Небытаў

вёска ў Хвойніцкім раёне Гомельскай вобласьці Беларусі

Не́бытаў[1]вёска ў Хвойніцкім раёне Гомельскай вобласьці. Уваходзіць у склад Судкоўскага сельсавету.

Небытаў
трансьліт. Niebytaŭ
Дата заснаваньня: перад 1618 годам
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гомельская
Раён: Хвойніцкі
Сельсавет: Судкоўскі
Насельніцтва:
  • 110 чал. (2021)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 2346
Паштовы індэкс: 247625
Нумарны знак: 3
Геаграфічныя каардынаты: 51°56′10″ пн. ш. 29°56′12″ у. д. / 51.93611° пн. ш. 29.93667° у. д. / 51.93611; 29.93667Каардынаты: 51°56′10″ пн. ш. 29°56′12″ у. д. / 51.93611° пн. ш. 29.93667° у. д. / 51.93611; 29.93667
Небытаў на мапе Беларусі ±
Небытаў
Небытаў
Небытаў
Небытаў
Небытаў
Небытаў

Гісторыя

рэдагаваць

Вялікае Княства Літоўскае

рэдагаваць
 
Герб уласны роду Лозкаў.
 
Вёска Небытаў ў складзе Загальскага староства каля 1772 г..

Найранейшую пакуль пісьмовую згадку пра вёску Небытаў Мазырскага павету Менскага ваяводзтва Вялікага Княства Літоўскага сустракаем у судовым дэкрэце ад 9 траўня 1618 году[a] аб зьбеглых адтуль, а таксама зь Юравічаў, Козіх Лозаў (Лужаў) у Хвойнікі альбо Новы Харленж да сужэнцаў Мікалая і Гальшкі Харлінскіх падданых маці і недарослага сына Гальшкі з Гулевічаў і Міхала[b] Лозкаў[4]. У XVII—XVIII стагодзьдзях вёска належала да Загальскага староства[c]. Паводле рэвізіі 1716 году wieś Niebytów налічвала пяць дымоў: гаспадары Амяльян Верабей, Назар Скорчанка, Марозенка Прышчэп, Лук’ян Астапенка, Павал Лук’яненка плацілі загальскаму старосьце князю Дамініку Яну Шуйскаму 13 злотых чыншу і даніны мядовай 7 з паловай бельцаў[5].

Надалей пра вёску Небытаў з 14 дварамі ў добрах староства Загальскага маецца зьвестка ў матэрыяле Генэральнай візытацыі Загальскай Сьвята-Траецкай уніяцкай царквы Мазырскага дэканату, праведзенай а. Эліяшам (Ільлёй) Бародзічам, протанатарыем апостальскім дыяцэзіі Пінскай і Тураўскай, датаванай 9-м днём лютага 1778 году. Згодна зь візытацыяй, выкананай 10 студзеня 1787 году каад'ютарам пінскім і тураўскім Язафатам Булгакам, вёску складалі ранейшыя 20 двароў[6]. У люстрацыйным інвэнтары ад 27 верасьня 1789 года, у якім Загальскае староства разьмяжоўвалася з Хвойніцкімі добрамі паноў Прозараў, з Барысаўшчынай і Старчам паноў Аскеркаў, паміж вёскай Казялужжа і Куравой Слабадой згаданы і Небытаў[d][8].

Расейская імпэрыя

рэдагаваць
 
Небытава Слабада на схематычным пляне Рэчыцкага павету 1800 г.

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Небытаў апынуўся ў межах Рэчыцкай акругі Чарнігаўскага намесьніцтва (губэрні), з 1796 году ў складзе ўпарадкаванага Рэчыцкага павета Маларасейскай, а з 29 жніўня 1797 г. Менскай губэрні Расейскай імпэрыі[9]. На 1795 год вёска разам з цэлым Загальскім староствам належала «малолетнему Станиславу Бужинскому по жизни его», але была ў арэндзе ў судзьдзі Вінцэнція Жука[10]. Тады ў ёй налічвалася 24 двары, 72 жыхары мужчынскага і 62 жаночага полу[11].

Як вынікае з матэрыялаў шляхецкай рэвізіі 1811 года, дыспанентам Загальскага казённага маёнтку на той час выступаў абшарнік Тадэвуш Солтан[12]. У ходзе рэформы П. Д. Кісялёва ў межах названага маёнтку, да якога належаў і Небытаў, была ўтворана воласьць[e] з управай, згаданая ў 1848 годзе[13]. У 1834 годзе 18 двароў, 90 жыхароў.

 
Небытаў, Куравое, Хвойнае, Рудзенька на трохвярстовай мапе Ф. Ф. Шубэрта 1850 г.

У 1850 годзе ў Небытаве 21 двор, 124 жыхары, уласнасьць казны[2]. У «Списках населённых мест Минской губернии по уездам, приходам, еврейским обществам со сведениями об их расположении и народонаселении [Дело]: 1857 г.» засьведчана, што 127 жыхароў абодвух полаў зь вёскі Небытаў былі прыхаджанамі Хвойніцкай Сьвята-Пакроўскай царквы, 9 небытоўцаў-мужчын і 7 жанчын зьяўляліся парафіянамі Астраглядаўскага касьцёлу Ўнебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі[14].

У парэформавы пэрыяд Небытаў належаў да Хвойніцкай воласьці. На пачатак 1870 году тут налічвалася 47 мужчынскіх душ былых дзяржаўных сялянаў, прыпісаных да Небытаўскага сельскага таварыства, 9 аднадворцаў, прыпісаных да воласьці[15]. У ведамасьці Хвойніцкай Пакроўскай царквы на 1875 год сказана, што да яе прыходу належалі 99 мужчын і 87 жанчыны, якія жылі ў 25 дварах вёскі Небытаў[16]. Паводле перапісу 1897 году тут было 57 двароў, 284 жыхары, дзейнічалі капліца, хлебазапасны магазын[2]. У 1909 годзе ў вёсцы налічваўся 61 двор, 402 жыхары, побач у аднайменным урочышчы 1 двор з 5 жыхарамі[17], смалакурня.

Найноўшы час

рэдагаваць

9 лютага 1918 году, яшчэ да падпісаньня Берасьцейскга міру з бальшавіцкай Расеяй (3 сакавіка), Нямеччына перадала паўднёвую частку Беларусі Украінскай Народнай Рэспубліцы. У адказ на гэта, 9 сакавіка Другой Устаўной граматай тэрыторыя абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Небытаў у складзе Хвойніцкай воласьці, аднак, апынуўся ў часова створанай 15 чэрвеня Палескай губэрні з цэнтрам у Рэчыцы, з кастрычніка — у Мазыры. З 18 траўня тут дзейнічала «варта Украінскай Дзяржавы» гэтмана Паўла Скрападзкага[18].

 
Небытаў, Куравое, Карчовае, Рудзенька на мапе 1924-1926 гг.

1 студзеня 1919, згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі Хвойніцкая волаьць увайшла ў склад Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусі, аднак 16 студзеня разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі была далучаная да РСФСР. Згодна з дакумэнтам «Сведения о количестве учащихся школ Хойникской волости Речицкого уезда», на 15 красавіка 1921 году ў Небытаве працавала пачатковая школа з 28 вучнямі[19].

З 8 сьнежня 1926 да 16 ліпеня 1954 году і з 16 красавіка 1959 да 30 чэрвеня 1966 году вёска была цэнтрам Небытаўскага сельсавету Хвойніцкага раёну Рэчыцкай, з 9 чэрвеня 1927 году Гомельскай акругі, з 20 лютага 1938 году Палескай вобласьці з цэнтрам у Мазыры, з 8 студзеня 1954 году — Гомельскай вобласьці. На 1930 год 102 двары, 661 жыхар. У 1931 годзе арганізаваны калгас «Чырвоная зьмена», працавала кузьня. 62 вяскоўцы загінулі на франтах Вялікай Айчыннай вайны[2].

Паводле перапісу 1959 году ў Небытаве 763 жыхары, у складзе саўгаса «Хойніцкі» з цэнтрам у Казялужжы, працавалі аддзяленьне сувязі, клюб, бібліятэка, фэльчарска-акушэрскі пункт[2]. У 1954/55 навучальным годзе дзейнічала сямігадовая школа[20].

Да 1 сьнежня 2009 году вёска ўваходзіла ў склад Казялужскага сельсавету[21].

Насельніцтва

рэдагаваць
  • 2021 год — 62 двары, 110 жыхароў[22]

Вядомыя ўраджэнцы і жыхары

рэдагаваць
  1. ^ Не з XVIII ст., як пісаў С. В. Марцэлеў[2]
  2. ^ А. Банецкі назваў яго дзедзічам Небытава[3]
  3. ^ Больш падрабязна пра Загальскае староства і яго трымальнікаў гл. старонку Загальле.
  4. ^ У інвэнтары Мазырскага павету 1789 г. ужытая форма Niebytowka[7]
  5. ^ Ня варта блытаць з валасьцямі парэформавага часу — адміністрацыйнымі адзінкамі ў складзе паветаў.
  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf). Сустракаецца таксама варыянт Не́бутаў
  2. ^ а б в г д Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 2, кн. 2. Гомельская вобласць / С.В. Марцэлеў; рэдкал.: Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2005. — 520 с.: іл. ISBN 985-11-0330-6. С. 452
  3. ^ Herbarz Polski. Cz. 1, Wiadomości historyczno-genealogiczne o rodach szlacheckich. / Ułożył i wydał Adam Boniecki. – Warszawa, 1913. T. XVI. S. 51
  4. ^ Źródła dziejowe. T. XXI: Polska XVI wieku pod względem geograficzno-statystycznym; T. X: Ziemie ruskie. Ukraina (Kijów — Bracław). / A. Jabłonowski. — Warszawa, 1894. S. 234
  5. ^ НГАБ у Менску. Ф. 320. Воп. 1. Спр. 1. А. 144
  6. ^ НГАБ. Ф. 136. Воп. 1. Спр. 41240. А. 106адв., 108, 172, 173адв.
  7. ^ Список населенных пунктов Мозырского повета за 1789 год.
  8. ^ Аrchiwum Główny Akt Dawnych w Warszawie. Аrchiwum Рrozorów і Jelskich. Sygn. 132. S. 5
  9. ^ Насевіч В., Скрыпчанка Т. Рэчыцкі павет / В. Насевіч, Т. Скрыпчанка // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: у 6 т. – Т. 6. Кн. 1. – Мінск: БелЭн, 2001. C. 181–182
  10. ^ Петреченко І. Є. «Камеральное описание… Речицкой округи» 1796 р.: інформаційний потенціал пам’ятки // Днепровский паром. Природное единство и историко-культурноевзаимодействие белорусско-украинского пограничья / Материалы международной конференции (26-27 апреля 2018 г., г. Гомель). — Минск: Четыре четверти, 2018. С. 72
  11. ^ НГАБ. Ф. 333. Воп. 9. Спр. 59. А. 526 — 530
  12. ^ НГАБ. Ф. 333. Воп. 9. Спр. 263. А. 129-130, 161-162
  13. ^ Военно-статистическое обозрение Российской империи. Т. 9. Ч. 4. Минская губерния. — С.-Петербург: Тип. Деп. Ген. штаба, 1848. С. 5, 7
  14. ^ Расейскі дзяржаўны гістарычны архіў. Ф. 1290. Воп. 4. Спр. 79. А. 382, 666
  15. ^ Список волостей, обществ и селений Минской губернии на 01. 01. 1870 г. — Минск, 1870. Л. 71
  16. ^ НГАБ. Ф. 136. Воп. 1. Спр. 40937. А. 234, 239адв.; гл. таксама: Минские епархиальные ведомости. — Минск, 1876. № 10. С. 458; Описание церквей и приходов Минской епархии. VIII. Речицкий уезд. — Минск, 1879. С. 140
  17. ^ Список населённых мест Минской губернии. / Сост. В. С. Ярмолович. — Минск, 1909. С. 131
  18. ^ Ціхаміраў А. В. Станаўленне і развіццё беларуска-украінскіх адносін у 1918 – 1920 гг. // Веснік БДУ. Сер. 3. 2005. № 3. С. 28 – 32; Грицкевич А. П. Борьба за Украину, 1917—1921 / А. П. Грицкевич; под науч. ред. А. Е. Тараса. — Минск: Современная школа, 2011. С. 92 — 93; Ільїн, О. Західне Полісся в Українській Державі гетьмана Скоропадського (Історія в документах) / О. Ільїн // Над Бугом і Нарвою : український часопис Підляшшя. — 2014. № 3. С. 42; Замойский А. С. Брагин и местечки юго-восточной Беларуси в условиях перехода от войны к миру. 1918—1922. // Брагинщина в контексте истории белорусско-украинского пограничья: сборник научных статей / редкол. А. Д. Лебедев (отв. ред.) [и др.]. — Минск: Четыре четверти, 2018. С. 85
  19. ^ Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласьці. Ф. 68. Воп. 1. Спр. 16. А. 19
  20. ^ Занальны дзяржаўны архіў у г. Рэчыцы . Ф. 3. Воп. 1. Спр. 2. А. 2
  21. ^ «Об изменении административно-территориального устройства Хойникского района Гомельской области». Решение Гомельского областного Совета депутатов от 1 декабря 2009 г. № 290 (рас.)
  22. ^ Інфармацыя аб насельніцтве Судкоўскага сельсавета на 01.01.2021 г.

Літаратура

рэдагаваць