Мікалай II Раманаў

расейскі імпэратар

Мікала́й II Алякса́ндравіч (18 траўня [ст. ст. 6] 1868, Царскае Сяло — 17 ліпеня 1918, Екацярынбург) — імпэратар усерасейскі, цар польскі й вялікі князь фінляндзкі, апошні імпэратар Расейскай імпэрыі (20 кастрычніка (1 лістапада) 1894 — 2 сакавіка [ст. ст. 15] 1917), прадстаўнік дынастыі Раманавых. Палкоўнік (1892); акрамя таго, меў чын адмірала брытанскага флёта (28 траўня 1908) і фэльдмаршала брытанскай арміі (18 сьнежня 1915).

Мікалай II
Файл:Lesser Coat of arms of the Russian Empire.svg 14-ы імпэратар усерасейскі
20 кастрычніка (1 лістапада) 1894 — 2 (15) сакавіка 1917
Каранацыя 14 (26) траўня 1896
Папярэднік Аляксандар III
Наступнік Міхаіл II (не прыняў прастол)
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 18 траўня 1868(1868-05-18)[1],
Памёр 17 ліпеня 1918(1918-07-17)[3][4] (50 гадоў),
Пахаваны
Дынастыя Раманавы
Жонка Аліса Гесэнская
Бацька Аляксандар III Раманаў
Маці Марыя Фёдараўна
Узнагароды
ордэн Падвязкі рыцар Вялікага Крыжа Каралеўскага Віктарыянскага ордэна ордэн Андрэя Першазванага ордэн сьвятога Георгія IV ступені ордэн сьвятога Георгія ордэн сьвятога Аляксандра Неўскага ордэн Белага арла ордэн сьвятой Ганны I ступені ордэн сьвятога Станіслава I ступені ордэн сьвятога Ўладзімера IV ступені Knight Grand Cross in the Order of the Holy Sepulchre Ордэн Залатога руна Order of Saint Stephen of Hungary Order of Osmanieh ордэн сьвятога Савы Knight Grand Cross of the Order of Saint Stephen of Hungary Order of Carol I ордэн Зоркі Румыніі рыцар ордэна Залатога руна ордэн Чорнага арла ордэн Збавіцеля рыцар Вялікага крыжа ордэна Нідэрляндзкага льва кавалер Вялікага крыжа ордэна Ганаровага легіёну Grand Cross of the Order of the Southern Cross ордэн Паўднёвага Крыжа ордэн Узыходнага сонца 1 ступені (да 2003 года) ланцуг Найвышэйшага ордэна Хрызантэмы ордэн Узыходнага сонца ордэн сьвятога Губэрта ордэн сьвятых Роўнаапостальных Кірылы і Мэтода Ордэн Святога Аляксандра ордэн князя Данілы I Вялікая стужка ордэна Леапольда I ордэн Сэрафімаў ордэн Слана ордэн Данэброг залаты мэдаль «За воінскую адвагу» Knight of the Order of the Most Holy Annunciation Ордэн Хрыста Grand Cross of the Order of Christ Order of the Royal House of Chakri Order of the Wendish Crown кавалер Вялікага крыжа ордэна сьвятых Маўрыцыя і Лазара кавалер Вялікага крыжа ордэна Кароны Італіі Order of Fidelity ордэн Саламона Order of Prince Danilo I, 1st class Order of Ludwig I Вялікі крыж ордэна Лазьні Order of the White Falcon House and Merit Order of Peter Frederick Louis рыцарскі ордэн Сьвятой Труны Гасподняй Order of the Double Dragon ордэн Высакароднай Бухары ордэн сьвятога Станіслава
Подпіс
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Мікалай II.

Біяграфія

рэдагаваць

Мікалай II — старэйшы сын імпэратара Аляксандра III ды імпэратрыцы Марыі Фёдараўны. Атрымаў грунтоўную адукацыю ў хатніх умовах паводле праграмы, распрацаванай адмыслова для яго на падставе праграм юрыдычнага і вайсковага факультэтаў. Служыў малодшым афіцэрам у шэрагах Праабражэнскага палка. Пасьля атрыманьня чыну палкоўніка камандаваў 1-м батальёнам. Прысутнічаў на паседжаньнях Дзяржаўнай рады ды Камітэту міністраў, быў старшынём Камітэтаў па барацьбе з голадам 1891—1892 гадоў і па будаўніцтве Транссыбірскай магістралі. Стаў імпэратарам пасьля сьмерці свайго бацькі імпэратара Аляксандра III ў 1894 годзе. Неўзабаве пасьля гэтага 14 лістапада ажаніўся з Алісай Гесэнскай (у праваслаўі Аляксандра Фёдараўна). У іхнім шлюбе нарадзілася пяцёра дзяцей: Вольга, Тацяна, Марыя, Настасься ды Аляксей. Адным зь першых кадравых рашэньняў было звальненьне генэрал-губэрнатара Прывісьленскага краю ды Варшавы Ёсіфа Гуркі. Панаваньне Мікалая II было адзначана эканамічным разьвіцьцём Расеі. У 1895—1897 праводзілася грашовя рэформа, распрацаванаая С. Ю. Вітэ.

26 траўня [ст. ст. 14 траўня] 1896 году ў маскоўскім саборы Засьненьня Багародзіцы адбылося каранаваньне Мікалая ІІ і ягонай жонкі Аляксандры Фёдараўны на расейскі імпэратарскі пасад. 30 траўня [ст. ст. 18 траўня] 1896 году на Хадынскім полі ў гонар каранаваньня прызначылі гуляньні з раздачай падарункаў, бясплатным віном і забавамі. Падарункі складаліся з паўфунтаў каўбасы ў паркалёвых хустках, булак, пернікаў і эмаляваных кубкаў з царскім вензэлем. У выніку ранішняя цісканіна пры раздачы падарункаў пасьля выпіўкі забрала жыцьці 1379 чалавек. Яшчэ 1300 атрымалі зьнявечаньні[6]. У 1897 годзе ўпершыню ў Расейскай імпэрыі быў праведзены ўсеагульны перапіс насельніцтва. У 1899 ды 1907 гадох па ініцыятыве Мікалая II прайшлі Гааскія канфэрэнцыі, шэраг рашэньняў каторых дзейнічае і сёньня (напрыклад, быў створаны арбітражны суд у Гаазе). За ініцыятыву па скліканьні Гааскай канфэрэнцыі Мікалай II быў намінаваны на Нобэлеўскую прэмію міру ў 1901. Разам з тым павялічваўся рост сацыяльна-палітычных супярэчнасьцяў, рэвалюцыйнага руху. У зьнешняй палітыцы Мікалай II праводзіў палітыку экспансіі на Далёкім Усходзе. У 1896 годзе кітайская ўсходняя чыгунка была расейскай канцэсіяй. У 1904 годзе пачалася вайна зь Японіяй. Параза ў гэтай вайне прывяла да адыходу Курыльскіх выспаў ды часткі Сахаліна да Японіі. Мікалай II быў вымушаны правесьці ваенныя рэформы, каб выправіць сур’ёзныя недахопы ў цэнтральным кіраваньні, арганізацыі, сыстэме камплектаваньня, баявой падрыхтоўцы ды тэхнічным забесьпячэньні арміі. Ад 1912 году фактычным пратэктаратам Расейскай імпэрыі стала Манголія. 9 сьнежня 1905 году па ініцыятыве сьвятара Георгія Гапона адбылося шэсьце рабочых да Зімняга палацу. Каб перадухіліць утварэньне натоўпу з 150 тысячаў чалавек у цэнтры гораду, войскі былі вымушаныя страляць з ружжаў, у выніку чаго 130 чалавек загінулі і 299 паранена. Разгон шэсьця стаў нагодай рэвалюцыі 1905—1907. 6 жніўня 1905 Мікалай II падпісаў маніфэст, згодна зь якім у Расейскай імпэрыі склікалася заканадаўчая Дзяржаўная Дума ды пачала працу Рада міністраў. Але гэта не спыніла рэвалюцыі. У кастрычніку пачаўся ўсеагульны страйк, у якім удзельнічалі больш за 2 мільёнаў чалавек. 17 кастрычніка 1905 году Мікалай II быў вымушаны падпісаць «Кастрычніцкі маніфэст», які надаваў Дзяржаўнай Думе правы блякаваць законапраекты, прапанаваныя імпэратарам. Такім чынам, манархія ў Расейскай імпэрыі больш не была абсалютнай. У ліпені 1906 году Дума была распушчаная, новыя выбары былі прызначаныя толькі на люты 1907 году. Старшынём Рады міністраў быў прызначаны Пётар Сталыпін, які распачаў сьмелыя аграрныя рэформы. У выніку гэтай рэформы ў 1913 годзе Расейская імпэрыя заняла першае месца ў сьвеце паводле вытворчасьці жыта, ячменю ды аўсу.

У 1907 годзе Расейская імпэрыя ўступіла ў вайсковы блёк (Антанта) зь іншымі эўрапейскімі дзяржавамі — Вялікабрытаніяй ды Францыяй. 19 ліпеня 1914 году Нямеччына аб’явіла Расеі вайну, якая прывяла да падзеньня імпэрыі і дынастыі. Мікалай II імкнуўся перадухіліць вайну ў перадваенныя гады. Пасьля нападу Аўстра-Вугоршчыны на Сэрбію ён накіраваў тэлеграму імпэратару Вільгельму II з прапановай перадаць пытаньне на разгляд Гааскай канфэрэнцыі, але Вільгельм II не адказаў. Мікалай II прызначыў Вярхоўным галоўнакамандуючым вялікага князя Мікалая Мікалаевіча (малодшага). Сам імпэратар рэгулярна наведваў стаўку ды франты. Увосень маніфэстам Мікалая II была аб’яўленая вайна Асманскай імпэрыі. У 1915 Нямеччына пачала масіраванае наступленьне, у выніку якога былі захопленыя Львоў ды Варшава. У выніку вялікіх ваенных памылак вялікі князь Мікалай Мікалаевіч быў адхілены ад камандаваньня і прызначаны камандуючым Каўкаскім фронтам. 23 жніўня 1915 году Мікалай II прыняў камандаваньне на сябе. Цяжкае фінансавае становішча ды эканамічны крызіс прывялі да Лютаўскай рэвалюцыі 1917 году. Каб прадухіліць грамадзянскую вайну, Мікалай II адмовіўся ад стальца. Пасьля рэвалюцыі ён разам зь сям’ёй знаходзіўся пад хатнім арыштам у царскасельскім палацы. Улетку 1917 году, паводле рашэньня Часовага Ураду, быў разам зь сям’ёй адпраўлены ў высылку ў Табольск, а ўвесну 1918 году перапраўлены бальшавікамі ў Екацярынбург, дзе ў ліпені 1918 году разам зь сям’ёй быў расстраляны ў адпаведнасьці з санкцыямі вышэйшага бальшавіцкага ўраду.

  • Вольга (1895—1918)
  • Тацяна (1897—1918)
  • Марыя (1899—1918)
  • Настасься (1901—1918)
  • Аляксей (1904—1918)

У 1981 годзе Мікалай II быў аб’яўлены сьвятым Рускай праваслаўнай царквой за мяжой. 20 жніўня 2000 году Мікалай II праслаўлены ў ліку сьвятых Расейскай праваслаўнай царквой. У 2005 годзе прадстаўнікі імпэратарскага дому Раманавых пачалі дабівацца рэабілітацыі Мікалая II як ахвяры палітычных рэпрэсіяў. У 2008 годзе Вярхоўны Суд Расеі прыняў рашэньне рэабілітаваць апошняга расейскага імпэратара, ягоную сям’ю і набліжаных (агулам 52 чалавекі).

  1. ^ а б в Nikolaj II (шв.)SLS.
  2. ^ а б в Николай II (рас.) // Энциклопедический словарьСПб: Брокгауз — Ефрон, 1897. — Т. XXI. — С. 124—128.
  3. ^ а б в John L.H. Keep Nicholas II // Encyclopædia Britannica (анг.)
  4. ^ а б в Nicolau II de Rússia // Gran Enciclopèdia Catalana (кат.)Grup Enciclopèdia, 1968.
  5. ^ а б в Deutsche Nationalbibliothek Record #11873492X // Gemeinsame Normdatei (ням.) — 2012—2016.
  6. ^ Даты, падзеі, людзі // Зьвязда : газэта. — 30 траўня 2014. — № 99 (27709). — С. 8. — ISSN 1990-763x.

Літаратура

рэдагаваць