Леанарда Дыкапрыё

актор ЗША

Леана́рда Вільгэ́льм Дыка́прыё (па-ангельску: Leonardo Wilhelm DiCaprio; нарадзіўся 11 лістапада 1974 году) — амэрыканскі актор, кінапрадусар і эколяг. Па стане на 2019 год ягоныя фільмы сабралі 7,2 мільярдаў даляраў па ўсім сьвеце, адзін з самых высокааплатных актораў. На сваім рахунку мае шэраг узнагародаў, як то «Оскар», BAFTA і «Залаты Глёбус».

Леанарда Дыкапрыё
па-ангельску: Leonardo DiCaprio
Дата нараджэньня 11 лістапада 1974(1974-11-11)[1][2][3][…] (50 гадоў)
Месца нараджэньня
Месца вучобы
Занятак актор, кінаактор, сцэнарыст, тэлеактор, кінапрадусар, тэатральны актор, абаронца вакольнага асяродзьдзя
Сябра ў SAG-AFTRA[d]
Бацька Джордж Дзі Капрыё[d]
Маці Ірмэлін Дзі Капрыё[d]
Узнагароды
кавалер ордэна Мастацтва і Літаратуры прэмія «Срэбны мядзьведзь» за найлепшую мужчынскую ролю[d] (1997) прэмія «Залаты Глёбус» за найлепшую мужчынскую ролю — драма[d] (2005) прэмія «Залаты Глёбус» за найлепшую мужчынскую ролю — камэдыя альбо м’юзыкал[d] (2014) прэмія «Оскар» за найлепшую мужчынскую ролю прэмія «Залаты Глёбус» за найлепшую мужчынскую ролю — драма[d] (2016) прэмія Гарацыё Элджэра[d] (2011) прэмія Жаночага альянса фільмавых журналістаў за найлепшую мужчынскую ролю[d] (2015) прэмія BAFTA за найлепшую мужчынскую ролю[d] (2016) прэмія Гільдыі кінаактораў ЗША[d] (2016) Залаты Глёбус Срэбны мядзьведзь[d] (1997) міжнародная прэмія AACTA за найлепшую мужчынскую ролю[d] (2013) кінапрэмія MTV за найлепшую мужчынскую ролю[d] кінапрэмія MTV за найлепшы шакуючы момант[d] (2014) Crystal Award[d] (2016)
IMDb ID nm0000138

Біяграфія

рэдагаваць

Нарадзіўся ў Лос-Анджэлесе. Паводле ягоных уласных словаў, перад Дыкапрыё ў дзяцінстве паўстаў выбар кар’еры марскога біёляга, бо ён цікавіўся гэтай навукай, або актора, але ў рэшце рэшт ён аддаў перавагу апошняму, бо вельмі любіў выдаваць сябе за герояў і пераймаць людзям[4].

Дыкапрыё пачаў сваю кар’еру з выступаў у рэклямных роліках у канцы 1980-х гадох. Ён заставаўся бяз працы паўтара гады нават пасьля 100 праслухоўваньняў. Расчараваны гэтым, ён першапачаткова вырашыў кінуць акторскае майстэрства, але яны бацька пераканаў яго працягваць працу і не здавацца[5]. На пачатак 1990-х ён іграў пэрыядычныя ролі ў розных тэлесэрыялах, як то сытком «Бацькоўства». Ягонай першай галоўнай ролю ў кіно была роля ў кінастужцы «Жыцьцё гэтага хлопчыка» (1993) і ён атрымаў прызнаньне за ролю другога пляну, дзе ён сыграў хлопчыка з асаблівасьцямі разьвіцьця ў фільме «Што грызе Гілбэрта Грэйпа» (1993). Ён дасягнуў міжнароднай зорнасьці ў эпічным фільме «Тытанік» (1997), які стаў самым прыбытковым фільмам на той момант. Пасьля некалькіх няўдалых камэрцыйных фільмаў у 2002 годзе Дыкапрыё зьняўся ў дзьвюх пасьпяховых карцінах, як то біяграфічнай крымінальнай драме «Злаві мяне, калі зможаш» і гістарычнай драме «Банды Нью-Ёрку», якая стала ягоным першым з многіх супрацоўніцтваў з рэжысэрам Мартынам Скарсэзэ.

Дыкапрыё выканаў ролю Гаўарда Г’юза ў фільме «Авіятар» (2004) і працягваў атрымліваць прызнаньне за сваю ігру ў палітычным трылеры «Крывавы дыямэнт» (2006), крымінальнай драме «Адступнікі» (2006) і рамантычнай драме «Рэвалюцыйная дарога» (2008). У 2010-х гадох ён зьняўся ў навукова-фантастычным трылеры «Зараджэньне» (2010), ува вэстэрне «Джанга вызвалены» (2012), біяграфічным фільме «Воўк з Ўол-стрыт» (2013), драме «Выжылы» (2015) і камэдыі-драме «Аднойчы ў Галівудзе» (2019). Усе гэтыя фільме мелі камэрцыйны посьпех і станоўчыя водгукі кінакрытыкаў.

Дыкапрыё зьяўляецца фундатарам кампаніі Appian Way Productions, якая займаецца прадусаваньнем і выпускам фільмаў і сэрыялаў. Акрамя таго, актор мае ўласны некамэрцыйны фонд свайго імя, які займаецца прасоўваньнем экалягічнай сьвядомасьці. Ён рэгулярна падтрымлівае дабрачынныя справы і падрыхтаваў некалькі дакумэнтальных фільмаў пра навакольнае асяродзьдзе.

  1. ^ Leonardo DiCaprio // Encyclopædia Britannica (анг.)
  2. ^ Leonardo Di Caprio // filmportal.de — 2005.
  3. ^ Leonardo Wilhelm DiCaprio // Энцыкляпэдыя Бракгаўза (ням.)
  4. ^ «Leonardo DiCaprio: Man of the World». Parade.
  5. ^ Wight, Douglas (2012). «Leonardo DiCaprio — The Biography». John Blake Publishing Ltd. — С. 275. — ISBN 978-1-85782-672-2.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць