Мінвід
Мінвід, Менвід — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Мінвід лац. Minvid | |
Паходжаньне | |
---|---|
Мова(-ы) | германскія |
Утворанае ад | Minno + Wid |
Іншыя формы | |
Варыянт(ы) | Менвід |
Зьвязаныя імёны | Відзімін |
Зьвязаныя артыкулы | |
якія пачынаюцца з «Мінвід» |
Паходжаньне
рэдагавацьМіна або Мена (Minno, Menno) і Від (Wid) — імёны германскага паходжаньня[1][2]. Іменная аснова -мін- (-мен-) (імёны ліцьвінаў Мінят, Асьміна, Гальмін; германскія імёны Miniatus, Osminna, Galmin) паходзіць ад гоцкага minan 'менаваць, памятаць, любіць'[3], minthi 'памяць'[4], а аснова -від- (імёны ліцьвінаў Відмунд, Мельвід, Торвід; германскія імёны Widmund, Melvid, Torvid) — ад гоцкага wida 'повязь, злучэньне, моцнасьць' або ад гоцкага і германскага widus 'дрэва'[5]. Такім парадкам, імя Мінвід азначае «моцны думкамі» (тое ж, што і імя Відзімін)[6]. Адзначалася старажытнае германскае імя Widiman (Widi-man)[7].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Johannes Mynuidius, Lithuanus Neapoliensis, filius Pastoris prope Vilnam (1595 год)[8]; z księdzem Mikołajem Minwidem (1621 год)[9]; пану Станиславу Станиславовичу Минвиду (1630 год)[10]; D. Minwid (1635 год)[11]; pani Barbarze Philipowiczownie Stanisławowey Minwidowey, podstoliney Nowogrodzkiey (15 студзеня 1652 году)[12]; xiądz Minwid (1 лютага 1657 году)[13]; Андрей Минвидъ[14], Andrzey Minwid Jenerał powiatu Kowieńskiego[15] (14 чэрвеня 1677 год).
Носьбіты
рэдагаваць- Мінвід — літоўскі баярын, які атрымаў ад вялікага князя Жыгімонта Кейстутавіча чалавека каля возера Цытавянаў (Жамойць)[16]
- Ян Мінвідавіч — жыхар Жамойцкага староства, які ўпамінаецца ў 1537—1538 гадох[17]
- Амбражэй Лукашавіч і Валянтын Якубавіч Менвіды — расенскія зямяне, якія ўпамінаюцца ў 1599 годзе[18]
- Станіслаў Мінвід — дзяржаўны дзяяч Рэчы Паспалітай, падстолі ноўгарад северскі ў 1623—1646 гадох[19]
- Станіслаў Станіслававіч Мінвід — зямянін Упіцкага павету, які ўпамінаецца ў 1630 годзе
- Аляксандар Мінвід — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, гараднічы магілёўскі, гараднічы смаленскі ў 1652 годзе[20]
- Андрэй Мінвід — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, возны ковенскі ў 1677 годзе
Глядзіце таксама
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1125, 1563.
- ^ Meyer-Lübke W. Romanische Namenstudien. I. Die altportugiesischen Personennamen germanischen Ursprungs // Sitzungsberichte der Philosophisch-Historischen Classe der Kaiserlichen Akademie der Wissenschaften. Bd. 149. — Wien, 1905. S. 86.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 18.
- ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 169.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 20.
- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1089, 1571.
- ^ Die matrikel der Universität Königsberg i. Pr. Bd. 1: Die Immatrikulationen von 1544—1656. — Leipzig, 1910. S. 128.
- ^ Rejestry popisowe pospolitego ruszenia szlachty Wielkiego Księstwa Litewskiego z 1621 r. — Warszawa, 2015. S. 81.
- ^ Археографический сборник документов, относящихся к Северо-Западной Руси. Т. 3. — Вильна, 1867. С. 97.
- ^ Žemaičių vyskupijos vizitacijų aktai 1611—1651 m. // Fontes Historiae Lituaniae. Vol. XI, 2011. P. 165.
- ^ Историко-юридические материалы, извлеченные из актовых книг губерний Витебской и Могилевской, хранящихся в Центральном архиве в Витебске. Вып. 25. — Витебск, 1894. С. 286.
- ^ Археографический сборник документов, относящихся к истории Северо-западной Руси. Т. 8. — Вильна, 1870. С. 376.
- ^ Акты, издаваемые Виленской Комиссией для разбора древних актов. Т. 29. — Вильна, 1902. С. 46.
- ^ Акты, издаваемые Виленской комиссией для разбора древних актов. Т. 29. — Вильна, 1902. С. 47.
- ^ Saviščevas E. Polityka nadań wielkich książąt litewskich na Żmudzi w pierwszej połowie XV wieku // Prace historyczne 141, z. 2 (2014). P. 500.
- ^ Mackavičius A. Žemaitijos valsčių surašymas 1537—1538 m. — Vilnius, 2003. P. 55, 242.
- ^ Опись документов Виленского центрального архива древних актовых книг. Вып. 5. ― Вильна, 1907. С. 164.
- ^ Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego: Spisy. T. 3, z. 4. Urzędnicy województw kijowskiego i czernihowskiego XV—XVIII wieku. — Kórnik, 2002. S. 229.
- ^ Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego: Spisy. T. 4. Ziemia smoleńska i województwo smoleńskie XIV—XVIII wiek. — Warszawa, 2003. S. 81.
- ^ Сьпіс шляхецкіх родаў, прозьвішчы якіх пачынаюцца на М, Згуртаваньне беларускай шляхты