Карна (па-расейску: Корна) — рака ў Навазыбкаўскім раёне Бранскай вобласьці Расеі, левы прыток ракі Іпуці, басэйн Дняпра. На рэчцы разьмешчаны горад Навазыбкаў, адміністрацыйны цэнтар раёну. Бярэ свой пачатак у вёсцы Замішэва і працякае па Зоне Адсяленьня ў паўночна-заходнім кірунку да ўпадзеньня ў раку Іпуць у вёсцы Ясная Паляна. Даліна рэчкі вузкая, толькі каля вёскі Шаломы і ніжэй шырыня яе павялічваецца да 1,5 м. На абодвух схілах даліны тут разьвіты дзьве надпойменныя тэрасы вышынёй 5 м і 12 м. Рэчышча ракі мае глыбіню ад 0,3 да 1,5 м пры шырыні 1—5 м, хуткасьць плыні не перавышае 0,2 м/с. Сілкаваньне ракі ажыцьцяўляецца за кошт падземных вод, якія выбіваюцца на дне рэчышча і ў закрайках поймы ў выглядзе моцных крыніц. Агульная працягласьць рэчкі каля 27 км. Акрамя таго ў цэнтры гораду Навазыбкава разьмешчана аднайменнае возера Карна, утворанае ракой Карнай, плошча возера 2,5 га.

Рака
Карна
Агульныя зьвесткі
Выток каля в. Замішэва
Вусьце Іпуць
Краіны басэйну Расея
Вобласьці Бранская вобласьць
Даўжыня 27 км

Гісторыя

рэдагаваць

Гістарычна атрымалася так, што рака Карна зьяўлялася натуральнай прыроднай мяжой паміж дзяржавамі, а менавіта паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Княствам Маскоўскім у XVI стагодзьдзі.