Мэт Дэйман

амэрыканскі актор, прадусар і сцэнарыст

Мэт’ю Пэйдж Дэ́йман (па-ангельску: Matthew Paige «Matt» Damon; нарадзіўся 8 кастрычніка 1970 году, Кембрыдж, Масачусэтс, ЗША) — амэрыканскі актор, прадусар і сцэнарыст. Ляўрэат прэміяў «Оскар» і «Залаты Глёбус» у 1998 годзе ў катэгорыі найлепшы арыгінальны сцэнар фільму за фільм «Разумнік Ўіл Гантынг» (1997) (сумесна з Бэнам Афлекам).

Мэт Дэйман
па-ангельску: Matt Damon
Дата нараджэньня 8 кастрычніка 1970(1970-10-08)[1][2][3][…] (54 гады)
Месца нараджэньня
Месца вучобы
Занятак кінаактор, сцэнарыст, кінапрадусар, пісьменьнік, актор агучваньня, актор, тэлепрадусар, прадусар, тэлеактор
Сябра ў SAG-AFTRA[d] і Гільдыя сцэнарыстаў ЗША, Захад[d]
Бацька Kent Telfer Damon[d][5]
Маці Nancy June Carlsson Page[d][5]
Узнагароды
IMDb ID nm0000354
Подпіс Выява аўтографу

Найбольш вядомыя фільмы з удзелам Мэта Дэймана — драма «Разумнік Ўіл Гантынг» (1997), «Выратаваць шарагоўца Раяна» (1998), «Догма» (1999), крымінальная драма «Таленавіты містэр Рыплі» (1999); тры часткі аб прыгодах сяброў Оўшэна: «Адзінаццаць сяброў Оўшэна» (2001), «Дванаццаць сяброў Оўшэна» (2004), «Трынаццаць сяброў Оўшэна» (2007); трылёгія пра Джэйсана Борна: «Ідэнтыфікацыя Борна» (2002), «Перавага Борна» (2004) і «Ультыматум Борна» (2007); а таксама фільм Мартына Скарсэзэ «Адрачэнцы» (2006). З апошніх выбітнах працаў актора варта адзначыць «Марсіянін» (2015) і «Форд супраць Фэрары» (2019).

Біяграфія

рэдагаваць

Мэт’ю Пэйдж Дэйман нарадзіўся 8 кастрычніка 1970 году ў амэрыканскім горадзе Кембрыдж штату Масачусэтс, дзе знаходзіцца Гарвардзкі ўнівэрсытэт. Першыя два гады яго жыцьця мінулі ў багатым бостанскім раёне Ньютан. Яго бацька Кент Дэймон (нар. 1943) быў падатковым інспэктарам, а маці Нэнсі Карлсан-Пэйдж — прафэсарам коледжу Лэсьлі, якая спэцыялізуецца на адукацыі ў малодшых клясах. У ягоным радаводзе ёсьць шатляндзкія і ангельскія карані, а яго дзядуля быў фінам[6]. Таксама ў Мэта Дэймана ёсьць старэйшы брат Кайл (нар. 1967), які пазьней стаў скульптарам.

У 1973 годзе, калі Мэту Дэйману не было яшчэ 3 гадоў, яго бацькі разьвяліся, таму ён разам з братам застаўся на выхаваньні ў маці ў Кембрыджы. Будучы актор вырас у хаце, дзе акрамя іх жыло яшчэ пяць сем’яў. Адным з суседзяў быў Гаўард Зін, аўтар кнігі «Гісторыя народу Злучаных Штатаў», якую Мэт Дэйман згадае ў сваім будучыні фільме «Разумнік Ўіл Гантынг».

У 1978 годзе ва ўзросьце 8 гадоў Мэт Дэйман пазнаёміўся з сваім далёкім сваяком Бэнам Афлекам[7][8], які жыў на яго вуліцы праз два кварталы. Ужо тады яны сталі найлепшымі сябрамі, а ў будучыні — прафэсійнымі партнэрамі на сцэне. Да 1986 году Мэт зразумеў, што жадае быць толькі акторам. Таму ён сказаў аб гэтым сваім бацькам і сабраўся адправіцца ў Нью-Ёрк, каб паспрабаваць прайсьці кастынг у адным з агенцтваў. Але бацька і маці былі ня вельмі гэтым усьцешаныя: яны дазволілі яму паехаць, але з умоваю, што сам аплаціць сабе дарогу. Да таго часу ўсё зьберажэньні Дэймана складалі каля 200 даляраў, якія яму прыйшлося выдаткаваць на падарожжа. У Нью-Ёрку будучаму актору атрымалася зьявіцца ў TJ Maxx commercial.

Кар’ера

рэдагаваць

Першыя свае невялікія ролі сыграў быўшы студэнтам. У 1996 годзе зьявіўся ў фільме «Мужнасьць у бою» з Дэнзэлам Вашынгтонам і Мэг Раян. Разам з Бэнам Афлекам яны працягнулі напісаньне сцэнара да фільму «Разумнік Ўіл Гантынг», які быў пачаты яшчэ ў Прынстане. Але кінастудыі адмаўляліся купляць яго праз тое, што Дэйман з Афлекам жадалі выконваць ролі ў фільме. У выніку сцэнар набыла кінакампанія Miramax Films. Фільм «Разумнік Ўіл Гантынг» (1997) прынёс Дэйману і Афлеку «Оскар» за найлепшы сцэнар. Зь бюджэтам у 10 млн даляраў карціна сабрала 225 млн у сусьветным пракаце. У 1995 годзе адмовіўся выканаць галоўную ролю ў фільме «Хуткі і мёртвы», якую ў выніку згуляў Леанарда Дыкапрыё[6]. Актор мог сыграць адну з роляў у фільме «Памерці ў імя» (1995), але ў выніку роля дасталася Хаакіну Фэніксу[6].

У 1998 годзе сыграў у фільме «Выратаваць шарагоўца Раяна» Стывэна Сьпілбэрга. У 1999 годзе з Бэнам Афлекам здымаўся ў камэдыі аб двух паўшых анёлах «Догма» Кевіна Сьміта і «Таленавіты містэр Рыплі» рэжысэра Энтані Мінгелы з Гўінэт Пэлтраў і Джудам Лоў. Дзеля таго, каб выканаць галоўную ролю ў фільме «Таленавіты містэр Рыплі», Мэт Дэйман схуднеў на 13,5 кіляграмаў. Да таго ж яму прыйшлося вывучыцца гульні на піяніна[6].

На пачатку XX стагодзьдзя Дэйман далучыўся да дзьвюх прыбытковых сэрыяў фільмаў, як то «Трылёгія Оўшэна» (2001—2007) і «Борн» (2002—2016). Дэйман разам з Афлекам і іншымі стварыў дакумэнтальны сэрыял «Праект Грынлайт», які выйшаў у этэры HBO, які дапамог пачаткоўцам распрацаваць свой першы фільм. Дэйман і Афлек у 2002 годзе напісалі сцэнар і зьняліся ў галоўных ролях у фільме «Джэры», драме пра двух сяброў, якія забыліся ўзяць з сабой ваду і ежу, калі выправіліся ў паход па пустэльню. Водгукі пра фільм у цэлым былі станоўчымі, але касавыя зборы фільму праваліліся[9][10].

Асабістае жыцьцё

рэдагаваць

Мэт Дэйман жанаты зь Люсьянай Бароза (нарадзілася ў 1976 году ў Аргентыне). Пазнаёміліся будучыя супругі ў 2003 годзе ў Маямі, дзе Люсьяна працавала бармэнам. Вясельле адбылася 9 сьнежня 2005 году ў Нью-Ёрку. Рэгістрацыя шлюбу праводзілася ў Мангэтанскім бюро рэгістрацыі шлюбаў. 11 чэрвеня 2006 году ў горадзе Маямі штату Флорыда ў іх нарадзілася дачка Ізабэла. 20 жніўня 2008 году ў сям’і Мэта зьявілася другая дзяўчынка, яе назвалі Джыя Завала. У кастрычніку 2010 году нарадзілася трэцяя дачка, якой далі імя Стэла Завала. У Люсьяны таксама ёсьць дачка Алексія ад першага шлюбу. Актор паліў, але кінуў пасьля візыту да гіпнатызэра[6].

Узнагароды і намінацыі

рэдагаваць

Да цяперашняга часу мае 19 узнагародаў і яшчэ 43 намінацыі[11], пакінутых безь перамогі, у вобласьці кіно.

Ніжэй пералічаныя асноўныя ўзнагароды і намінацыі.

Узнагароды

рэдагаваць
  • Прэмія «Оскар»:
    • 1998 — найлепшы сцэнар, за фільм «Разумнік Ўіл Гантынг».

Намінацыі

рэдагаваць
  • Прэмія «Оскар»:
    • 1998 — найлепшая мужчынская роля, за фільм «Разумнік Ўіл Гантынг»;
    • 2010 — найлепшая мужчынская роля другога пляну, за фільм «Непакорны»;
    • 2016 — найлепшая мужчынская роля, за фільм «Марсіянін»;
    • 2017 — найлепшы фільм, за фільм «Манчэстэр ля мора».
  • Прэмія «Залаты Глёбус»:
    • 1998 — найлепшая мужчынская роля (драма), за фільм «Разумнік Ўіл Гантынг»;
    • 2000 — найлепшая мужчынская роля (драма), за фільм «Таленавіты містэр Рыплі»;
    • 2010 — найлепшая мужчынская роля (м’юзыкал або камэдыя), за фільм «Інфарматар».
    • 2010 — найлепшая мужчынская роля другога пляну, за фільм «Непакорны».
    • 2014 — найлепшая мужчынская роля (мінісэрыял або тэлефільме), за фільм «За кандэлябрамі».
    • 2017 — найлепшы фільм (драма), за фільм «Манчэстэр ля мора».
  • MTV Movie Awards:
    • 1998 — найлепшая мужчынская роля, за фільм «Разумнік Ўіл Гантынг»;
    • 1998 — найлепшы пацалунак, за фільм «Разумнік Ўіл Гантынг»;
    • 1998 — найлепшы экранны дуэт, за фільм «Разумнік Ўіл Гантынг»;
    • 1999 — найлепшы злыдзень, за фільм «Таленавіты містэр Рыплі»;
    • 1999 — найлепшы музычны выступ, за фільм «Таленавіты містэр Рыплі»;
    • 2002 — найлепшая экранная каманда, за фільм «11 сяброў Оўшэна»;
    • 2004 — найлепшая мужчынская роля, за фільм «Перавага Борна»;
    • 2008 — найлепшая бойка, за фільм «Ультыматум Борна»;
    • 2008 — найлепшая мужчынская роля, за фільм «Ультыматум Борна»;
    • 2016 — найлепшая мужчынская роля, за фільм «Марсіянін».
  1. ^ Matt Damon // Encyclopædia Britannica (анг.)
  2. ^ Matt Damon // filmportal.de — 2005.
  3. ^ Matt Damon // Энцыкляпэдыя Бракгаўза (ням.)
  4. ^ Deutsche Nationalbibliothek Record #120559102 // Gemeinsame Normdatei (ням.) — 2012—2016.
  5. ^ а б Pas L. v. Genealogics (анг.) — 2003.
  6. ^ а б в г д Часопіс OK! Мэтт Деймон. Часопіс OK!  (рас.)
  7. ^ Genealogical Chart Knowlton Line of Ben Affleck and Matt Damon. New England Historic Genealogical Society. Праверана 2014-09-19 2009 г.
  8. ^ Matt Damon. Rootsweb. Праверана 2010-02-02 г. Архіўная копія ад 2012-02-15 г.
  9. ^ «Gerry (2002)». Rotten Tomatoes.
  10. ^ «Matt Damon on marriage, gun control, and why Hollywood thought The Bourne Identity would flop». The Daily Telegraph.
  11. ^ Matt Damon — Awards. IMDb.com

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць