Марына Золатава (нар. 6 лістапада 1977[1], Менск, БССР, СССР[2]) — беларуская журналістка, палітычная зьняволеная рэжыму Лукашэнкі. Галоўная рэдактарка парталу TUT.BY з 2004 году.

Марына Золатава
Дата нараджэньня 6 лістапада 1977(1977-11-06) (47 гадоў)
Месца нараджэньня
Месца вучобы
Занятак журналістка
Месца працы

Жыцьцяпіс

рэдагаваць

Скончыла філялягічны факультэт БДУ і асьпірантуру Інстытуту мовазнаўства НАН, вывучала баўгарскую мову. Да прыходу на TUT.BY у 2004 годзе працавала ў Інстытуце праблем навукі і агенцтве БелаПАН[2].

Справа БелТА

рэдагаваць

У жніўні 2018 была затрыманая разам зь іншымі 17 журналістамі ў рамках расьсьледаваньня «справы БелТА(be)». 12 лютага ў судзе Заводзкага раёну Менску пачаўся крымінальны працэс супраць яе. Яна засталася адзінай абвінавачанай у «справе БелТА» з-за атрыманьня доступу да платнай стужцы навінащ Беларускага тэлеграфнага агенцтва без аплочанай падпіскі. Золатаву абвінавачваюць паводле часткі 2 артыкулу 425 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусі («Бязьдзейнасьць службовай асобы»). Санкцыя артыкулу — ад штрафу да 5 гадоў пазбаўленьня волі. Першапачаткова яна таксама падазравалася паводле часткі 2 артыкулу 349 («Несанкцыянаваны доступ да кампутарнай інфармацыі») КК. Менавіта па гэтым артыкуле былі абвінавачаныя астатнія фігуранты справы. Але такое абвінавачаньне з Золатавай зьнялі[3].

Падчас судовых спрэчак пракурор Генэральнай пракуратуры Юлія Харчэйкіна заявіла, што лічыць віну Золатавай цалкам даказанай і прапанавала аштрафаваць галоўную рэдактарку парталу Tut.by на 25 500 рублёў.

4 сакавіка 2019 году суд Заводзкага раёну Менску (судзьдзя — Аляксандар Петраш) вынес Золатавай прысуд у выглядзе штрафу ў памеры 7650 рублёў. Таксама Золатава мусіць сплаціць судовыя выдаткі (на аплату адвакатаў БелТА) ў памеры 6000 рублёў. Да набыцьця прысуду законнай сілы Золатава застаецца пад падпіскай пра нявыезд. Выракам не прадугледжана пазбаўленьне права займаць кіроўныя пасады[4].

Палітычны перасьлед (з 2021)

рэдагаваць

У рамках крымінальнае справы разам зь іншымі супрацоўнікамі TUT.BY была арыштавана 18 траўня 2021 году паводле абвінавачваньняў у саўдзеле ў нясплаце падаткаў[5][6]. 25 траўня 2021 году дзевяць арганізацыяў (Вясна, Беларуская асацыяцыя журналістаў, Беларускі Хэльсынскі камітэт, Беларускі ПЕН-цэнтар і іншыя) выступілі з сумеснаю заяваю й прызналі яе палітычнаю зьняволенаю[6]. 14 верасьня 2021 году шэфства над палітвязьнем узяў Алёіс Райнэр, дэпутат Бундэстагу[7].

17 сакавіка 2023 году ў Мінскім гарадзкім судзе быў абвешчаны прысуд: Марыну Золатаву асудзілі на 12 гадоў калёніі агульнага рэжыму[8].

Удава заснавальніка TUT.BY Юр’я Зісера Юлія Чарняўская назвала Золатаву «матуляю „TUT.BY“»[9].

Узнагароды

рэдагаваць

Асабістае жыцьцё

рэдагаваць

Замужам, ёсьць дачка Надзея й сын Фёдар[2].

  1. ^ Марина Золотова — Политзаключённые в Беларуси. prisoners.spring96.org.
  2. ^ а б в Змитер Панковец. (2018-08-07) Пять фактов о главном редакторе TUT.by Марине Золотовой. Она задержана на трое суток (рас.). Наша НіваПраверана 2021-10-02 г. Архіўная копія ад 2021-10-02 г.
  3. ^ Чаму ўлады баяцца Марыны Золатавай больш, чым расейскіх тэлеканалаў, Радыё Свабода, 12-02-2019
  4. ^ Вынесьлі прысуд у «справе БелТА»: Марыну Золатаву пакаралі буйным штрафам, Радыё Свабода, 4-03-2019
  5. ^ Ніна Григорська. (2021-05-31) Справа TUT.BY: головній редакторці видання загрожує до 7 років в’язниці (укр.). НВ(uk)Праверана 2021-10-02 г. Архіўная копія ад 2021-10-03 г.
  6. ^ а б Заява аб прызнанні 15 затрыманых па справе TUT.BY палітычнымі зняволенымі (бел.). Вясна (2021-05-25). Праверана 2021-05-25 г. Архіўная копія ад 2021-05-25 г.
  7. ^ Members of Parliament from Finland, Ireland and Germany adopt political prisoners Yuliya Kashaverava, Pavel Mazko and Maryna Zolatava (анг.). Libereco – Partnership for Human Rights (2021-09-14). Праверана 2021-09-24 г. Архіўная копія ад 2021-09-15 г.
  8. ^ Марына Золатава: Моцная ўлада не змагаецца з іншадумствам
  9. ^ «Копил на квартиру — вложил в TUT.BY». Вдова Юрия Зиссера — о любви, смерти, «нормализации» и семье (рас.). TUT.BYПраверана 2020-12-24 г. Архіўная копія ад 2020-11-01 г.
  10. ^ Человек года по версии «Нашей Нивы» — Марина Золотова (рас.). Наша Ніва (2018-12-22). Праверана 2020-12-24 г. Архіўная копія ад 2021-10-03 г.
  11. ^ Марина Золотова стала лауреатом премии «Гонар журналістыкі» имени Алеся Липая (рас.). Naviny.by (2019-04-09). Праверана 2020-12-24 г. Архіўная копія ад 2020-04-15 г.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць