Ге́афі́зыка — комплекс навук, якія дасьледуюць фізычнымі мэтадамі будову Зямлі. Геафізыка ў шырокім сэнсе вывучае фізыку цьвёрдай Зямлі (зямную кару, мантыю, вадкае вонкавае і цьвёрдае ўнутранае ядро), фізыку акіянаў, паверхневых вод сушы (азёраў, рэкаў, льдоў) і падземных вод, а таксама фізыку атмасфэры (метэаралёгія, кліматалёгія, аэраномія).

Геафізыка
Навука
Зьвесткі
Падкляса ад фізыка і геалёгія
Тэма 20410
Прадмет вывучэньня Зямля й плянэты
Геафізыка ў Вікісховішчы

Тым ня менш, сучасныя арганізацыі геафізыкі маюць больш шырокае вызначэньне, якое ўключае ў сябе вывучэньне гідралягічнаа цыклю, у тым ліку сьнегу і лёду, гідрадынаміку акіянаў і атмасфэры, электрычнасьць і магнэтызм у іянасфэры і магнітасфэры і сонечна-зямных сувязяў, а таксама аналягічныя праблемы, зьвязаныя зь Месяцам і іншымі плянэтамі.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць
 

Гэта — накід артыкула пра геалёгію. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго.