Мокрыца
Мо́крыца[1] — вёска ў Мядзельскім раёне Менскай вобласьці. Уваходзіць у склад Занарацкага сельсавету.
Мокрыца | |
трансьліт. Mokryca | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Менская |
Раён: | Мядзельскі |
Сельсавет: | Занарацкі |
Насельніцтва: | 62 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1797 |
Паштовы індэкс: | 222382 |
Нумарны знак: | 5 |
Геаграфічныя каардынаты: | 54°47′39.01″ пн. ш. 26°43′17.00″ у. д. / 54.7941694° пн. ш. 26.7213889° у. д.Каардынаты: 54°47′39.01″ пн. ш. 26°43′17.00″ у. д. / 54.7941694° пн. ш. 26.7213889° у. д. |
± Мокрыца | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Гісторыя
рэдагаваць- 1766 год — на месцы вёскі знаходзілася сяло маёнтку Мокрыца Ашмянскага павету Віленскага ваяводзтва.
- 1868 год — зьяўлялася маёнткам і вёскай Сьвянцянскага павету Віленскай губэрні, налічвала 191 жыхара.
- У 1885 годзе ў маёнтку працавала вінакурня.
- 1904 год — вёска і маёнтак знаходзілася ў складзе Занарачанскай воласьці Сьвянцянскага павету. У вёсцы пражывалі 243 жыхары, разьмяшчалася царкоўнапрыходзкая школа, дзе ў 1896/97 навучальным годзе навучаліся 11 хлопчыкаў. У маёнтку пражывалі 27 жыхароў.
- 1908 год — вёска налічвае 45 двароў, насельніцтва складае 201 жыхара.
- З 18 па 28 сакавіка 1916 году падчас Першай сусьветнай вайны ў раёне вёскі праходзілі баі Нарачанскай апэрацыі.
- 12 кастрычніка 1940 году вёска ўвайшла ў склад Занарацкага сельсавету Мядзельскага раёну Вялейскай вобласьці (з 20 верасьня 1944 году — Маладэчанскай). У 1940 вёска налічвала 52 двары і 217 жыхароў.
- У верасьні 1943 году падчас Вялікай Айчыннай вайны нямецка-фашысцкія захопнікі цалкам спалілі вёску (52 двары) і забілі 3 жыхароў. Пасьля вайны вёска была адноўленая.
- 1948 год — створаны калгас «Герой».
- 20 студзеня 1960 году вёска ўвайшла ў склад Менскай вобласьці.
- У 1960 годзе насельніцтва вёскі складала 200 жыхароў.
- З 1973 году вёска знаходзіцца ў складзе калгасу «Шлях да камунізму» з цэнтрам у вёсцы Занарач.
Насельніцтва
рэдагаваць- 2010 год — 62 жыхары
- 30 лістапада 2007 году — 74 жыхары[2].
- 1999 год — 86 жыхароў
- 1 студзеня 1997 году — 45 двароў і 94 жыхароў
Інфраструктура
рэдагавацьУ вёсцы разьмяшчаюцца крама і жывёлагадоўчая фэрма.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu) С. 334
- ^ Занарочский сельсовет. Местная повестка на XXI век. / авторы составители Наранович М.Г., Сивограков О.В., Минск: ОДО «Новапринт», 2007. ISBN 985-6745-86-1
Літаратура
рэдагаваць- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мядзельскага р-на. — Мн.: БелЭн, 1998. — 635, [3] с. ISBN 985-11-0107-9.