Ампэ́р (абазначэньне: А) — адзінка вымярэньня сілы электрычнага току ў СІ.

Ампэр роўны сіле такога электрычнага току, які, пры праходжаньні па двух прамых паралельных правадніках бясконцай даўжыні і нязначнага папярочнага сечыва, якія знаходзяцца на адлегласьці 1 м адзін ад аднаго ў вакуўме, ствараў бы паміж гэтымі праваднікамі сілу, роўную 2×10−7 ньютанаў на мэтар даўжыні.

Ампэр атрымаў сваю назву ў гонар францускага фізыка Андрэ Ампэра.

Кратныя і дзельныя адзінкіРэдагаваць

Найменьні кратных і дзельных адінак утвараюць дадаючы стандартныя прыстаўкі СІ да слова «ампэр»:

Кратныя Дзельныя
велічыня назва пазначэньне велічыня назва пазначэньне
101 А дэкаампэр даА daА 10-1 А дэцыампэр дА
102 А гэктаампэр гА 10-2 А сантыампэр сА
103 А кіляампэр кА 10-3 А міліампэр мА
106 А мэгаампэр МА 10-6 А мікраампэр мкА µА
109 А гігаампэр ГА 10-9 А нанаампэр нА
1012 А тэраампэр ТА 10-12 А пікаампэр пА
1015 А пэтаампэр ПА 10-15 А фэмтаампэр фА
1018 А экзаампэр ЭА 10-18 А аттаампэр аА
1021 А зэтаампэр ЗА 10-21 А зэптаампэр зА
1024 А ётаампэр ІА 10-24 А ёктаампэр іА