Гродзенская праўда
Гро́дзенская пра{{падстаноўка:аціск}}ўда — гарадзенская дзяржаўная газэта, якая выдаецца з кастрычніка 1939 году.[1]
Агульныя зьвесткіРэдагаваць
Агульны наклад тыдня каля 70 тысячаў асобнікаў. Газэта выходзіць двойчы на тыдзень (серада і субота) на расейскай і беларускай мовах. Заснавальнікі: Гарадзенскі абласны і Гарадзенскі гарадзкі выканаўчыя камітэты, Гарадзенскі абласны і Гарадзенскі гарадзкі Саветы дэпутатаў, рэдакцыя газэты «Гродзенская праўда». Мае тэматычныя дадаткі «Гродненский вестник» і «Рекламка». Рэдакцыя газэты «Гродзенская праўда» зарэгістравана ў Міністэрстве інфармацыі Рэспублікі Беларусь (№ 582).
Галоўны рэдактар — Лілія Чаславаўна Навіцкая. Друкуецца ў ГАУПП «Гарадзенская друкарня». Распаўсюджваецца на тэрыторыі Гарадзенскай вобласьці праз «Белсаюздруку», у крамах Горадні і крамах усіх райспажыўсаюзаў вобласьці, а таксама празь сетку вулічных распаўсюднікаў. Узнагароджана ордэнам Дружба народаў (1982), пераможца 4, 5, 6 Нацыянальных конкурсаў друкаваных СМІ «Золотая литера».
Вонкавыя спасылкіРэдагаваць
КрыніцыРэдагаваць
- ^ Гродненская правда(рас.). TUT.BY. Праверана 2018-06-17 г.