Сьпіс расейскіх імпэратараў
артыкул-сьпіс Вікімэдыі
Тытул Імпэратар Усерасейскі (Императоръ Всероссійскій) быў прыняты Пятром I 22 кастрычніка 1721 году па просьбе Сэнату пасьля перамогі ў Паўночнай вайне і праіснаваў да Лютаўскае рэвалюцыі 1917 году.
У прыведзеным сьпісе прадстаўленыя ўсё агульнапрызнаныя імпэратары ўсерасейскія ў храналягічным парадку.
Імя | Партрэт | Гады кіраваньня | Гады жыцьця | Камэнтар |
---|---|---|---|---|
Пётар I Аляксеевіч | 1689—1725 | 1672—1725 | Першы Імпэратар Усерасейскі | |
Кацярына I | 1725—1727 | 1684—1727 | Другая жонка Пятра I | |
Пётар II Аляксеевіч | 1727—1730 | 1715—1730 | Унук Пятра I, сын Аляксея Пятровіча | |
Ганна Іванаўна | 1730—1740 | 1693—1740 | Пляменьніца Пятра І, дачка Івана V | |
Іван VI Антонавіч | 1740—1741 | 1740—1764 | Праўнук Івана V, сын Ганны Леапольдаўны | |
Лізавета Пятроўна | 1741—1761 | 1709—1762 | Дачка Пятра I ад Кацярыны І Аляксееўны Марты Скаўронскай | |
Пётар III Фёдаравіч | 1761—1762 | 1728—1762 | Унук Пятра I, сын Ганны Пятроўны, муж Кацярыны II | |
Кацярына II Аляксееўна | 1762—1796 | 1729—1796 | Жонка Пятра III | |
Павал I Пятровіч | 1796—1801 | 1754—1801 | Сын Пятра III | |
Аляксандар I Паўлавіч | 1801—1825 | 1777—1825 | Сын Паўла I | |
Мікалай I Паўлавіч | 1825—1855 | 1796—1855 | Брат Аляксандра I | |
Аляксандар II Мікалаевіч | 1855—1881 | 1818—1881 | Сын Мікалая I | |
Аляксандар III Аляксандравіч | 1881—1894 | 1845—1894 | Сын Аляксандра II | |
Мікалай II Аляксандравіч | 1894—1917 | 1868—1918 | Сын Аляксандра III |
Іншыя
рэдагавацьНекаторы час юрыдычнымі кіраўнікамі Імпэрыі былі вялікія князі Канстанцін Паўлавіч, Міхаіл Аляксандравіч. Узначальвалі Імпэратарскі дом пасьля 1917 году Марыя Фёдараўна, Кірыл Уладзімеравіч, Мікалай Мікалаевіч.