Куравое

вёска ў Хвойніцкім раёне Гомельскай вобласьці Беларусі

Куравое[2] — вёска ў Беларусі. Уваходзіць у склад Велікаборскага сельсавету Хвойніцкага раёну Гомельскай вобласьці. Насельніцтва на 2004 год — 66 чалавек. Знаходзіцца за 8 км на паўночны захад ад места і чыгуначнай станцыі Хвойнікаў, на аўтамабільнай дарозе Хвойнікі — Вялікі Бор.

Куравое
трансьліт. Kuravoje
Дата заснаваньня: перад 1772 годам[a]
Былая назва: Слабада Куравая
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гомельская
Раён: Хвойніцкі
Сельсавет: Велікаборскі
Насельніцтва: 49 чал. (2021)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 2346
СААТА: 3254812018
Нумарны знак: 3
Геаграфічныя каардынаты: 51°57′22″ пн. ш. 29°53′44″ у. д. / 51.95611° пн. ш. 29.89556° у. д. / 51.95611; 29.89556Каардынаты: 51°57′22″ пн. ш. 29°53′44″ у. д. / 51.95611° пн. ш. 29.89556° у. д. / 51.95611; 29.89556
Куравое на мапе Беларусі ±
Куравое
Куравое
Куравое
Куравое
Куравое
Куравое

Гісторыя

рэдагаваць

Вялікае Княства Літоўскае

рэдагаваць

У рэвізіі Мазырскага староства, выкананай каралеўскімі камісарамі панамі Рыгорам Валовічам і Мікалаем Нарушэвічам да 8 кастрычніка 1560 года, вядомай з актавай кнігі 1777 года, была вызначана мяжа сяла Загальля і Клівоў, частка якой ад рэчкі Рабец балотам Чарнышоўскім даходзіла «do mostu Korowoha, od mostu w Mutnice[b]...»[3]. Відавочна, селішча Каравога (Куравога) тады яшчэ не было.

 
Вёска Куравое ў складзе Загальскага староства каля 1772 г.

На Генэральнай мапе «Беларускія землі ў канцы XVIII ст.» другога тому Вялікага гістарычнага атлясу Беларусі, складзенай на падставе зьвестак пярэдадня першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772 г.), вёска Куравое паказана ў складзе Загальскага староства[4]. У люстрацыйным інвэнтары ад 27 верасьня 1789 года, у якім Загальскае староства разьмяжоўвалася з Хвойніцкімі добрамі паноў Прозараў, з Барысаўшчынай і Старчам паноў Аскеркаў, паміж вёскамі Небытаў і Хвойнае згаданая Słobada Kurowa[5].

Пад уладай Расейскай імпэрыі

рэдагаваць
 
Куравая Слабада на схематычным пляне Рэчыцкага павету 1800 г.

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Куравое апынулася ў межах Рэчыцкай акругі Чарнігаўскага намесьніцтва (губэрні), з 1796 года ў складзе ўпарадкаванага Рэчыцкага павета Маларасейскай, а з 29 жніўня 1797 г. Менскай губэрні Расейскай імпэрыі[6]. На 1795 год вёска разам з цэлым Загальскім староствам належала «малолетнему Станиславу Бужинскому по жизни его», але была ў арэндзе ў судзьдзі Вінцэнція Жука[7]. Тады ў Слабадзе Куравой было 3 двары з 10 жыхарамі мужчынскага і 12 жаночага полу[8].

 
Куравое, Хвойнае, Рудзенька, Небытаў на трохвярстовай мапе Ф. Ф. Шубэрта 1850 г.

На 1850 год тут налічвалася 8 двароў з 45 жыхарамі[1]. У «Списках населённых мест Минской губернии по уездам, приходам, еврейским обществам со сведениями об их расположении и народонаселении [Дело]: 1857 г.» засьведчана, што 18 жыхароў абодвух полаў зь вёскі Куравое зьяўляліся прыхаджанамі Хвойніцкай Сьвята-Пакроўскай царквы[c], 2 мужчыны і 1 жанчына з Слабады Куравой былі парафіянамі Астраглядаўскага касьцёлу Ўнебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі[9].

У парэформавы пэрыяд вёска належала да Хвойніцкай воласьці. На пачатак 1870 году у Куравой Слабадзе — 6 мужчынскіх душ зь ліку былых дзяржаўных сялянаў, прыпісаных да Небытаўскага сельскага таварыства[10]. У ведамасьці Хвойніцкай Пакроўскай царквы на 1875 год сказана, што да яе прыходу належалі 19 мужчын і 22 жанчыны, якія жылі ў 5 дварах вёскі Куравое[11]. Паводле перапісу 1897 года паселішча складалі 11 двароў, 82 жыхары[1]. У 1909 годзе ў вёсцы Куравое налічвалася 14 двароў, 110 жыхароў[12].

Найноўшы час

рэдагаваць

9 лютага 1918 года, яшчэ да падпісаньня Берасьцейскага міру з бальшавіцкай Расеяй (3 сакавіка), Нямеччына перадала паўднёвую частку Беларусі Украінскай Народнай Рэспубліцы. У адказ на гэта, 9 сакавіка Другой Устаўной граматай тэрыторыя абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Куравое ў складзе Хвойніцкай воласьці, аднак, апынулася ў часова створанай 15 чэрвеня Палескай губэрні з цэнтрам у Рэчыцы, з кастрычніка — у Мазыры. З 18 траўня тут дзейнічала «варта Украінскай Дзяржавы» гэтмана Паўла Скарападзкага[13].

 
Куравое, Небытаў, Карчовае, Рудзенька на мапе 1924-1926 гг.

1 студзеня 1919 года, згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі, Хвойніцкая воласьць увайшла ў склад Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусі, аднак 16 студзеня разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі была далучаная да РСФСР. Згодна з дакумэнтам «Сведения о количестве учащихся школ Хойникской волости Речицкого уезда», на 15 красавіка 1921 года ў вёсцы Куравое працавала школа першай ступені з 28 вучнямі[14].

Пасьля другога ўзбуйненьня БССР, з 8 сьнежня 1926 года Куравое — у складзе Хвойніцкага раёну Рэчыцкай, з 9 чэрвеня 1927 года Гомельскай акругі. У 1929 годзе вяскоўцы ўступілі ў калгас[1]. З 20 лютага 1938 года — Палескай вобласьці з цэнтрам у Мазыры.

Напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны ў вёсцы Куравое налічвалася 33 двары, 132 жыхары. У чэрвені 1943 года карнікі з баявой групы В. Шымана спалілі вёску і загубілі 13 чалавек[15]. 3 вяскоўцы загінулі на фронце[16].

З 8 студзеня 1954 года — складзе Гомельскай вобласьці. Паводле перапісу 1959 года ў Куравом было 113 жыхароў[1].

Насельніцтва

рэдагаваць
  • 2004 год — 27 гаспадарак, 66 жыхароў[17]
  • 2021 год — 20 гаспадарак, 49 жыхароў[18]

Забудова

рэдагаваць

Плян Куравога складаецца з кароткай шыротнай вуліцы, да якой на захадзе далучаецца кароткая мэрыдыянная вуліца. Забудова драўляная, сядзібнага тыпу[19].

  1. ^ Не з XIX ст., як пісаў С. В. Марцэлеў[1].
  2. ^ На поўдзень ад сяла Вялікі Бор ёсьць урочышча Мутвіца.
  3. ^ Ніжэй названыя і 39 вайскоўцаў, але, імаверна, мелася на ўвазе агульная колькасьць верных гэтай катэгорыі ўва ўсім прыходзе, не ў Куравом.
  1. ^ а б в г д Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 2, кн. 2. Гомельская вобласць / С.В. Марцэлеў; рэдкал.: Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2005. — 520 с.: іл. ISBN 985-11-0330-6. С. 446
  2. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf)
  3. ^ Архив Юго-Западной России. Ч. 8. Т. 5. Акты об украинской администрации XVI—XVII вв. — Киев, 1907. С. 476, 477, 481
  4. ^ Вялікі гістарычны атлас Беларусі ў 4-х тамах: Т. 2. — Мінск: Белкартаграфія, 2013. С. 122
  5. ^ Аrchiwum Główny Akt Dawnych w Warszawie. Аrchiwum Рrozorów і Jelskich. Sygn. 132. S. 5
  6. ^ Насевіч В., Скрыпчанка Т. Рэчыцкі павет / В. Насевіч, Т. Скрыпчанка // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: у 6 т. – Т. 6. Кн. 1. – Мінск: БелЭн, 2001. C. 181–182
  7. ^ Петреченко І. Є. «Камеральное описание… Речицкой округи» 1796 р.: інформаційний потенціал пам’ятки // Днепровский паром. Природное единство и историко-культурноевзаимодействие белорусско-украинского пограничья / Материалы международной конференции (26-27 апреля 2018 г., г. Гомель). — Минск: Четыре четверти, 2018. С. 72
  8. ^ НГАБ у Менску. Ф. 333. Воп. 9. Спр. 59. А. 531 — 531адв.
  9. ^ Расейскі дзяржаўны гістарычны архіў. Ф. 1290. Воп. 4. Спр. 79. А. 382, 666адв.
  10. ^ Список волостей, обществ и селений Минской губернии на 01. 01. 1870 г. — Минск, 1870. Л. 71
  11. ^ НГАБ. Ф. 136. Воп. 1. Спр. 40937. А. 234, 239адв.; гл. таксама: Минские епархиальные ведомости. — Минск, 1876. № 10. С. 458; Описание церквей и приходов Минской епархии. VIII. Речицкий уезд. — Минск, 1879. С. 140
  12. ^ Список населённых мест Минской губернии. / Сост. В. С. Ярмолович. — Минск, 1909. С. 100
  13. ^ Ціхаміраў А. В. Станаўленне і развіццё беларуска-украінскіх адносін у 1918—1920 гг. // Веснік БДУ. Сер. 3. 2005. № 3. С. 28 — 32; Грицкевич А. П. Борьба за Украину, 1917—1921 / А. П. Грицкевич; под науч. ред. А. Е. Тараса. — Минск: Современная школа, 2011. С. 92 — 93; Ільїн, О. Західне Полісся в Українській Державі гетьмана Скоропадського (Історія в документах) / О. Ільїн // Над Бугом і Нарвою : український часопис Підляшшя. — 2014. № 3. С. 42; Замойский А. С. Брагин и местечки юго-восточной Беларуси в условиях перехода от войны к миру. 1918—1922. // Брагинщина в контексте истории белорусско-украинского пограничья: сборник научных статей / редкол. А. Д. Лебедев (отв. ред.) [и др.]. — Минск: Четыре четверти, 2018. С. 85
  14. ^ Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці. Ф. 68. Воп. 1. Спр. 16. А. 19
  15. ^ Без срока давности. Беларусь: преступления нацистов и их пособников против мирного населения на оккупированной территории БССР в годы Великой Отечественной войны. Гомельская область. Сборник архивных документов и материалов / сост.: А. Р. Дюков, В. Д. Селеменев (рук.) [и др.]; редкол.: А. К. Демянюк [и др.]. — Минск: НАРБ; М.: Фонд «Историческая память», 2021. С. 36, 500
  16. ^ Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Хойніцкага раёна (далей: Памяць) / Рэд. кал. М. А. Ткачоў [і інш.]; маст. А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн імя Петруся Броўкі, 1993. С. 254
  17. ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 2. Кн. 2. — Менск, 2005.
  18. ^ Інфармацыя пра насельніцтва Велікаборскага сельскага савету на 25.01.2021 г.
  19. ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 2. Кн. 2. — Менск, 2005.

Літаратура

рэдагаваць