Партал:Мастацтва

Фон
Nuvola apps package graphics.png
Мастацтва
атрыбуты жывапісу, скульптуры і архітэктуры, Эн Вале-Костэр, 1769 г., Люўр

Мастацтва — вобразнае асэнсаваньне рэчаіснасьці, працэс альбо вынік выразы ўнутранага ці вонкавага сьвету творцы ў мастацкім вобразе, творчасьць, накіраваная такім чынам, што яна адлюстроўвае цікавіць ня толькі самога аўтара, але й іншых людзей. Яно ахоплівае шырокі спэктар дзейнасьці чалавека, тварэньня й спосабаў выказваньня, уключаючы музыку, літаратуру, кіно, фатаграфію, скульптуру й жывапіс. Сэнс мастацтва разглядаецца ў разьдзеле філязофіі вядомым як эстэтыка, і нават такія дысцыпліны як гісторыя й псыхалёгія аналізуюць адносіны паміж людзьмі й пакаленьнямі. Традыцыйна тэрмін мастацтва выкарыстоўвалася для абазначэньня любога навыку альбо майстэрства, якое задавальняе любоў чалавека да прыгожага. Гэтая канцэпцыя зьмянілася падчас рамантычнага пэрыяду, калі мастацтва стала ўспрымацца як «спэцыяльны факультэт чалавечага розуму, які павінны клясыфікавацца з рэлігіяй і навукай». Наогул, мастацтва зроблена з намерам стымуляваць думкі й эмоцыі….:::::::::::::::: чытаць далей

Pix.gif


Фон
FA gold ukr.png
Абраны артыкул
Мірскі замак

За́мак (ад польскага zamek, скалькаванага зь сярэдневерхненямецкага slōʒ — «замак» і «замок», якое зьяўляецца калькай лацінскаага clusa «запор, форт, умацаваньне») — паводле архітэктурнай, археалягічнай і гісторыка-сацыялягічнай сутнасьці зьяўляецца абарончай прыватнаўласьніцкай сядзібай-рэзыдэнцыяй фэўдала з пэўным наборам абарончых і жылых збудаваньняў, характэрнай для пэўнага этапу ў разьвіцьці грамадзтва (фэўдалізму). Тэрмін замак мае таксама шырокае значэньне, як і польскі «zamek» і нямецкі «Burg». Замкам часта называюць абарончыя ўмацаваньні, або адміністрацыйна-прадстаўнічыя комплексы ўвогуле (прыкладам Нясьвіскі замак). - Слова замак у беларускую мову, як і ва ўсе ўсходнеславянскія мовы прыйшло з польскай. Польскае ж zamek ёсьць фактычна пераклад нямецкага Schloß і значыць «замкнуты» ці «зачынены»…:::::::::::::::: чытаць далей

Pix.gif


Фон
Nuvola apps package graphics.svg
Выявы
Raffael, Sixtinska madonnan.jpg
сіксьцінская Мадонна, Рафаэль, 1513 г.
Pix.gif


Фон
Nuvola apps package graphics.png
Катэгорыі артыкулаў
Мастацтва(44 К, 14 С)
Архітэктура(28 К, 30 С)
Арыгамі(1 С)
Графіка(3 К, 6 С)
Жанры(10 К, 4 С)
Жывапіс(11 К, 7 С)
Кіно(22 К, 13 С)
Літаратура(38 К, 14 С)
Творцы(17 К, 1 С)
Тэатар(18 К, 7 С)
Цырк(1 К, 6 С)
Эстамп(7 С)
Эстэтыка(10 К, 5 С)
Pix.gif


Фон
Dobra6.png
Добры артыкул
Калізэй

Калізэ́й (лац. Colosseum або Amphitheatrum Flavium) — самы вялікі са старажытнарымскіх амфітэатраў, адно з найбольш прыкметных збудаваньняў сьвету. Знаходзіцца ў Рыме, у лагчыне паміж Эсквілінскім, Палятынскім і Цэліеўскім узгоркамі, на месцы сажалкі, што адносілася да «Залатога дому» Нэрона(be), на ўсход ад гарадзкога форуму. Лічыцца адным з найвялікшых твораў рымскай архітэктуры і яскравым прадстаўніком рымскай антычнай тэхнікі. Ягонае будаўніцтва распачалося ў 72 годзе н. э. пры імпэратары Вэспасіяне й было завершанае ў 80 годзе н. э. пад кіраваньнем імпэратара Тытуса, з наступнымі зьменамі, зробленымі падчас панаваньня Даміцыяна. Назва «Амфітэатар Флявіюм» паходзіць ад прозьвішчаў абодвух імпэратараў, Вэспасіяна й Тытуса Флявіяў…:::::::::::::::: чытаць далей

Pix.gif


Фон
Propozycja GnM3.svg
Выбітныя мастакі
Фэрдынанд Рушчыц

Фэрдына́нд Ру́шчыц (Фэрдынанд Эдуардавіч Рушчыц; па-польску: Ferdynand Ruszczyc; *10 сьнежня 1870 г., маёнтак Багданава, Ашмянскі павет, цяпер Валожынскі раён — †29 кастрычніка 1936 г., тамсама) — мастак, графік, тэатральны дэкаратар і пэдагог. Яскравы прадстаўнік культурных супярэчнасьцяў сваёй эпохі. Аказаў пэўны ўплыў на далейшае разьвіцьцё жанру пэйзажу ў польскім мастацтве. Матэрыялізаваў магутны нацыянальна-патрыятычны імпульс, характэрны для польскага мастацтва ў цэлым і для мастацтва мяжы ХІХ—XX стагодзьдзяў у прыватнасьці. Яго вельмі цэльная па духу творчасьць мела непасрэднае дачыненьне да фармаваньня польскага нацыянальна-рамантычнага пэйзажу канца ХІХ — пачатку XX стагодзьдзя і найбольш ярка адлюстроўвала яго мастацкую праблематыку...:::::::::::::::: чытаць далей

Pix.gif


Фон
SchWett Kl 2a black.svg
Артыкулы да напісаньня

 Symbol note.svg глядзіце таксамаНакіды:Мастацтва

Pix.gif


Фон
Icon tools.png
Неабходныя шаблёны

 Symbol deferred.svg {{Мастак}} — устаўляецца ў артыкулы пра мастака.
 Symbol deferred.svg {{Удзельнік:Шаблёны/Удзельнік, які цікавіцца мастацтвам}} — на асабістую старонку.
 Symbol deferred.svg {{Накід:Мастацтва}} — устаўляецца ў артыкулы-накіды па мастацтву.
 Symbol deferred.svg {{Накід:Музыка}} — устаўляецца ў артыкулы-накіды пра музыку.
 Symbol deferred.svg {{Накід:Кінэматограф}} — устаўляецца ў артыкулы-накіды пра кінэматограф.
 Symbol deferred.svg {{Накід:Кінафільм}} — устаўляецца ў артыкулы-накіды пра кінафільм.
 Symbol deferred.svg {{Накід:Актор}} — устаўляецца ў артыкулы-накіды пра актора.

Pix.gif


Фон
Nuvola apps package graphics.png
У іншых праектах
Мастацтва ў Вікінавінах  Мастацтва ў Вікіцытатніку  Мастацтва ў Вікіпадручніку  Мастацтва ў Вікікрыніцах  Мастацтва ў Вікіслоўніку  Мастацтва ў Віківэрсытэце  Мастацтва ў Вікісховішчы Мастацтва ў Віківандроўках
Навіны Цытаты Дапаможнікі Тэксты Вызначэньне Навучаньне Выявы Даведнікі
Wikinews-logo.svg
Wikiquote-logo.svg
Wikibooks-logo.svg
Wikisource-logo.svg
Wiktionary-logo.svg
Wikiversity logo 2017.svg
Commons-logo.svg
Wikivoyage-Logo-v3-icon.svg
Pix.gif
Фон
Nuvola apps package graphics.png
Брацкія парталы
P psychology gold.png P history icon darkorange.png Суспільство 2.png
Філязофія Гісторыя Грамадзтва
Pix.gif


Абнавіць кэш