Новыя Грамыкі
Но́выя Грамы́кі[1] — вёска ў Неглюбскім сельсавеце Веткаўскага раёну Гомельскай вобласьці Беларусі.
Новыя Грамыкі | |
Першыя згадкі: | XVII ст. |
Вобласьць: | Гомельская |
Раёны: | Веткаўскі |
Сельсавет: | Неглюбскі |
Насельніцтва: | 0 чалавек (2010) |
Часавы пас: • летні час: |
UTC+2 UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 2330 |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°40′53″ пн. ш. 31°22′03″ у. д. / 52.68139° пн. ш. 31.3675° у. д.Каардынаты: 52°40′53″ пн. ш. 31°22′03″ у. д. / 52.68139° пн. ш. 31.3675° у. д. |
Новыя Грамыкі на мапе Беларусі Новыя Грамыкі |
У выніку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і радыяцыйнага забруджваньня жыхары (128 сем’яў) пераселеныя ў 1992 годзе ў чыстыя месцы.
Гісторыя
рэдагавацьВыяўленыя археолягамі гарадзішчы (1 км на поўнач ад вёскі, ва ўрочышчы Гарадок, на мысе карэннага левага берага ракі), магільнік (2 км на поўдзень ад вёскі, ва ўрочышчы Грамышчына), паселішчы позьняга мэзаліту (VII—V тысячагодзьдзі да н. э., 0,2 км на паўднёвы захад ад вёскі, ва ўрочышчы Аўраамаў Бугор) і паселішчы каменнага і бронзавых вякоў (2 км на паўднёвы захад ад вёскі) сьведчаць аб засяленьні гэтых месцаў з даўніх часоў. Па пісьмовых крыніцах вядомая з XVII стагодзьдзя як ваколіца ў Рэчыцкім павеце Менскага ваяводзтва Вялікага Княства Літоўскага.
Пасьля першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772 год) у складзе Расейскай імпэрыі. З 1800 году дзейнічалі валюшня і млын. Гаспадар фальварка валодаў тут 208 дзесяцінамі зямлі, якія дасталіся ў спадчыну. У 1836 годзе праз раку Бесядзь працавала пераправа. З 1877 году дзейнічала царква Раства Багародзіцы. У 1880 году адчынена народная вучэльня (у 1889 годзе 32 вучні). Паводле перапісу 1897 году разьмяшчалася ў Рэчкаўскай воласьці Гомельскага павету Магілёўскай губэрні; працавалі 2 кузьніцы, 3 ветраныя млыны, крама, піцейная хата.
У 1926 годзе працавалі дом-чытальня, паштовы пункт, пачатковая школа. З 8 сьнежня 1926 году цэнтар Нова-Стараграмыцкага, затым Новаграмыцкага сельсавету Сьвяцілавіцкага, з 4 жніўня 1927 году Веткаўскага, з 25 сьнежня 1962 году Гомельскага, з 6 студзеня 1965 году Веткаўскага раёнаў Гомельскай акругі (да 26 ліпеня 1930 году), з 20 лютага 1938 году Гомельскай вобласьці. У 1929 годзе створаны калгас «Новае жыцьцё», а ў 1930 годзе другі калгас — «Гарадок». Працавалі лапцеплётная талака, ветраны млын і кузьня. У час Вялікай Айчыннай вайны 137 жыхароў загінулі на франтах. У 1959 году была цэнтрам саўгаса «Грамыкі». Разьмяшчаліся 8-летняя школа, клюб, бібліятэка, фэльчарска-акушэрскі пункт, аддзяленьне сувязі, крама.
У склад Новаграмыцкага сельсавету ўваходзілі ня існыя ў цяперашні час: да 1947 году вёска Аляксандраўка, да 1968 году пасёлак Грознае.
Геаграфія
рэдагавацьЗа 21 км на паўночным усходзе ад Веткі, 43 км ад Гомелю, 37 км ад чыгуначнай станцыі Добруш (на лініі Гомель — Вышкаў).
Транспартная сетка
рэдагавацьПобач аўтадарога Сьвяцілавічы — Гомель. Пляніроўка складаецца з крывалінейнай, амаль шыротнай арыентацыі вуліцы. На поўдні — адасоблены ўчастак забудовы. Жылыя хаты драўляныга сядзібнага тыпу. Найболей шчыльна забудаваная заходняя частка.
Насельніцтва
рэдагаваць- 1726 год — 21 двор.
- 1868 год — 103 двары, 613 жыхароў.
- 1897 год — 165 двароў, 909 жыхароў (паводле перапісу).
- 1926 год — 187 двароў.
- 1940 год — двароў, жыхароў.
- 1959 год — 390 жыхароў (паводле перапісу).
- 1992 год — жыхары (128 сем’яў) пераселеныя.
- 2010 год — жыхароў няма.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf)
Літаратура
рэдагаваць- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 1, кн. 1. Гомельская вобласць / С.В. Марцэлеў; рэдкал.: Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2004. — 632 с.: іл. ISBN 985-11-0303-9. С. 230