Алёіс Райнэр
Алёіс Георг Ёзэф Райнэр (па-нямецку: Alois Georg Josef Rainer; нар. 7 студзеня 1965, Штраўбінг(be), Заходняя Нямеччына) – нямецкі мясьнік і палітык ХСС, які з 2013 году зьяўляецца дэпутатам Бундэстагу ад зямлі Баварыя.
Алёіс Райнэр | |
па-нямецку: Alois Georg Josef Rainer | |
Дата нараджэньня | 7 студзеня 1965[1] (59 гадоў) |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Занятак | палітык |
Сябра ў | Парламенцкая група Бундэстага па пытаннях Еўрапейскага саюза[d] |
Бацька | Алёіс Райнэр(de) |
Сайт | alois-rainer.com |
Раньняе жыцьцё й адукацыя
рэдагавацьРайнэр вырас у Гайбаху(uk) ў Баварскім Лесе (Ніжняя Баварыя(be)) на мясной фэрме з гасьцініцаю. З 1980 па 1983 год навучаўся на мясніка, пасля чаго служыў у войску. Пасьля сдачы кваліфікацыйных іспытаў у 1986 годзе ўзначаліў мясны бізнэс сваіх бацькоў у 1987 годзе. Ён і сёньня кіруе ім разам з сынам Маркусам.
Палітычная кар’ера
рэдагавацьРайнэр упершыню стаў дэпутатам на выбарах у Бундэстаг 2013 году[2]. У парлямэнце працаваў у камітэце паводле бюджэту й рэвізійнай камісіі з 2013 па 2019 год; у гэтай якасьці быў дакладчыкам сваёй парлямэнцкай групы паводле гадавога бюджэту Фэдэральнага міністэрства паводле справаў сям’і, пажылых грамадзянаў, жанчынаў і моладзі(uk). З 2019 году зьяўляецца сябрам Камітэту паводле транспарту й лічбавай інфраструктуры, дзе выступае прэс-сакратаром сваёй парлямэнцкай групы[3].
Палітычныя пазыцыі
рэдагавацьУ чэрвені 2017 году Райнэр прагаласаваў супраць увядзеньня аднаполых шлюбаў у Нямеччыне(be)[4]. 14 верасьня 2021 году ўзяў шэфства над Марынаю Золатаваю, галоўнай рэдактаркаю «TUT.BY» і беларускай палітычнай зьняволенай[5].
Асабістае жыцьцё
рэдагавацьЯгоны бацька Алёіс Райнэр(de) (1921–2002) быў дэпутатам зямельнага парлямэнту, а з 1965 па 1983 год і Бундэстагу. Ягоная старэйшая сястра Герда Хасэльфэльдт(pl) таксама была дэпутатам Бундэстагу, з 2017 году ўзначальвае Чырвоны Крыж Нямеччыны(en)[6]. Алёіс Райнэр жанаты й мае двух дзяцей. Ён рымска-каталіцкага веравызнаньня[7].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Stammdaten aller Abgeordneten des Deutschen Bundestages
- ^ Alois Rainer
- ^ German Bundestag - Transport and Digital Infrastructure
- ^ Diese Unionsabgeordneten stimmten für die Ehe für alle Die Welt(be), June 30, 2017.
- ^ Members of Parliament from Finland, Ireland and Germany adopt political prisoners Yuliya Kashaverava, Pavel Mazko and Maryna Zolatava (анг.). Libereco – Partnership for Human Rights (2021-09-14). Праверана 2021-09-24 г. Архіўная копія ад 2021-09-15 г.
- ^ Robert Roßmann (August 20, 2013), Eine Familie in der Politik: Die Hasselfeldts Süddeutsche Zeitung(be).
- ^ Abgeordnete. Бундэстаг. Праверана 2021-05-31 г.
Вокавыя спасылкі
рэдагаваць- alois-rainer.com — афіцыйны сайт Алёіс Райнэр (ням.)
- Біяграфія Алёіса Райнэра на сайце Бундэстагу (ням.)