Мілавіды (Берасьцейская вобласьць)
Мілаві́ды[1] — вёска ў Беларусі, на рацэ Навасадцы. Цэнтар сельсавету Баранавіцкага раёну Берасьцейскай вобласьці. Знаходзяцца на шашы Р43.
Мілавіды лац. Miłavidy | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Берасьцейская |
Раён: | Баранавіцкі |
Сельсавет: | Мілавідзкі |
Насельніцтва: | 712 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 163 |
Паштовы індэкс: | 225354 |
СААТА: | 1204850051 |
Нумарны знак: | 1 |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°53′43″ пн. ш. 25°51′5″ у. д. / 52.89528° пн. ш. 25.85139° у. д.Каардынаты: 52°53′43″ пн. ш. 25°51′5″ у. д. / 52.89528° пн. ш. 25.85139° у. д. |
± Мілавіды | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Назва
рэдагавацьПаводле францускага лінгвіста-германіста Раймонда Шмітляйна, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў, імя Мільвід утварылася ад складаньня старажытных германскіх імёнаў Milis і Wid[2]. Адзначаліся старажытнае германскае імя Мелевіда (Melewidis)[3] і германскае імя Melvid[4].
Гісторыя
рэдагавацьУ час нацыянальна-вызваленчага паўстаньня 1863—1864 гадоў пад Мілавідамі 22 траўня (3 чэрвеня) 1863 году аб’яднаныя сілы інсурґентаў, блізу 800 ваяроў з Слонімскага, Ваўкавыскага, Пружанскага, Наваградзкага й Гарадзенскага паветаў, на чале з Францішкам Юндзіным, Ісідарам Лукашэвічам, Аляксандрам Лянкевічам, за агульным началам Кастуся Каліноўскага, далі вялікую бітву расейскім карнікам і войскам імпэрыі, якія прыйшлі карнікам на дапамогу. Паводле афіцыйных зьвестак, расейцы згубілі 50 чалавек забітымі і параненымі. У гэтае бітве ў аддзеле А. Лянкевіча (Лягдара) змагаліся рэшткі Лідзкага аддзелу Людвіка Нарбута, і сярод іх — Францішак Багушэвіч і Міхал Андрыёлі.
У 1913 годзе расейскія ўлады ў рэчышчы палітыкі русіфікацыі паставілі наўзбоч дарогі, што падзяляе поле бітвы, мураваны 8-канцовы ўкосны крыж загінулым царскім жаўнерам.
У 1930 годзе польскі ўрад збудаваў насупраць крыжу каталіцкую каплічку.
Насельніцтва
рэдагаваць- 1905 год — 423 чалавекі ў сяле Мілавідах і 68 чалавек у маёнтку Мілавідах[5]
- 1999 год — 860 чалавек
- 2010 год — 712 чалавек
Турыстычная інфармкацыя
рэдагавацьПомнікі архітэктуры
рэдагаваць- Мэмарыяльны комплекс
- Паштовая станцыя
- Царква Сьвятога Сергія Раданескага
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 70.
- ^ Schmittlein R. Les noms d’eau de la Lituanie (suite) // Revue internationale d’onomastique. Nr. 3, 1964. P. 161.
- ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule. T. III: Les noms de personnes contenus dans les noms de lieux. — Paris, 1985. P. 412.
- ^ Melvid, Nordic Names
- ^ Указатель населенным местностям Гродненской губернии, с относящимися к ним необходимыми сведениями. — Гродна, 1905. С. 145.
Літаратура
рэдагаваць- Miłowidy // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom VI: Malczyce — Netreba. — Warszawa, 1885. — S. 442