Нарэйкі (Станькаўскі сельсавет)
Нарэ́йкі[1] — вёска ў Беларусі, на рацэ Ляхаўцы. Уваходзяць у склад Станькаўскага сельсавету Койданаўскага раёну Менскай вобласьці. Знаходзяцца за 10 км ад Койданава, за 52 км ад Менску, за 10 км ад чыгуначнай станцыі Койданава.
Нарэйкі лац. Narejki | |
Дата заснаваньня: | XVIII стагодзьдзе |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Менская |
Раён: | Койданаўскі |
Сельсавет: | Станькаўскі |
Вышыня: | 192 м н. у. м. |
Насельніцтва: | 6 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1716 |
Паштовы індэкс: | 222743 |
Нумарны знак: | 5 |
Геаграфічныя каардынаты: | 53°36′55″ пн. ш. 27°9′16″ у. д. / 53.61528° пн. ш. 27.15444° у. д.Каардынаты: 53°36′55″ пн. ш. 27°9′16″ у. д. / 53.61528° пн. ш. 27.15444° у. д. |
± Нарэйкі | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Назва
рэдагавацьНорыка (Noriko) — імя германскага паходжаньня[2]. Адпаведнасьць літоўскіх імёнаў на -ейка (-іка) германскім імёнам з суфіксам -к- (Вілейка — Wilico, Мінейка — Minnico, Радзейка — Radecke < Radacho і г. д.) сьцьвердзіў францускі лінгвіст-германіст Раймонд Шмітляйн, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў[3].
Гісторыя
рэдагавацьУ пачатку XX стагодзьдзя ў Койданаўскай воласьці Менскага павету, 24 двары, 121 жыхар. Помнік землякам, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну. 30 кастрычніка 2009 году вёска перададзеная зь ліквідаванага Ляхавіцкага ў Станькаўскі сельсавет[4].
Насельніцтва
рэдагаваць- XX стагодзьдзе: 1909 год — 76 чалавек[5]; 1997 год — 11 двароў, 15 жыхароў; 1999 год — 15 жыхароў
- XXI стагодзьдзе: 1 студзеня 2004 году — 9 двароў, 12 жыхароў; 2010 год — 6 жыхароў
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu) С. 178.
- ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule. T. III: Les noms de personnes contenus dans les noms de lieux. — Paris, 1985. P. 419.
- ^ Schmittlein R. Les noms d’eau de la Lituanie (suite) // Revue internationale d’onomastique. Nr. 3, 1964. P. 161—162, 167.
- ^ «Об изменении административно-территориального устройства Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 30 октября 2009 г. № 219 (рас.)
- ^ Список населенных мест Минской губернии. — Минск, 1909. С. 131.
Літаратура
рэдагаваць- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Дзяржынскага р-на. — Мн.: БЕЛТА, 2004. — 704 с.: іл. ISBN 985-6302-64-1.