Пе́рнік — кандытарскі выраб, які гатуецца з мукі і мёду (або патакі, цукру). Нацыянальны ласунак шмат якіх эўрапейскіх народаў. У пернікі абавязкова закладаецца сумесь затавак (чорны перац, кардамон, гвазьдзіка, карыца і інш.), ад чаго яны і атрымалі сваю назву.

Пернікі

У розных нацыянальных кухнях суадносіны складнікаў у перніках розныя, што і вызначае спэцыфічнасьць смаку. Напрыклад, у рускія пернікі кладзецца больш карыцы, імбіру і бадзьяну.

Глядзіце таксама

рэдагаваць
Артыкул створаны з дапамогай матэрыялаў з: Алесь Белы, праект «Наша ежа»