Мардакерт

места ў Азэрбайджане
(Перанакіравана з «Мартакерт»)

Мардаке́рт (па-армянску: Մարդակերտ), Мартаке́рт (арм. Մարտակերտ) альбо Агдэрэ́ (па-азэрбайджанску: Аўдыё Ağdərə ) — места непрызнанай Рэспублікі Арцаху, дэ-факта адміністрацыйны цэнтар Мартакерцкага раёну, дэ-юрэ ў Тэртэрскім раёне Азэрбайджану. Знаходзіцца на рацэ Тэртэр, за 62 км на поўнач ад Стэпанакерту (Ханкендзі).

Мардакерт
арм. Մարտակերտ
Мардакерт у 2002 року
Мардакерт у 2002 року
Горад з: 1985
Краіна: Нагорна-Карабаская Рэспубліка
Раён: Мартакерцкі
Краіна (дэ-юрэ): Азэрбайджан
Раён: Тэртэрскі
Кіраўнік: Elchin Yusubov[d]
Вышыня: 415 м н. у. м.
Насельніцтва:
Часавы пас: UTC+4
Тэлефонны код: 246
Паштовы індэкс: AZ5900
Нумарны знак: 59
Геаграфічныя каардынаты: 40°12′55.01″ пн. ш. 46°48′46.01″ у. д. / 40.2152806° пн. ш. 46.8127806° у. д. / 40.2152806; 46.8127806Каардынаты: 40°12′55.01″ пн. ш. 46°48′46.01″ у. д. / 40.2152806° пн. ш. 46.8127806° у. д. / 40.2152806; 46.8127806
Мардакерт на мапе Нагорна-Карабаскай Рэспублікі
Мардакерт
Мардакерт
Мардакерт
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Этымалёгія

рэдагаваць

Традыцыйна назва места тлумачыцца як словазлучэньне мард («чалавек, асоба» ці ў гэтым кантэксьце «мужны») і керт («будаўнік»)[2]. Іншая вэрсія — сувязь з словам матур («капліца»)[2]. Азэрбайджанская назва Агдэрэ перакладаецца як «белая даліна».

Мінуўшчына

рэдагаваць

Тэрыторыя цяперашняга Мардакерту ўваходзіла ў склад мэлікату Джрабэрда, аднаго зь пяці ў Карабаху[3].

У 1918 року ля места адбылася бітва асманаў з армянскімі сіламі, якая скончылася перамогай апошніх[2].

За савецкім часам Мардакерт зьяўляўся цэнтрам Мардакерцкага раёну Нагорна-Карабаскай аўтаномнай вобласьці. У 1960 року ён атрымаў статус пасёлку гарадзкога тыпу[4], у 1985 — статус места[5].

У вайну 1991—1994 рокаў Мардакерт быў значна зруйнаваны ў часе азэрбайджанскай Геранбойскай і Мардакерцка-Мартунскай апэрацыяў 1992 року[3]. 4 ліпеня азэрбайджанскія сілы захапілі места, армянскае насельніцтва вымушанае было ўцякаць[6]. 27 чэрвеня 1993 року армянскія войскі адваявалі места[6], якое з тае пары знаходзіцца пад кантролем Арцаху.

У 2008 року на тле пратэстаў(d) пасьля прэзыдэнцкіх выбараў у Мардакерце 4 сакавіка адбыліся сутычкі між этнічнымі армянамі[7] і азэрбайджанскім войскам[8].

у 2020 року горад трапіў пад азэрбайджанскія бамбаваньні[9][10].

Геаграфія

рэдагаваць

Места разьмешчанае на правым беразе ракі Тэртэр, паміж гораў[2], за 62 км на поўнач ад Стэпанакерту (Ханкендзі).

Эканоміка

рэдагаваць

Жыхары занятыя пераважна ў дзяржаўных установах і ў сельскай гаспадарцы.

Транспарт

рэдагаваць

Ад места адходзяць дзьве трасы:

Культура

рэдагаваць

Паводле стану на 2015 рок у Мардакерце дзейнічаў Дом культуры, два дзіцячыя садкі, дзьве школы, моладзевы цэнтар[11].

Насельніцтва

рэдагаваць
Рок Армяне Азэрбайджане Расейцы Украінцы Агулам
1907[2][12] Пераважна армяне 4676
1970[13] 5472 96,3% 135 2,4% 44 0,8% 9 0,2% 5683
1979[14] 6264 93,6% 349 5,2% 41 0,6% 5 0,1% 6690
2005[15] 4262 100% 4262
2015[16] 4600 100% 4600

Турыстычная інфармацыя

рэдагаваць
 
Царква сьвятога Яна Хрысьціцеля ў Мартакерце

У месьце знаходзіцца царква сьвятога Яна Хрысьціцеля, збудаваная ў 1881 року.

У ваколіцах можна пабачыць пахаваньні II—I-га тысячагодзьдзяў да н. э., сярэднявечнае паселішча Таза Хач (па-армянску: Թազա խաչ) і мост праз раку Кусапат пачатку XX стагодзьдзя[3][11].

Мардакерту характэрны вільготны субтрапічны клімат[17].

  Кліматычныя зьвесткі для Мардакерту  
Паказьнік Сту Лют Сак Кра Тра Чэр Ліп Жні Вер Кас Ліс Сьн
Сярэдні максымум t, °C 5,8 6,6 10,8 18,3 22,4 27,0 30,7 29,2 25,3 18,4 12,5 8,1
Сярэдні мінімум t, °C −1,7 −1 2,3 8,1 12,5 16,7 20,0 19,0 15,4 9,7 4,8 0,6
Норма ападкаў, мм 15 23 34 45 71 64 31 26 27 45 28 17

Гарады-пабрацімы

рэдагаваць
  1. ^ http://stat-nkr.am/files/publications/2015/LXH_tverov_2015.pdf
  2. ^ а б в г д Tadevos Kh. Hakobyan, Stepan T. Melik-Bakhshyan, Hovhannes Kh. Barseghyan. Հայաստանի և հարակից շրջանների տեղանունների բառարան [Слоўнік тапонімаў Армэніі і прылеглых тэрыторыяў] (арм.). — Yerevan: Yerevan State University Publishing House, 1986. — Т. 1. — С. 208.
  3. ^ а б в Brady Kiesling, Raffi Kojian Rediscovering Armenia: An in-depth inventory of villages and monuments in Armenia and Artsakh. — 3rd. — Armeniapedia Publishing, 2019.
  4. ^ Ведомости Верховного Совета СССР. № 7 (991), 1960 г.
  5. ^ Ведомости Верховного Совета СССР №35 (2317) от 28 августа 1985 года
  6. ^ а б Մարտակերտի ազատագրումը. հունիս 27, 1993թ (арм.) www.aniarc.am. ANI Armenian Research Center. Праверана 29 чэрвеня 2021 г.
  7. ^ Karabakh casualty toll disputed (анг.) // 2008-03-05 г. Архіўная копія ад 9 сакавіка 2008 г. Праверана 2008-03-05 г.
  8. ^ Fatal Armenian-Azeri border clash (анг.) // 2008-03-05 г. Архіўная копія ад 5 сакавіка 2008 г. Праверана 2008-03-05 г.
  9. ^ Ադրբեջանի ռազմական ինքնաթիռը ռմբակոծել է Մարտակերտը, կա երեք զոհ. Վահրամ Պողոսյան (арм.) «Ազատ Եվրոպա/Ազատություն» ռադիոկայան Праверана 2021-06-29 г.
  10. ^ Մարտակերտը ռմբակոծվում է, կիրառվում է ռազմական ավիացիա, հայտնում է ԱԻՊԾ-ն (арм.) «Ազատ Եվրոպա/Ազատություն» ռադիոկայան Праверана 2021-06-29 г.
  11. ^ а б Hakob Ghahramanyan Directory of socio-economic characteristics of NKR administrative-territorial units (2015)
  12. ^ Кавказский календарь … на 1910 год (рас.). — Tiflis: Office of the Viceroy of the Caucasus, 1910. — С. 173.
  13. ^ Result of the Soviet census of 1970 of the Martakert district www.ethno-kavkaz.narod.ru Праверана 2021-12-28 г.
  14. ^ Result of the Soviet census of 1979 of the Martakert district www.ethno-kavkaz.narod.ru Праверана 2021-12-28 г.
  15. ^ The Results of the 2005 Census of the Nagorno-Karabakh Republic National Statistic Service of the Republic of Artsakh
  16. ^ Figures stat-nkr.am
  17. ^ Marakert / Agdere climate: Average Temperature, weather by month, Marakert / Agdere weather averages - Climate-Data.org (анг.) en.climate-data.org Праверана 2021-12-25 г.
  18. ^ Афіцыйная бачына места Вагаршапату
  19. ^ Karabakh's Martakert, Lebanon's Bourj Hammoud sign memorandum of cooperation (анг.) news.am Праверана 2021-12-25 г.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць