Закон про заснування Української Академії наук в м. Києві. Law of Ukraine #710. November 14, 1918. (афіцыйны дакумэнт)
- ^ Про Академію (укр.). Інститут програмних систем НАН України. Праверана 14 мая 2024 г.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьГэта — накід артыкула пра Ўкраіну. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |