Ігар Кузьняцоў
Ігар Кузьняцоў (1956; Маладэчна, Менская вобл., цяпер Беларусь) — беларускі грамадзка-палітычны дзяяч, гісторык, выкладчык, кандыдат гістарычных навук, дацэнт. Прадстаўнік міжнароднага праваабрончага таварыства «Мэмарыял» у Беларусі. На 1988 г. меў вайсковае званьне падпалкоўніка.
Ігар Кузьняцоў | |
Ігар Мікалаевіч Кузьняцоў | |
Дата нараджэньня | 3 ліпеня 1956 (68 гадоў) |
---|---|
Месца нараджэньня | Маладэчна, Менская вобласьць, Беларуская ССР, СССР |
Месца вучобы | Маскоўская ваенна-гуманітарная акадэмія |
Занятак | гісторык |
Навуковая сфэра | Гісторыя |
Месца працы | Факультэт міжнародных адносін БДУ |
Сябра ў | Мэмарыял |
Навуковая ступень | кандыдат гістарычных навук[d] |
Скончыў 42-ю сярэднюю школу ў Менску. У 1977 годзе скончыў Данецкую ваенна-палітычнае вучэльню (Украінская ССР, СССР). Затым служыў ва Ўруччы ў Менску. У 1985 годзе паступіў у Маскоўскую ваенна-гуманітарную акадэмію на ваенна-пэдагагічны факультэт. Пасьля сканчэньня 5 гадоў выкладаў у Томскай вышэйшай каманднай вучэльні сувязі (Расейская СФСР, СССР). Завочна паступіў у асьпірантуру Томскага ўнівэрсытэту, дзе ў 1992 годзе абараніў дысэртацыю «Масавыя рэпрэсіі ў 1930-я гады і рэабілітацыя ахвяраў тэрору».
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Максім Гацак. Кузьняцоў: гісторыя паўтараецца // Telegraf.by, 27 кастрычніка 2011 г. Праверана 12 красавіка 2014 г.
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |