Мікола Байкоў

беларускі мовазнаўца
(Перанакіравана з «М. Байкоў»)

Мікола Якаўлевіч Байкоў[3] (10 лютага [ст. ст. 22 лютага] 1889, Бежацк, цяпер Цьвярская вобласьць, Расея — пасьля 1945[4], Менск, цяпер Беларусь) — беларускі літаратуразнавец, лінгвіст, пэдагог.

Мікола Байкоў

лац. Mikoła Bajkoŭ
Дата нараджэньня 10 (22) лютага 1889
Месца нараджэньня Бежацк, Цьвярская губэрня, Расейская імпэрыя
Дата сьмерці не раней за 1945 або 23 чэрвеня 1945(1945-06-23) (56 гадоў)
Месца сьмерці
Месца вучобы Маскоўская духоўная акадэмія (1913)
Занятак літаратуразнаўца, мовазнавец, пэдагог, лексыкограф, беларусазнавец, літаратар
Навуковая сфэра мовазнаўства
Месца працы Менская духоўная сэмінарыя
Менскі настаўніцкі інстытут
Менскі беларускі пэдагагічны тэхнікум
Інстытут мовазнаўства АН БССР
Вядомы як складальнік слоўнікаў
Псэўданімы Мікола Крывіч[2]
Сябра ў Навукова-тэрміналагічная камісія[d]
Навуковая ступень кандыдат багаслоўя[d]

Дацэнт філялёгіі[5]. Аўтар звыш 100 працаў па літаратуразнаўстве, мовазнаўстве і пэдагогіцы[6]. Карыстаўся псэўданімамі: Мікола Крывіч (М. Кр., М. К-ч і Кр-iч), Агляднік, Асьветнік і Настаўнік.

Біяграфія

рэдагаваць

Нарадзіўся ў сям'і сьвятара турэмнай царквы[6]. Пачатковую асьвету атрымаў у Бежацкай духоўнай вучэльні (Цьвярская губэрня), пасьля якой скончыў Цьвярскую духоўную сэмінарыю. У 1913 годзе скончыў Маскоўскую духоўную акадэмію. Выкладаў філязофскія і пэдагагічныя дысцыпліны ў Менскай духоўнай сэмінарыі, у мескай гімназіі ды прыватных навучальных установах. З 1918 чытаў лекцыі ў Менскім настаўніцкім інстытуце. З 1921 выкладнік Менскага беларускага пэдагагічнага тэхнікуму (МБПТ), вучоны сакратар Навукова-тэрміналягічнай камісіі Наркамасьветы БССР, у 19221928 Слоўнікавай камісіі Інбелкульту, потым Інстытуту мовазнаўства АН БССР.

Аўтар працаў па літаратуразнаўстве, крытыцы і пэдагогіцы, укладальнік слоўнікаў: «Практычны расійска-беларускі слоўнік» (1924, разам з М. Гарэцкім), «Беларуска-расійскі слоўнік» (1925), «Расійска-беларускі слоўнік» (1928, абодва разам з С. Некрашэвічам), «Практычны беларускі вайсковы слоўнік» (1927, разам з А. Бараноўскім).

Арыштаваны ДПУ БССР 19 ліпеня 1930 па абвінавачаньні ў прыналежнасьці да «Саюзу вызваленьня Беларусі». Вызвалены 2 верасьня 1930. На акадэмічную працу вярнуцца яму не дазволілі.

Падчас нямецкай акупацыі працаваў у Інспэктараце беларускіх школаў і ў Выдавецтве школьных падручнікаў і літаратуры для моладзі ў Менску. Улетку 1944 выехаў у Нямеччыну[7], працаваў у рэдакцыі часопіса «Малады змагар». У 1945 арыштаваны савецкімі акупацыйнымі органамі, утрымліваўся ў менскай вязьніцы. Далейшы лёс невядомы[7].

Бібліяграфія

рэдагаваць
  1. ^ https://zviazda.by/sites/default/files/pdf/2014/02/22lut-5.indd_.pdf
  2. ^ http://unicat.nlb.by/opac/pls/dict.prn_ref?tu=r&tq=v0&name_view=va_all&a001=BY-NLB-ar2259616&strq=l_siz=20
  3. ^ Байкоў Мікалай Якаўлевіч // Беларуская энцыкляпэдыя ў 18 тамах / гал.рэд. Генадзь Пашкоў. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі, 1996. — Т. 2: Аршыца — Беларусцы. — С. 225. — 480 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0061-7
  4. ^ Біяграмы ўдзельнікаў кнігадрукавання // Туронак Ю. Беларуская кніга пад нямецкім кантролем (1939—1944). — Менск: Беларускі Гістарычны Агляд, 2002. — (Бібліятэка часопіса «Беларускі Гістарычны Агляд»).
  5. ^ Ігар Кузняцоў. Носьбіты ідэі беларускай дзяржаўнасці — ахвяры таталітарнага рэжыму // Беларускі Гістарычны Зборнік — Białoruskie Zeszyty Historyczne nr 16
  6. ^ а б Даты, падзеі, людзі // Зьвязда : газэта. — 22 лютага 2014. — № 34 (27644). — С. 5. — ISSN 1990-763x.
  7. ^ а б БАЙКОЎ Мікола // Маракоў Л.У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі, 1794—1991. Энц. даведнік. У 10 т. Т. 1. — Мн:, 2003. ISBN 985-6374-04-9.

Літаратура

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць