Нясьві́ская Бі́блія або Бі́блія Сымо́на Бу́днага — пераклад на польскую мову ўсяе Бібліі, выкананы літоўскім біблеістам і навукоўцам Сымонам Будным для выкарыстаньня ў набажэнствах Польскімі братамі. Перакладзеная ў Нясьвіжы і надрукаваная ў Заслаўі або Ўзьдзе ў 1572 року Мацеем Кавячынскім. Пераклад зьдзейсьнены з арыгінальных моваў[1].

Нясьвіская Біблія
Тытульная старонка Нясьвіскай Бібліі
Поўная назва: Biblia to iest księgi Starego y Nowego przymierza znowu z ięzyka Hebrayskiego/Greckiego y Łacińskiego na Polski przełożone
Скарачэньне: НБ
Мова: польская
Поўная Біблія апублікаваная: 1572
Аўтар(ы): Сымон Будны
Мова крыніцы: іўрыт, грэцкая і лацінская
Тып перакладу: даслоўны
Выдавец: Мацей Кавячынскі
Канон: пратэстанцкі
Вэб-старонка: у фармаце DjVu

Сымон Будны, якога называюць «найвыбітнейшым гэбраістам XVI стагодзьдзя»[2], быў прыхільнікам даслоўнага перакладу Сьвятога Пісаньня, таму меў шмат заўвагаў да выдадзенай у 1563 року польскімі кальвіністамі Берасьцейскае Бібліі. Лічыў, што ў яе ўведзеныя перайначаныя фармулёўкі, якія датычаць Ісуса (на думку арыяніна Буднага, Хрыстос быў усяго толькі дасканалым чалавекам, а ня Богам) і тое, што іхняя Біблія і так была перакладам з францускім і лацінскіх перакладаў, а не з арыгінальных тэкстаў.

Аркуш Нясьвіскай Бібліі 1572 року (фрагмэнт Кнігі Выхаду, 20 разьдзел — Дзесяць прыказаньняў) з вылучаным імем Ягова.
Аркуш Новага Запавету Сымона Буднага 1574 року (фрагмэнт Эвангельля паводле Мацьвея, 4 разьдзел — спакушэньне Ісуса) з вылучаным імем Бога Ягова.

Польскія браты, якія ўсё далей аддаляліся ад кальвіністаў, замовілі Буднаму і ягонаму супрацоўнікам «выпраўленьне» тэксту Берасьцейскае Бібліі і прыняцьце ягоных заўвагаў. Аднак Будны заняўся ўласным перакладам габрэйскага і грэцкага арыгіналаў і апокрыфаў. Асноўную частку перакладу зьдзейсьніў ён сам, нягледзячы на саслабелы зрок і процістаяньне з боку нясьвіскіх Радзівілаў (якія вярнуліся ў каталіцтва). Каб захаваць даслоўнасьць і ў той жа час дайсьці да польскага чытача, Будны ўвёў некалькі гэбраізмаў (напрыклад, транскрыпцыю імёнаў замест традыцыйных адпаведнікаў) і нэалягізмаў (напрыклад, упершыню выкарыстаў такія словы, як «разьдзел», «намёт» і да т. п., якія цьвёрда замацаваліся ў польскай мове). Ва ўсім Старым Тэстамэнце Будны перад іменем Бога ўвёў тэтраграм у форме «Ягова». Дадаткова прыбраў усе згадкі пра боскую сутнасьць Ісуса, палічыўшы іх пазьнейшымі дадаткамі (у некаторых месцах пазьней вярнуў). Даслоўнасьць перакладу і агульная антыпатыя да «арыянаў» сталі вынікам таго, што Нясьвіская Біблія выкарыстоўвалася амаль выключна толькі Польскімі братамі.

Аднак выдаўцы Нясьвіскай Бібліі бяз згоды Сымона Буднага правялі ў тэксьце Новага Запавету пэўныя зьмяненьні. Таму Будны, які не ўхваліў гэтых зьменаў, выдаў новы пераклад Новага Запавету пад сваім імем у Лоску ў 1574 року. У ім ён 11 разоў зьмясьціў Божае імя «Ягова»[a] і прыбраў усе згадкі пра боскасьць Ісуса.

Польскія браты ўсьведамлялі, што пераклад Новага Запавету ў іхняй Бібліі недасканалы. Таму ў 1577 выдалі Новы Запавет у перакладзе Марціна Чаховіца, а ў 1606 у Ракаўскай акадэміі яшчэ й Новы Запавет у перакладзе Валентыя Шмальца.

Большасьць асобнікаў Бібліі Сымона Буднага загінулі падчас Контрарэфармацыі.

  1. ^ Rajmund Pietkiewicz. Pismo Święte w języku polskim w latach 1518—1638 (доктарская дысэртацыя).
  2. ^ Norman Davies. Boże igrzysko Historia Polski. — Kraków: Wyd. Znak, 2010. — С. 191.
  1. ^ Мц. 1:20; 1:22; 1:23; 2:13; 2:15; 2:19; 4:7; 4:10; 5:35; 22:37; 44

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць