Ала Канапелька
А́ла Канапе́лька (14 лютага 1960, Небытаў, Хвойніцкі раён, Гомельская вобласьць, Беларуская ССР — 24 жніўня 2015, Менск, Рэспубліка Беларусь) — беларуская паэтка й перакладніца.
Ала Канапелька | |
Ала Іванаўна Канапелька | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзілася | 14 лютага 1960 Небытаў, Хвойніцкі раён, Гомельская вобласьць, Беларуская ССР, СССР |
Памерла | 24 жніўня 2015 (55 гадоў) Менск, Рэспубліка Беларусь |
Пахаваная | |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | паэтка, перакладніца |
Кірунак | паэзія, пераклад |
Мова | беларуская |
Біяграфія
рэдагавацьНарадзілася ў сялянскай сям’і. У 1978 годзе скончыла Лоеўскую пэдагагічную вучэльню і паступіла на філялягічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсітэту[1]. Пасьля заканчэньня ўнівэрсытэту (1983) працавала мэтадыстам, з 1988 году — загаднікам сэктару мэтадычнай працы Дома літаратара СП БССР. З 1990 году — загаднік арганізацыйна-прапагандысцкага аддзелу Беларускага фонду культуры. Працавала намесьнікам галоўнага рэдактара ў часопісе «Вестник Беларусбанка».
Сябра Саюзу пісьменьнікаў СССР з 1985 году.
У рэспубліканскім друку выступіла ў 1977 годзе (часопіс «Маладосьць»). Аўтар зборнікаў вершаў «Цьвет алешыны» (1985) і «Летазьлічэньне» (1999).
Перакладала творы ўкраінскіх, курдзкіх, малдаўскіх, баўгарскіх паэтаў.
Памерла ў Менску 24 жніўня 2015 году. Пахавана на гарадскіх могілках у Смалявічах[2].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ 1. Раіса Баравікова пра Алу Канапельку: Пайшла ад нас сумленная паэтка. Радыё Свабода 24.08.2015
- ^ 2. Памерла Ала Канапелька. У Мінску развіталіся з пісьменніцай. Саюз Беларускіх пісьменнікаў
Літаратура
рэдагаваць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1998. — Т. 7: Застаўка — Кантата. — 604 с. — ISBN 985-11-0130-3