Міраслаў Рамашчанка

беларускі футбаліст і трэнэр

Міраслаў Юр’евіч Рамашчанка (па-ўкраінску: Мирослав Юрійович Ромащенко; нарадзіўся 16 сьнежня 1973 году) — беларускі футбаліст і футбольны трэнэр украінскага паходжаньня, паўабаронца. Малодшы брат — Максім, таксама футбаліст.

Міраслаў Рамашчанка
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 16 сьнежня 1973(1973-12-16) (50 гадоў)
Рост 187 см
Вага 80 кг
Пазыцыя абаронца
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
1990—1991 Космас Паўлаград[d] 19 (2)
1991 Дніпро 0 (0)
1992—1993 Рэчыца-2014 24 (8)
1993—1994 Дняпро Магілёў 29 (26)
1994—1996 Урал 62 (12)
1997—1998 Спартак Масква 42 (7)
1999 Спартак-2 Масква[d] 1 (0)
Зборныя
1992 Беларусь (да 21) 1 (0)
1994—1998 Беларусь 15 (1)
Трэнэрскія клюбы
2008 Том Томск
2023—2024 Ахмат Грозны

Кар’ера

рэдагаваць

Футбольную кар’еру пачаў ва Украінскай ССР, дзе выступаў за паўлаградзкі «Шахцёр» і дубль днепрапятроўскага «Дняпра».

Пасьля распаду СССР перабраўся ў Беларусь, дзе цягам трох сэзонаў гуляў за рэчыцкі «Ведрыч» і магілёўскі «Дняпро». У 1994 годзе перайшоў у екацярынбурскі «Ўралмаш», а ў 1996 годзе — у маскоўскі «Спартак», у складзе якога стаў двухразовым чэмпіёнам Расеі.

У верасьні 1998 году, у матчы за зборную Беларусі супраць зборнай Даніі, атрымаў траўму мэніска. За тры гады яму было зроблена шэсьць апэрацыяў, быў у заяўцы «Спартака», але на полі гэтак і не зьявіўся[2].

Трэнэрская

рэдагаваць

Трэнэрскую кар’еру пачаў у ДЮСШ «Спартак». З 2003 году працаваў з дублем «Спартака», з 2006 году быў галоўным трэнэрам дубля. У чэрвені—жніўні 2008 году быў старшым трэнэрам «Тамі». 14 сьнежня 2009 году быў прызначаны галоўным трэнэрам клюбу «Салют». Кантракт быў заключаны тэрмінам на адзін год і скасаваны на ўзаемную згоду 17 траўня 2010 году. У студзені 2011 году Станіслаў Чарчэсаў запрасіў Міраслава сваім памочнікам у «Жамчужыну-Сочы». З кастрычніка 2011 году яны разам працавалі ў грозьненскім «Цераку»[3].

У чэрвені 2013 году Рамашчанка стаў старшым трэнэрам пермскага «Амкара», дзе галоўным трэнэрам, з траўня 2013 году, быў Чарчэсаў. У матчы 11-га туру Прэм’ер-лігі 2013—2014 гадоў супраць «Анжы», замест Чарчэсава кіраваў «Амкарам» з броўкі поля[4]. У 2014—2015 гадах працаваў з Чарчэсавым у маскоўскім «Дынама», а ў кастрычніку 2015 году ўсьлед за ім накіраваўся на працу ў варшаўскую «Легію»[5]. Разам зь «Легіяй» стаў чэмпіёнам Польшчы, пасьля чаго ў чэрвені 2016 году разам з усім трэнэрскім штабам пакінуў варшаўскі клюб[6]. Пасьля прызначэньня Чарчэсава ў жніўні 2016 году галоўным трэнэрам зборнай Расеі ўвайшоў у ягоны штаб. Заставаўся памочнікам Чарчэсава ў зборнай да ягонага звальненьня ў ліпені 2021 году.

У сьнежні 2021 году стаў памочнікам Чарчэсава ў вугорскім «Фэрэнцварашы»[7]. Працаваў у ім да звальненьня Чарчэсава ў ліпені 2023 году. У жніўні 2023 году быў прызначаны галоўным трэнэрам грозьненскага «Ахмата»[8]. Падаў у адстаўку з пасады ў красавіку 2024 году[9].

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць