Прамысловая вытворчасьць

Прамысловая вытворчасьць — вытворчасьць тавараў з выкарыстаньнем машыннага абсталяваньня, інструмэнтаў працы, і з прыцягненьнем працоўнай сілы з мэтай хімічнай або біялягічнай апрацоўкі. Прамысловая вытворчасьць па сутнасьці зьяўляецца другасным сэктарам эканоміцы[1]. Тэрмін можа абазначаць шырокі спэктар чалавечай дзейнасьці, пачынаючы ад рамяства і заканчваючы высокімі тэхналёгіямі, але часьцей за ўсё ён ужываецца да прамысловага прадукту, які вырабляецца ў вялікай колькасьці з сыравіны зь першаснага сэктару эканоміцы. Такія тавары могуць быць прададзеныя іншым вытворцам дзеля вытворчасьці іншых больш складаных вырабаў, як то самалётаў, побытавай тэхнікі, мэблі, спартовага інвэнтару або аўтамабіляў, ці распаўсюджвацца праз трэці сэктар эканоміцы канчатковым карыстальнікам і спажыўцам, звычайна праз аптавікоў, якія ў па чарзе прадуюць прадукцыю раздробным гандлярам ці сеткам, празь ​​якія ў сваю чаргу індывідуальныя пакупнікі потым набываюць гэты тавар.

Вытворчасьць на заводзе самаходу Tesla Inc.

Вытворчая інжынэрыя ці вытворчы працэс ёсьць сукупнасьцю крокаў, празь якія сыравіна ператвараецца ў канчатковы прадукт. Працэс вытворчасьці пачынаецца з распрацоўкі дызайну прадукту і спэцыфікацыі матэрыялаў, зь якіх будзе вырабляцца прадукт. Затым гэтыя матэрыялы мадыфікуюцца ў працэсе вытворчасьці, каб у выніку стаць часткай гатовай прадукцыі. Сучасная вытворчасьць уключае ўсе прамежкавыя працэсы, неабходныя дзеля вытворчасьці і інтэграцыі паміж сабой кампанэнтаў прадукту. Вытворчы сэктар цесна зьвязаны з інжынэрнай справай і прамысловым дызайнам. Сярод буйных вытворцаў у сьвеце вылучаюцца General Motors, General Electric, Procter & Gamble, Boeing, Fiat Chrysler Automobiles, Volkswagen Group, Siemens, Airbus, Michelin, Unilever, Toyota, Yamaha, Panasonic, LG, Samsung, Tata Motors ды іншыя.

  1. ^ «Manufacturing». Investopedia.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць