Гомельскі дзяржаўны мэдычны ўнівэрсытэт

мэдычная вну ў Гомлі (Беларусь)

Гомельскі дзяржаўны мэдычны ўнівэрсытэт (ГДМУ) — вышэйшая навучальная ўстанова Гомля, заснаваная ў 1990 годзе.

Гомельскі мэдычны ўнівэрсытэт
Гомельскі дзяржаўны мэдычны ўнівэрсытэт
Заснаваны 1 лістапада 1990 (34 гады таму)
Тып урадавы
Рэктар Анатоль Лызікаў
Факультэтаў 4
Колькасьць студэнтаў 4000 (2021 год)
Месцазнаходжаньне
Горад Гомель
Краіна Беларусь
Кампус Гарадзкі
Знаходзіцца ў складзе Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь
Вэб-сайт gsmu.by

Забясьпечвае падрыхтоўку спэцыялістаў з вышэйшай адукацыяй па мэдычных спэцыяльнасьцях. Знаходзіцца ў пераважным падначаленьні двух міністэрстваў: Міністэрства адукацыі і Міністэрства аховы здароўя.

Гісторыя

рэдагаваць
 
Гомельскі дзяржаўны мэдыцынскі ўнівэрсытэт

Пачаў сваё існаваньне 1 лістапада 1990 году ў адпаведнасьці з Пастановай Савета Міністраў БССР ад 1990/11/14 № 284 і загадам Міністра аховы здароўя БССР ад 1990/11/20 № 188. Стварэньне ВНУ было абумоўлена вострай патрэбай у мэдычных кадрах у Гомельскай і Магілёўскай абласьцях, пацярпелых ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, а таксама неабходнасьцю правядзеньня навуковых дасьледаваньняў па вывучэньню мэдыцынскіх наступстваў Чарнобыльскай катастрофы і пошуку шляхоў іх пераадоленьня. Першым рэктарам інстытуту стаў доктар мэдычных навук, прафэсар Юры Бандажэўскі. За час існаваньня ўнівэрсытэту створаны высокапрафэсійны калектыў, здольны ажыцьцяўляць падрыхтоўку ўрачэбных кадраў на належным узроўні, праводзіць навуковыя дасьледаваньні, аказваць лячэбна-кансультатыўную дапамогу насельніцтву.

У 2003 годзе Гомельскі дзяржаўны мэдычны інстытут прайшоў акрэдытацыю ў Рэспубліцы Беларусь на адпаведнасьць тыпу «ўнівэрсытэт». ВНУ акрэдытаваная па ўсіх спэцыяльнасьцях падрыхтоўкі кадраў з вышэйшай адукацыяй. У 2008 годзе ўнівэрсытэт прайшоў дзяржаўную акрэдытацыю спэцыяльнасьцяў, прафэсіяў і атэстацыю. Клінічная база — адна зь лепшых у Рэспубліцы Беларусь, дзе ўжываюцца самыя сучасныя мэдычныя тэхналёгіі па дыягностыцы і лячэньні эндакрыналягічных, кардыялягічных, імуналягічных, гематалягічных, афтальмалягічных, анкалягічных захворваньняў;

У 2021 годзе 30-ы выпуск склаў каля 580 лекараў, зь якіх палову разьмеркавалі на працу ў Гомельскай вобласьці. Рэшту накіравалі пераважна ў Магілёўскую вобласьць, а таксама ў Берасьцейскую і Менскую[1]. На сьнежань 2021 году ў Гомельскім мэдунівэрсытэце навучалася каля 4000 студэнтаў, сярод якіх было 800 (20 %) іншаземцаў з 28 краінаў[2].


  1. ^ Ірына Асташкевіч. Кожны другі застанецца на Гомельшчыне // «Настаўніцкая газэта», 13 красавіка 2021 г. Праверана 16 лютага 2022 г.
  2. ^ Тэлеканал «Беларусь 1». Дзьмітры Піневіч сустрэўся са студэнтамі-мэдыкамі // Белтэлерадыёкампанія, 3 сьнежня 2021 г. Праверана 19 лютага 2022 г.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

Гомельскі мэдычны ўнівэрсытэт (рас.)