Найвышэйшая Літоўская Рада — часовы рэвалюцыйны ўрад, орган найвышэйшай выканаўчай улады Вялікага Княства Літоўскага падчас Паўстаньня 1794 году. Дзейнічала з 24 красавіка да 11 чэрвеня 1794 году ў Вільні.

Гісторыя

рэдагаваць
 
Пячаць Дэпутацыі забесьпячэньня з Пагоняй

Найвышэйшая Літоўская Рада была ўтвораная ў Вільні 24 красавіка 1794 году пасьля перамогі там паўстаньня. Асобы, якія ўвайшлі ў склад Рады, асобным Актам Паўстаньня Літоўскага Народу ўрачыста прысягнулі на абарону сваю і Айчыны. Акт аб пачатку паўстаньня ў ВКЛ быў зачытаны Ежы Белапятровічам у той самы дзень на гарадзкім рынку ў Вільні.

Таксама 24 красавіка Рада выдала Маніфэст пра далучэньне да паўстаньня ў Польшчы, заклікаючы зброяй здабываць свабоду і грамадзянскую роўнасьць.[1]

 
Пячаць Дэпутацыі скарбовай з Пагоняй

Рада складалася з чатырох дэпутацыяў:

  • Крымінальны суд (займаўся караньнем здраднікаў Айчыны);
  • Дэпутацыя забесьпячэньня (займаўся патрэбамі паўстаньня);
  • Дэпутацыя публічнай бясьпекі (займалася прадухіленьнем перашкодаў паўстаньню);
  • Дэпутацыя публічнага скарбу (заведвала публічным скарбам і выконвала ўскладзеныя правам на скарбавую камісію абавязкі).

Упаўнаважаным друкаваным сродкам Рады была газэта «Gazeta Narodowa Wileńska».

Найвышэйшая Літоўская Рада імкнулася весьці незалежную літоўскую нацыянальную палітыку, што прывяло да паступовага расчараваньня паўстанцаў. Якуб Ясінскі, які 3 траўня быў прызначаны Радай камэндантам арміі ВКЛ (то бок стаяў на чале збройных сілаў паўстанцаў)[2], меў рэвалюцыйную праграму і намер аднавіць дзяржаўную незалежнасьць Вялікага Княства Літоўскага.[3] З-за адсутнасьці адзінства ў паўстанцкім кіраўніцтве напалоханы радыкалізмам Ясінскага Касьцюшка адхіліў яго ад камандаваньня. Найвышэйшая Літоўская Рада была абвінавачаная ў сэпаратызьме і распушчаная.[2] Гэта аслабіла паўстаньне, якое на той момант ужо згасала, і ў выніку чаго расейскія войскі ў жніўні занялі Вільню.[3]

Склад Рады

рэдагаваць

У склад Рады ўваходзілі наступныя асобы:

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць