Орхава

вёска ў Тамашоўскім сельсавеце Берасьцейскага раёну Берасьцейскай вобласьці Беларусі

О́рхава[1]вёска ў Берасьцейскім раёне Берасьцейскай вобласьці. Орхава ўваходзіць у склад Тамашоўскага сельсавету. Знаходзіцца на рацэ Буг ненашмат вышэй за польскае мястэчка Архувэк.

Орхава
трансьліт. Orchava
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Берасьцейская
Раён: Берасьцейскі
Сельсавет: Тамашоўскі
Вышыня: 175,3 м н. у. м.
Насельніцтва: 226 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 162
Паштовы індэкс: 225025
СААТА: 1212843051
Нумарны знак: 1
Геаграфічныя каардынаты: 51°34′0″ пн. ш. 23°33′0″ у. д. / 51.56667° пн. ш. 23.55° у. д. / 51.56667; 23.55Каардынаты: 51°34′0″ пн. ш. 23°33′0″ у. д. / 51.56667° пн. ш. 23.55° у. д. / 51.56667; 23.55
Орхава на мапе Беларусі ±
Орхава
Орхава
Орхава
Орхава
Орхава
Орхава
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Гісторыя

рэдагаваць

Напачатку XVI стагодзьдзя Юры Крупскі выдзяліў з Архова разьмешчаны на другім беразе Бугу Архувэк і заснаваў там места, якое першапачаткова таксама звалася Архова[2]. У наступных стагодзьдзях вёска Архова належыла наступным уладальнікам Архоўкі і Валодава. У XIV стагодзьдзя належала Замойскім з Ружанкі[3]. У вёсцы працавала вапнярня. Да вёскі належаў хутар Рыцец. У складзе Расейскай імпэрыі знаходзілася ў Берасьцейскім павеце Гарадзенскай губэрні. Паміж Архувэкам і Арховам раней быў ўзьведзены мост, які злучаў чыгуначныя станцыі Буг Улодаўскі (Архувэк) і Ўлодава (Тамашоўка).

У міжваеннае дваццацігодзьдзе вёска належыла гміне Прыборава, пазьней — гміне Дамачава Берасьцейскага павету Палескага ваяводзтва.

За часам Другой сусьветнай вайны чыгуначны мост быў зьнішчаны.

Па заканчэньні вайны мясцовасьць апынулася ў складзе СССР і з 1991 году ў незалежнай Беларусі.

Насельніцтва

рэдагаваць
  • 2010 год — 226 чалавек
  • 1999 год — 272 чалавекі
  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 87
  2. ^ Grzegorz Rąkowski Polska egzotyczna. T. 2. — Pruszków: Oficyna Wydawnicza «Rewasz», 2006. — С. 168. — ISBN 83-89188-56-2
  3. ^ Biblioteka Warszawska, t.3: 1860, s. 464

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць