Ражанка (Люблінскае ваяводзтва)

Ража́нка (Ружа́нка, польск. Różanka) — вёска ў Польшчы, на рацэ Бугу. Уваходзіць у склад гміны Ўладава Ўладаўскага павету Люблінскага ваяводзтва. Насельніцтва на 2011 год — 957 чалавек. Знаходзіцца за 8 км на поўнач ад Уладавы, каля беларуска-польскай граніцы.

Ражанка
лац. Ražanka
польск. Różanka
Сядзіба Пацеяў
Сядзіба Пацеяў
Краіна: Польшча
Ваяводзтва: Люблінскае
Павет: Уладаўскі
Гміна: Уладава
Насельніцтва: 957 чал. (2011)
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Паштовы індэкс: 22-211
Геаграфічныя каардынаты: 51°39′0″ пн. ш. 23°35′0″ у. д. / 51.65° пн. ш. 23.58333° у. д. / 51.65; 23.58333Каардынаты: 51°39′0″ пн. ш. 23°35′0″ у. д. / 51.65° пн. ш. 23.58333° у. д. / 51.65; 23.58333
Ражанка на мапе Польшчы
Ражанка
Ражанка
Ражанка
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.rozanka.gmina-wlodawa.pl/

Ражанка — даўняе мястэчка гістарычнай Берасьцейшчыны, побач зь якім праходзіць паўднёва-заходняя мяжа этнічнай тэрыторыі беларусаў. Да нашага часу тут захавалася збудаваная ў стылі барока сядзіба Пацеяў, помнік архітэктуры XVIII ст., які з часоў Другой сусьветнай вайны стаіць у руінах.

Гісторыя рэдагаваць

Вялікае Княства Літоўскае рэдагаваць

Першы пісьмовы ўпамін пра Ражанку як мястэчка датуецца 1524 годам. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў яна ўвайшла ў Берасьцейскі павет Берасьцейскага ваяводзтва. Да 1700 году Ражанка страціла статус мястэчка.

Пад уладай Расейскай імпэрыі рэдагаваць

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Ражанка апынулася ў складзе Аўстрыі, з пачатку XIX ст. — у складзе Расейскай імпэрыі, ува Ўладаўскім павеце Седлецкай губэрні. На 1827 год у вёсцы было 104 будынкі.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Ражанку занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

Найноўшы час рэдагаваць

Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Ражанка апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі. З пачаткам Другой сусьветнай вайны ў 1939 годзе вёску занялі войскі Трэцяга Райху.

У 1944 годзе Ражанку занялі савецкія войскі, па чым яе зноў перадалі Польшчы.

Насельніцтва рэдагаваць

  • XIX стагодзьдзе: 1827 год — 651 чал.[1]
  • XXI стагодзьдзе: 2011 год — 957 чал.

Турыстычная інфармацыя рэдагаваць

Славутасьці рэдагаваць

  • Касьцёл Сьвятога Аўгустына (1908—1913)
  • Могілкі хрысьціянскія
  • Палацава-паркавы комплекс Пацеяў (XVIII ст.; руіны)

Страчаная спадчына рэдагаваць

  • Капліца могілкавая

Галерэя рэдагаваць

Асобы рэдагаваць

  • Іпаці Пацей (1541—1613) — дзяржаўны і царкоўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, багаслоў, пісьменьнік-палеміст

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Chlebowski B. Różanka // Słownik geograficzny... T. IX. — Warszawa, 1888. S. 854.