Марсіянін (фільм)

фільм 2015 году

«Марсія́нін» (па-ангельску: The Martian) — навукова-фантастычны фільм 2015 году, рэжысэрам якога выступіў Рыдлі Скот, а галоўнаю ролю сыграў Мэт Дэйман. Фільм ёсьць экранізацыяй рамана Эндзі Ўіра «Марсіянін», які пабачыў сьвет 2011 годзе. Сцэнар, быў адаптаваным Дру Годардам. Фільм адлюстроўвае самотную барацьбу касманаўта за выжываньне на Марсе пасьля таго, як яго пакінулі, і намаганьні па ягонаму выратаваньні і вяртаньні дадому на Зямлю. У фільме таксама здымаліся Джэсыка Чэстэйн, Джэф Дэніелз, Крыстэн Ўіг, Чыўэтэл Эджыяфар, Шон Бін, Майкл Пэньня, Кэйт Мара, Сэбастыян Стэн, Аксэль Гэні, Макензі Дэвіс, Дональд Гловэр і Бэнэдыкт Вон.

Марсіянін
па-ангельску: The Martian[1]
Жанр навукова-фантастычны фільм[d][2][3][4][…], фільм пра выжываньне[d], прыгодніцкі фільм, драматычны фільм, экранізацыя раману[d] і баявік[d]
Рэжысэр
Сцэнарыст
Заснаваны на The Martian[d][1]
Прадусар
У ролях
Кампазытар
Апэратар
Мантаж П’етра Скалія[d][1]
Мастак Arthur Max[d]
Вытворчасьць Scott Free Productions[d][1], TSG Entertainment[d] і 20th Century Fox
Распаўсюд InterCom[d][11][12], 20th Century Fox, Netflix, iTunes[d] і Дыснэй+[d]
Дата выхаду 2 кастрычніка 2015[5][13][14][…], 25 лістапада 2015, 8 кастрычніка 2015[1][15] і 1 кастрычніка 2015[7][11][12]
Працягласьць 141 хвіліна
Краіна
Мова ангельская мова
Бюджэт 108 000 000 $
Прыбытак 630 161 890 $[17] і 228 433 663 $[18]
Старонка на IMDb
Афіцыйны сайт

Фільм, створаны кінанампаніяй 20th Century Fox у партнэрстве Вялікабрытаніі і ЗША[19]. Прадусар Сайман Кінбэрг пачаў распрацоўваць фільм пасьля таго, як кампанія Fox абрала раман Ўіра ў якасьці экранізацыі ў сакавіку 2013 году. Дру Годард адаптаваў сцэнар і першапачаткова плянаваўся ў якасьці рэжысэр, але стварэньне фільму ня рухалася наперад. Скот замяніў Годарда, а Дэйман быў зацьверджаны выканаўцам галоўнай ролі. Здымкі пачаліся ў лістападзе 2014 году і працягваліся прыблізна семдзясят дзён.

 
Пустэльня Вадзі-Рам у Ярданіі была выкарыстана ў якасьці месца здымак марсіянскіх абшараў.

У 2035 годзе экіпаж місіі «Арэс III» на Марсе дасьледуе Ацыдалійскую раўніну ў марсіянскі сонечны дзень. Моцная пылавая бура пагражае зрынуць іхны транспартны сродак на Марсе, праз што місія адмяняецца. Падчас эвакуацыі экіпажу астранаўт Марк Ўотні (Мэт Дэйман) зьбіваецца абломкамі і губляецца ў шторме. Тэлемэтрыя біяманітора ягонага касьцюма ёсьць пашкоджанай, і Ўотні памылкова лічыцца мёртвым. Ацалелы экіпаж узьлятае на арбітальны карабель «Гэрмэс».

Ўотні прачынаецца пасьля шторму, паранены і папярэджаны пра нізкі ўзровень кіслароду. Ён вяртаецца ў на станцыю, дзе пражываў экіпаж, і загойдвае сваю рану самастойна. Калі Ўотні папраўляецца, ён пачынае відэадзёньнік. Ня маючы сувязі зь Зямлёй, ягоны адзіны шанец на выратаваньне — наступная місія на Марс праз чатыры гады, то бок «Арэс IV» павінен высадзіцца ў 3200 кілямэтрах ад кратэра Скіяпарэльлі. Непасрэдны клопат Ўотні — ежа. Зьяўляючыся батанікам місіі, ён стварае імправізаваны сад унутры станцыі, выкарыстоўваючы марсіянскую глебу, угнаеную біяадходамі экіпажу, і вырабляе ваду з рэшткаў ракетнага паліва. Затым ён садзіць нявыкарыстаную бульбу ў надзеі на багаты ўраджай. Ўотні таксама пачынае мадыфікаваць марсаход з мэтай дыстанцыйнага паходу да месца высадкі «Ares IV».

На Зямлі пляніроўшчык спадарожнікаў NASA Міндзі-Парк, разглядаючы аэрафатаздымкі станцыі, заўважае перамешчанае абсталяваньне і разумее, што Ўотні жывы. Дырэктар NASA Тэдзі Сандэрз (Джэф Дэніелз) публічна выступае ў навінах, паведамляючы, што экіпаж «Ares III», які ўсё яшчэ знаходзіцца на шляху да Зямлі, па-ранейшаму засяроджаныя на сваёй місіі. Пры гэтым экіпажу не паведамляецца аб тым, што Ўотні жывы і застаўся на станцыі.

Ўотні бярэ марсаход, каб здабыць бліжэйшы зонд Pathfinder, які змоўк у 1997 годзе. З дапамогай камэры і рухавіка Pathfinder ён усталёўвае элемэнтарную двухбаковую сувязь зь Зямлёй, спачатку выкарыстоўваючы рукапісныя знакі, а затым адпраўляючы і прымаючы паведамленьні ў фармаце ASCII у шаснаццатковым выглядзе. NASA перадае праграмны патч для сувязі марсаходам. Ўотні злуецца, што экіпаж «Гэрмэса» ня ведае, што ён жывы, хаця і не вінаваціць іх у тым, што яны пакінулі яго. Нарэшце Сандэрз дазваляе Гэндэрсану (Шон Бін) паведаміць ім. Наступная місія «Арэс IV» плянуецца з улікам выратаваньня Ўотні і ягонага транспартыраваньня на Зямлю. Аднак, экіпаж «Арэс III» даведваецца пра праўду і негалосна атрымлівае разьлікі таго, што, зьдзейсьніўшы гравітацыйны манэўр ля Зямлі, яны тэарэтычна могуць вярнуцца да Марсу. Камандзір Мэліса Льюіс (Джэсыка Чэстэйн) і экіпаж вырашаюць ўзламаць кампутары карабля, каб цэнтар кіраваньня іх ня спыніў, і вярнуцца па дапамогу таварышу. Яны гатовыя правесьці ў космасе яшчэ 533 дні. Перахапіўшы па дарозе кітайскі зонд з правізіяй, астранаўты ляцяць назад да Марсу. Ўотні, даведаўшыся пра вяртаньне «Ares III», рыхтуецца да адбыцьця.

Па стане на кастрычнік 2020 году на агрэгатары аглядаў «Rotten Tomatoes» фільм атрымаў рэйтынг ухваленьня 91%, заснаваны на 376 аглядах, зь сярэднім рэйтынгам 7,80/10. Паводле аоглядаў крытыкі адзначылі, што фільм ёсьць разумным, захапляльным і дзіўна пацешным. Акрамя таго, было адзначана, што «Марсіянін» прапануе верную адаптацыю кнігі-бэстсэлера, дзякуючы працы ў першую чаргу актора Мэта Дэймана і рэжысэра Рыдлі Скота. Па стане на кастрычнік 2020 году «Metacritic», які выкарыстоўвае сярэдняўзважанае значэньне, прысвоіў фільму адзнаку 80 са 100 магчымых на аснове 46 аглядаў крытыкаў, паказваючы прыхільныя водгукі[20].

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць