Нямковічы (Берасьцейская вобласьць)
вёска ў Пружанскім раёне Берасьцейскай вобласьці Беларусі
Нямко́вічы[2] — вёска ў Пружанскім раёне Берасьцейскай вобласьці. Уваходзіць у склад Мокраўскага сельсавету. Знаходзіцца за 15 км на поўнач ад Пружанаў, 27 км ад чыгуначнай станцыі Аранчыцы на лініі Баранавічы — Берасьце.
Нямковічы | |
трансьліт. Niamkovičy | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Берасьцейская |
Раён: | Пружанскі |
Сельсавет: | Мокраўскі |
Насельніцтва: | 7 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1632 |
Паштовы індэкс: | 225148[1] |
СААТА: | 1256845071 |
Нумарны знак: | 1 |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°40′54″ пн. ш. 24°24′34″ у. д. / 52.68167° пн. ш. 24.40944° у. д.Каардынаты: 52°40′54″ пн. ш. 24°24′34″ у. д. / 52.68167° пн. ш. 24.40944° у. д. |
± Нямковічы |
Мінуўшчына
рэдагавацьЗа расейскім часам — у Котранскай воласьці Пружанскага павету Гарадзенскай губэрні[3]. Паводле перапісу 1897 року 98 жыхароў, 16 двароў.
За польскім часам — у гміне Котра Пружанскага павету Палескага ваяводзтва[4].
Зь верасьня 1939 року ў складзе БССР, з 15 студзеня 1940 у складзе Пружанскага раёну Берасьцейскай вобласьці. У 1940 року ў вёсцы 135 жыхароў, 31 двор. У ліпені 1942 вёска спаленая нацыстамі[5], забітыя 25 жыхароў.
Насельніцтва
рэдагаваць- XX стагодзьдзе: 1970 год — 55 жыхароў (перапіс); 1999 год — 14 жыхароў
- XXI стагодзьдзе: 2003 год — 9 жыхароў, 6 гаспадарак; 2005 год — 9 жыхароў, 6 двароў[6]; 2010 год — 7 жыхароў
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Алфавитный список улиц по Немковичи (рас.) Пружанский район. Белпошта. Праверана 27 лютага 2012 г.
- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 249
- ^ Niemkowicze (1) // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XV, cz. 2: Januszpol — Wola Justowska. — Warszawa, 1902. — S. 379
- ^ Niemkowicze, вёска. Radzima.net. Праверана 27 лютага 2012 г.
- ^ №168 Справка Пружанского райисполкома о сожжении немецкими оккупантами деревень района в 1942 г. (рас.) Молодая Гвардия Праверана 27 лютага 2012 г.
- ^ Нямковічы // Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 4. Кн. 2. — Менск, 2007. — С. 524
Літаратура
рэдагаваць- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 4, кн. 2. Брэсцкая вобласць / рэдкал.: Г.П. Пашкоў (дырэктар) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2007. — 608 с.: іл. ISBN 978-985-11-0388-7.