Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь

Міністэ́рства ахо́вы здаро́ўя Рэспу́блікі Белару́сь — міністэрства ўраду Беларусі, упаўнаважанае ажыцьцяўляць парадкаваньне мэдыцыны. Міністар па ахове здароўя прызначаецца й здымаецца з пасады прэзыдэнтам.

Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь
Абрэвіятура МАЗ РБ
Дата ўтварэньня 25 жніўня 1991 (33 гады таму)
Штаб-кватэра 220048 Менск, вул. Мясьнікова, 39
Міністар Аляксандар Хаджаеў
Першы намесьнік Юрый Горбіч
Намесьнік міністра — Галоўны дзяржаўны санітарны ўрач Сьвятлана Нячай
Намесьнікі Аляксандар Старавойтаў, Барыс Андрасюк[1]
Зьвязаныя кампаніі «Белмэдтэхніка», «Белфармацыя», «Менскінтэркапс»
Бюджэт 1199 млрд рублёў[2] (2009; 428 млн $[3])
Сайт minzdrav.gov.by

Гісторыя

рэдагаваць

Пасьля здабыцьця Беларусьсю незалежнасьці 25 жніўня 1991 году Міністэрства аховы здароўя больш як 4 гады працягвала кіравацца Пастановаю Рады міністраў БССР ад 3 красавіка 1969 г. № 128. 7 жніўня 1995 году ўрад ухваліў Пастанову № 422 аб новым Статуце міністэрства, паводле якой прэзыдэнт упершыню ўпаўнаважваўся прызначаць і вызваляць ад пасады міністра[4]. Ад сакавіка 2013 да ліпеня 2018 году намесьнікам міністра працаваў Ігар Ласіцкі[5].

Структурныя падразьдзяленьні

рэдагаваць
  • Управа арганізацыі мэдыцынскай дапамогі
  • Аддзел навукі
  • Юрыдычны аддзел
  • Аддзел гігіены, эпідэміялёгіі і прафіляктыкі
  • Управа плянаваньня і эканомікі аховы здароўя
  • Аддзел прадпрымальніцкай дзейнасьці, цэнаўтварэньня і кіраваньня дзяржмаёмасьцю
  • Управа бугальтарскага ўліку і справаздачнасьці
  • Кантрольна-рэвізыйны аддзел
  • Аддзел інвэстыцыяў, капітальнага будаўніцтва і матэрыяльна-тэхнічнай базы
  • Управа кадравай палітыкі, установаў адукацыі і вонкавых сувязяў
  • Аддзел мэдыцынскай тэхнікі
  • Управа інфармацыйных тэхналёгіяў і справаводзтва
  • Управа фармацэўтычнай інспэкцыі і арганізацыі лекавага забесьпячэньня
  • Управа па ліцэнзаваньні[6]

Падведамасныя арганізацыі

рэдагаваць
  • прадастаўленьне насельніцтву мэдыцынскай дапамогі, улучна зь бясплатным лекаваньнем у дзяржаўных арганізацыях аховы здароўя
  • правядзеньне дзяржаўнай палітыкі ў галіне аховы здароўя насельніцтва
  • фармаваньне здаровага ладу жыцьця насельніцтва
  • забесьпячэньне санітарна-эпідэмічнага дабрабыту насельніцтва
  • арганізацыя навуковых дасьледваньняў, укараненьне дасягненьняў навукі і тэхнікі ў мэдыцынскую практыку[8]

Паўнамоцтвы

рэдагаваць
  • ва ўсталяваным парадку ў межах сваёй кампэтэнцыі (пры неабходнасьці супольна зь рэспубліканскімі органамі дзяржаўнага кіраваньня і (або) па ўзгадненьні з зацікаўленымі дзяржаўнымі органамі (арганізацыямі) прымаць нарматыўныя прававыя акты ў галіне аховы здароўя Рэспублікі Беларусь
  • заключаць міжнародныя дамовы ў межах сваёй кампэтэнцыі і ў парадку, усталяваным заканадаўствам Рэспублікі Беларусь
  • ствараць камісіі, рады, рабочыя або экспэртныя групы па пытаньнях, якія ўваходзяць у кампэтэнцыю Мінздароўя, зацьвярджаць пастановы пра іх і склад
  • ладзіць канфэрэнцыі, сэмінары, нарады, сходы і іншыя мерапрыемствы па пытаньнях, якія ўваходзяць у кампэтэнцыю Мінздароўя, у тым ліку міжнародныя
  • запытваць ва ўсталяваным парадку рэспубліканскія органы дзяржаўнага кіраваньня, аблвыканкамы, Менскі гарвыканкам і іншыя арганізацыі наконт інфармацыі і матэрыялаў, неабходных для зьдзяйсьненьня ўскладзеных на Мінздароўе задачаў і функцыяў
  • прымаць у адпаведнасьці з заканадаўствам рашэньні пра стварэньне, пераўтварэньне і скасаваньне падпарадкаваных арганізацыяў, зацьвярджаць іхнія статуты
  • прадастаўляць у Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь прапановы пра скасаваньне або прыпыненьне дзейнасьці нарматыўных прававых актаў рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіраваньня па пытаньнях, якія ўваходзяць у кампэтэнцыю Мінздароўя
  • дэлегаваць падпарадкаваным арганізацыям функцыі арганізацыйна-тэхнічнага і інфармацыйнага характару
  • рэалізоўваць іншыя правы, прадугледжаныя заканадаўствам Рэспублікі Беларусь[8]
  1. ^ Кіраўніцтва Структура. Міністэрства аховы здароўя.
  2. ^ Закон Рэспублікі Беларусь аб рэспубліканскім каштарысе на 2009 год (рас.). Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь (13 лістапада 2008 г.). Праверана 3 лістапада 2010 г.
  3. ^ Паводле сярэдняе за 2009 год цаны (2803,27) набыцьця даляра за рублі на валютным рынку. Зьвесткі аб сярэднеўзважаным курсе беларускага рубля да замежных валютаў на валютным рынку Рэспублікі Беларусь за 2009 год Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь Праверана 3 лістапада 2010 г.
  4. ^ Пастанова Кабінэту міністраў Рэспублікі Беларусь ад 7 жніўня 1995 г. № 422. Бачына Валерыя Леванеўскага (30 сакавіка 2007). Праверана 19 сакавіка 2011 г.
  5. ^ Задержанного по подозрению в коррупции замглавы Минздрава отстранили от должности (рас.). TUT.BY (21 ліпеня 2018). Архіўная копія ад 2018-07-21 г.
  6. ^ Управление лицензирования (рас.) Структура и аппарат. Міністэрства аховы здароўя. Праверана 27 сьнежня 2013 г.
  7. ^ Подведомственные организации (рас.) Структура и аппарат. Міністэрства аховы здароўя. Праверана 27 сьнежня 2013 г.
  8. ^ а б Постановление Совета министров Республики Беларусь 23 августа 2000 г. № 1331 «Об утверждении положения о Министерстве здравоохранения Республики Беларусь» (рас.) Праверана 27 сьнежня 2013 г.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць