Мікіта Шугункоў
Мікіта Шугункоў (нарадзіўся 17 красавіка 1992 году) — беларускі футбаліст, нападнік ігуменскага «Коласа».
Мікіта Шугункоў | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 17 красавіка 1992[1] (32 гады) | |
Рост | 188 см | |
Вага | 79 кг | |
Пазыцыя | нападнік | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Колас Ігумен[d] | |
Нумар | 90 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2010—2016 | Нафтан | 72 (2) |
2012 | → Віцебск | 14 (3) |
2017 | Белшына | 18 (1) |
2018 | Нафтан | 27 (3) |
2019 | Смаргонь | 20 (2) |
2020 | Ворша | 21 (6) |
2021 | Шахцёр Петрыкаў | 6 (0) |
2022 | Вялес-2020[d] | 20 (12) |
2023— | Колас Ігумен[d] | 18 (5) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Кар’ера
рэдагавацьДарослую кар’еру пачаў у складзе наваполацкага «Нафтана», дзе выступаў за дубль. У Найвышэйшай лізе дэбютаваў 13 лістапада 2010 году, выйшаўшы на замену ў матчы супраць менскага «Партызана» (4:4). У сэзоне 2011 году гуляў за дубль, а на наступны год быў аддадзены ў арэнду «Віцебску», дзе трывала зьяўляўся ў складзе. У сэзоне 2013 году вярнуўся ў «Нафтан» і стаў часьцей зьяўляцца ў складзе, звычайна выходзячы на замену. У кастрычніку 2013 году асноўны нападнік навапалачанаў Ігар Крывабок атрымаў дыскваліфікацыю, і Мікіта замяніў яго на вастрыні атакі. Гуляючы ў пачатковым складзе, 27 кастрычніка 2013 году забіў свой першы гол у Найвышэйшай лізе, якім прынёс перамогу над «Менскам» (2:1).
У 2014—2016 гадах трывала гуляў за першую каманду «Нафтана», пераважна выходзячы на замену. У студзені 2017 году накіраваўся ў стан бабруйскай «Белшыны» і ў лютым падпісаў кантракт[2]. Пачынаў сэзон 2017 году ў першай адзінаццатцы бабруйчанаў, але ўлетку страціў месца ў першым складзе і пачаў толькі зрэдку выходзіць на замену. Па заканчэньні сэзону ў сьнежні 2017 году пакінуў Бабруйск. У пачатку 2018 году вярнуўся ў «Нафтан», дзе правёў сэзон 2019 году. У студзені 2019 году знаходзіўся на праглядзе ў магілёўскім «Дняпры», аднак не падышоў камандзе і ў лютым узмоцніў склад «Смаргоні»[3]. У кастрычніку 2019 году паводле пагадненьня бакоў пакінуў смаргонскі клюб[4].
У пачатку 2020 году трэнаваўся з магілёўскім «Дняпром», а пазьней далучыўся да «Воршы», у складзе якой пачаў сэзон 2020 году і стаў асноўным нападнікам каманды. У студзені 2021 году зноў трэнаваўся з «Дняпром», у сакавіку пасьля прагляду склаў кантракт зь петрыкаўскім «Шахцёрам»[5]. Пакінуў «Шахцёр» у ліпені 2021 году[6]. У пачатку 2022 году далучыўся да віцебскага «Вялеса-2020», а сэзон 2023 году пачаў у складзе ігуменскага «Коласа».
Статыстыка
рэдагавацьКлюб | Сэзон | Чэмпіянат | ||
---|---|---|---|---|
Дывізіён | Матчы | Галы | ||
Нафтан | 2015 | Найвышэйшая ліга | 16 | 1 |
2016 | Найвышэйшая ліга | 24 | 0 | |
Белшына | 2017 | Першая ліга | 18 | 1 |
Нафтан | 2018 | Першая ліга | 27 | 3 |
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в Nikita Shugunkov // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ^ Сергей Кондратьев и Никита Шугунков сменили "Нафтан" на "Белшину"
- ^ Шугунков перешел в "Сморгонь"
- ^ Теплов и Шугунков покинули "Сморгонь"
- ^ Шугунков подписал контракт с петриковским "Шахтером"
- ^ Шугунков, Милошевский и Кисель покинули петриковский "Шахтер"
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Статыстыка «ПБ-Инфо» (рас.)