П

кірылічная літара
П
П
Кірыліца
А Б В Г Ґ Д Ђ
Ѓ Е Ё Є Ж Ѕ З
И І Ї Й Ј К Л
Љ М Н Њ О П Р
С Т Ћ Ќ У Ў Ф
Х Ц Ч Џ Ш Щ Ъ
Ы Ь Э Ю Я Ә Ӏ
Архаічныя літары кірыліцы
Ҁ Ѻ
Ѹ Ѡ Ѽ Ѿ
Ѣ Ѥ Ѧ
Ѫ Ѩ Ѭ Ѯ
Ѱ Ѳ Ѵ Ѷ
П̓ П̀ П́ П̧ П̑ Ԗ
Шматграфы
Дз Дж

П, п (гучаньне назвы: пэ) — сямнаццатая літара беларускага кірылічнага альфабэту. Існуе ва ўсіх славянскіх кірылічных альфабэтах (16-я ў баўгарскім, 17-я ў расейскім, 19-я ў сэрбскім, 20-я ў македонскім і ўкраінскім). Выкарыстоўваецца таксама ў пісьмовасьцях некаторых неславянскіх народаў: манголаў, казахаў, таджыкаў, абхазаў і ўсіх народнасьцяў Расеі. У стара- і царкоўнаславянскім альфабэтах носіць назву «покоі» (ст.-сл.) або «Покой» (ц.-сл.), што азначае «мір, спакой, адпачынак», а таксама «скон». У кірыліцы звычайна лічыцца 17-ай паводле парадку, выглядае як Early Cyrillic letter Pokoi.png. У глаголіцы паводле ліку 18-я, мае выгляд GlagolitsaPokoj.gif і мае лікавае значэньне 90. Паходжаньне кірылічнай літары ад грэцкай літары пі (Π, π).

Лічбавае значэньнеРэдагаваць

У стараславянскай і царкоўнаславянскай мовах П мае значэньне лічбы — 80.