Адкрыць галоўнае мэню

БіяграфіяРэдагаваць

Нарадзіўся 28 жніўня 1874 году ў Вялейцы. Вучыўся ў духоўнай сэмінарыі ў Пінску, у Мікалаеўскай гімназіі ў Ліпаве, пазьней — у Рыскім тэхнічным унівэрсытэце (1899—1905).

У сьнежні 1904 году заснаваў першую беларускую палітычную партыю — Беларускую сацыялістычную грамаду — і зьўляўся сябрам ейнага Цэнтральнага камітэту. У 1908 годзе — адзін з заснавальнікаў выдавецтва «Наша Хата».

Зь сьнежня 1906 году і да траўня 1914 году зьяўляўся галоўным рэдактарам газэты «Наша Ніва». За гэты час Уласаў прыцягнуў да супрацоўніцтва з газэтай таленавітых беларускіх літаратараў, сярод якіх быў і Янка Купала, які пазьней стаў новым рэдактарам газэты.

За сваю грамадзка-палітычную дзейнасьць і публікацыі ў 1909 годзе быў асуджаны царскімі ўладамі да 4 месяцаў зьняволеньня.

Браў удзел у Першым Усебеларускім зьезьдзе. У 1918 годзе ўвайшоў у склад Рады Беларускай Народнай Рэспублікі, праз год аднавіў дзейнасьць Беларускага навуковага таварыства ў Вільні «Наша хатка». Уласаў выдаваў таксама часопісы «Лучынка» для дзяцей і «Саха» для сялянаў.

На момант заключэньня Рыскай дамовы 1920 году знаходзіўся ў Радашкавічах, якія апынуліся ў выніку дамовы на тэрыторыі міжваеннай Польскай Рэспублікі. Пазьней у Радашкавічах Уласаў стварыў беларускую гімназію імя Францішка Скарыны, узначальваў Таварыства беларускай школы. У 1922—1927 гадах меў мандат сэнатара першага тэрміну са сьпісу Блёку нацыянальных меншасьцяў у польскім Сэнаце.

У кастрычніку 1939 году быў арыштаваны НКВД і перавезены ў Менск. У лістападзе 1940 году асуджаны на 5 гадоў канцлягераў за «шпіёнска-правакатарскую дзейнасьць». Памёр у зьняволеньні 11 сакавіка 1941 году у г. Марыінск Кемераўскай вобласьці РСФСР.

ТворыРэдагаваць

Вонкавыя спасылкіРэдагаваць

  Аляксандар Уласаўсховішча мультымэдыйных матэрыялаў