Нікола Жыгіч
Нікола Жыгіч (па-сэрбску: Никола Жигић / Nikola Žigić) — сэрбскі футбольны гулец, нападнік. У 2004—2011 гадах чалец нацыянальнай каманды Сэрбіі.
Нікола Жыгіч | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 25 верасьня 1980 (44 гады) Бачка-Тапола, Югаславія | |
Рост | 202 см | |
Вага | 90 кг | |
Пазыцыя | нападнік | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
1998―2001 2001—2002 2002—2003 2003 2003―2006 2006―2007 2007―2010 2009 2010—2014 2014—2015 |
АІК Бачка Тапола Марнар Бар Калубара Лазарэвац Спартак Субоціца Црвена Зьвезда Расінг Валенсія → Расінг Бірмінггэм Сіці Бірмінггэм Сіці |
76 (68) 23 (15) 8 (3) 11 (14) 79 (47) 32 (11) 28 (5) 19 (13) 128 (32) 9 (0) |
Зборныя | ||
2004―2011 | Сэрбія | 57 (20) |
Кар’ера
рэдагавацьПасьля некалькіх сэзонаў, што Нікола правёў у ніжэйшых лігах, гулец быў запрошаны ў «Црвену Зьвезду». За тры сэзоне ў бялградзкім клюбе Жыгіч правёў 110 гульняў і забіў 71 гол у розных спаборніцтвах. Сваёй гульнёй выклікаў цікавасьць некалькіх ангельскіх клюбаў, накшталт «Ўэст Гэму» й «Арсэналу», але прэзыдэнт сэрбскага клюбу адклаў трансфэр да сканьчэньня Чэмпіяната сьвету 2006 году. Падчас гульні ў сэрбскіх лігах тройчы быў абраны як найлепшы гулец краіны ― 2003, 2005 і 2006 гадоў.
29 жніўня 2006 году Нікола падпісаў чатырохгадовую дамову з гішпанскім «Расінгам». 1 красавіка ён аформіў свой першы хэт-трык за сантандэрскі клюб у гульні супраць «Атлетыка» зь Більбао. За першы сэзон у Гішпаніі забіў 13 галоў, пасьля чаго такія клюбы як «Тотэнгэм», «Фэнэрбахчэ», «Барсэлёна» й «Ювэнтус» пажадалі ўбачыць яго ў сваім складзе.
8 жніўня 2007 году «Sky Sports» паведаміў, што Нікола Жыгіч ― гулец гішпанскай «Валенсіі». Сэрб абыйшоўся валенсійцам у 20 мільёнаў эўра. Дамова была разьлічана на пяць гадоў.
Першы гол за новы клюб забіў у матчы на кубак у браму варот «Рэал Уніёну», зрабіўшы дубль, калі яго каманда перамагла зь лікам 2:1. Першы гол у чэмпіянаце быў забіты ў гульні супраць «Сарагосы». Сэзон 2008―2009 правёў зноўку ў Расінгу, але на гэты раз у арэндзе. З траўня 2010 году зьяўляўся гульцом ангельскага «Бірмінггэм Сіці» пакуль не сышоў з каманды ў 2014 годзе.
Зборная
рэдагавацьПершую гульню за зборную правёў у 2004 годзе, гульцом асноўнага складу стаў у сярэдзіне 2005 году. На чэмпіянаце сьвету 2006 забіў 1 гол у браму зборнай Кот-д’Івуару.
Дасягненьні
рэдагаваць«Црвена Зьвезда»
- Чэмпіён Сэрбіі й Чарнагорыі (2): 2004, 2006
- Уладальнік Кубку Сэрбіі й Чарнагорыі (2): 2004, 2006
«Валенсія»
- Уладальнік Кубку Гішпаніі: 2008
«Бірмінггэм Сіці»
- Уладальнік Кубку лігі: 2011
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьНікола Жыгіч — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Профіль гульца на сайце зборнай Сэрбіі (анг.) (сэрб.)