Праабражэнскі лейб-гвардыі полк
Праабражэнскі лейб-гвардыі полк (па-расейску: Преображенский лейб-гвардии полк) — узброенае фармаваньне Маскоўскай дзяржавы і Расейскай імпэрыі. Сфармаваны царом Пятром I у 1687 годзе з пацешных сяла Праабражэнскага, ад якога і атрымаў сваё найменьне.
Праабражэнскі лейб-гвардыі полк | |
Преображенский лейб-гвардии полк | |
Палкавы нагрудны знак | |
Гады існаваньня | 1687—1918 |
---|---|
Краіна | Расейская імпэрыя |
Уваходзіць у | 1-я Гвард. пях. дыв-я (ГвК, СПб ВА) |
Тып | полк |
Дысьлякацыя | Санкт-Пецярбург |
У 1698 году ён быў прыведзены ў склад 4 батальёнаў, кожны з 4 фузэлерных рот; акрамя таго складаліся ў палкі яшчэ бамбардзірская і грэнадзерскія роты. У 1700 годзе названы лейб-гвардыі Праабражэнскім палком. У 1800 году імпэратар Павал загадаў яму звацца Лейб-гвардзейскім Яго Імпэратарскай Вялікасьці палком, але пры імпэратары Аляксандры I, у 1801 годзе, адноўлена яго ранейшае найменьне.
Быў у складзе 1-я Гвардэйскай пяхотнай дывізіі (Гвардзейскі корпус, Санкт-Пецярбурская вайсковая акруга). Расфармаваны ў 1918 годзе.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьПраабражэнскі лейб-гвардыі полк — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў