Армія абароны Нагорна-Карабаскай Рэспублікі

(Перанакіравана з «Армія абароны Арцаху»)

А́рмія абаро́ны Наго́рна-Караба́скае Рэспу́блікі (па-армянску: Լեռնային Ղարաբաղի Հանրապետության պաշտպանության բանակ) была афіцыйна створаная 9 траўня 1992 року ў якасьці ўзброеных сілаў непрызнанае Нагорна-Карабаскае Рэспублікі, што аб’яднала атрады самааховы, што ствараліся ў пачатку 1990-х рокаў.[3] Колькасьць Арміі абароны НКР ацэньваецца ў 18—20 тыс. жаўнераў і афіцэраў[4], мабілізацыйны рэзэрв — 20—30 тыс.[5] У яе склад уваходзяць мотапяхотныя, танкавыя, артылерыйскія часткі й падрозьдзелы й сілы СПА. У 2002 годзе вайсковы бюджэт НКР складаў каля 20 % ад СУП[6].

Армія абароны Нагорна-Карабаскай Рэспублікі
ԼՂՀ պաշտպանության բանակ

Эмблема Арміі абароны НКР
Дата заснаваньня 9 траўня 1992
Дата роспуску 20 верасьня 2023
Штаб-кватэра Ханкендзі
Камандаваньне
Прэзыдэнт Бако Саакян
Міністар абароны Лявон Мнацакаян
Вайсковыя сілы
Прызыўны ўзрост 18 гадоў
Занятыя ў войску 18—20 тысячаў[1]
Запас 80—100 тысячаў[2]
Фінансавыя зьвесткі
Бюджэт 50 млн дал. ЗША[2]
Прамысловасьць
Замежныя пастаўшчыкі Сьцяг Армэніі Армэнія
Дататковыя зьвесткі
Гісторыя Карабаская вайна

У 2007 годзе, на 1000 чалавек, што пражывалі ў НКР прыходзілася 65 вайскоўцаў, што перавышае аналяґічныя паказчыкі ўсіх краінах Каўказу. Узброеныя сілы ў непрызнанай рэспубліцы разглядаюцца як інстытут, што забясьпечвае стабільную працу, і шматлікія сем’і залежаць ад атрыманай за яе аплаты[7].

Асноўныя бітвы

рэдагаваць

Гісторыя

рэдагаваць

Стваральнікамі Арміі аховы НКР сталі Самвэл Бабаян («Іжо», камандуючы арміяю НКР да 1999 р.), ґенэрал Хрыстафар Іванян і шэраг іншых савецкіх афіцэраў — палкоўнік Анатоль Зіневіч, палкоўнік Аркадзь Тэр-Тадэвасян, маёр Сэйран Аганян, а таксама Сэрж Саргсян (в. а. міністра абароны Нагорна-Карабаскае Рэспублікі з 1992 па жнівень 1993[9]), Вазгэн Саргсян (міністар абароны Армэніі ў 1992—93, дзяржаўны міністар, в. а. міністра абароны ў 1993—95, прэм’ер-міністар Армэніі ў 1998—99), Мантэ Мелканян («Аво», кіраўнік абароны ў Мартунінскім раёне). Кіраўніком вайсковага атрада, у жніўні 1992 року які стаў старшынём дзяржаўнага камітэту абароны быў Робэрт Качаран[10].

 
Мэмарыял танку з Аскэране.

Сярод арґанізатараў першых апалчэнскіх атрадаў былі Разьмік Пэтрасян, Мурад Пэтрасян, Аркадзь Карапэцян, Самвэл Ахаян і інш.

Да сярэдзіны 1990-х Карабаская армія самааховы складалася ў асноўным з карабахскіх або азэрбайджанскіх армянаў, а таксама добраахвотнікаў з Армэніі. Тады высокі адсотак ўзбраеньня арміі НКР складала ўзбраеньне, захопленае ў азэрбайджанскіх, альбо рэшткі ад савецкіх войскаў. Значная колькасьць зброі й матэрыяльна-тэхнічнага забесьпячэньня паступілі з Армэніі, часта за кошт рэґулярнае арміі. Да 1994 карабахская армія самааховы стварыла інфраструктуру, якая ўключае казармы, трэніравальныя цэнтры, рамонтныя базы. Паразы, якія армяне нанесьлі Азэрбайджану ў 1993 годзе, былі аднесеныя экспертамі ў асноўным на кошт сілаў самааховы, хаця рэґулярныя армянскія войскі таксама ўдзельнічалі[11].

У войску Нагорнага Карабаха служаць усе мужчыны рэспублікі. Для таго, каб стаць чыноўнікам неабходна адслужыць два ркоу ў шэрагах узброеных сілаў НКР[12].

З 2015 р. кіраўніком Міністэрства абароны НКР зьяўляецца ґенэрал-лейтэнант Лявон Мнацаканян.[13] У 2007—2015 гэтую пасаду займаў Моўсэс Акапян[14]

Тэхніка і ўзбраеньне

рэдагаваць

Армія аховы НКР цесна зьвязаная з Узброенымі сіламі Армэніі, якія дапамагаюць узбраеньнем і вайсковым рыштункам. Афіцэры з Армэніі ўдзельнічаюць у падрыхтоўцы вайскоўцаў Арміі НКР, хаця кіраўніцтва Армэніі заяўляе аб тым, што ў Нагорным Карабахе і вакол яго няма ніводнага прадстаўніка ўзброеных сілаў Армэніі[15]. Па наяўных адзнаках, больш за палову асабістага складу Арміі аховы НКР — жыхары Армэніі[16]. На тэрыторыі Нагорнага Карабаху разьмешчаная вайсковая частка № 33651 Арміі Армэніі.[17]

Маюцца наступныя адзнакі тэхнікі Арміі аховы НКР (некаторае ўзбраеньне, пералічанае ніжэй, можа належыць да ЎС Армэніі[4]):

Тып Выява Вытворчасьць Прызначэньне Колькасьць Нататкі
Танкі
Т-72[4][18][19]     СССР Асноўны баявы танк 200-300[4] Па другіх дадзеных 371[20]
Т-55[18][19]     СССР Сярэдні танк
БМП, БВМ і БТР
БМП-1[4][18]     СССР Баявая машына пяхоты 80[18]
БМП-2[4][18]     СССР Баявая машына пяхоты 153[18] Ад 256 да 324[5][16][21][22]
БРМ-1К     СССР Баявая выведчая машына 5[18]
БРДМ-2     СССР Баявая выведчая машына
БТР-70     СССР Бронетранспартэр 9[18]
БТР-80     СССР Бронетранспартэр
БТС-4[19]   СССР Браняваны цягач
РСЗА
WM-80[4]     Кітай 273-мм РСЗА
БМ-21 «Град»[4][19]     СССР 122-мм РСЗА 44[21]
Артылерыйскія сыстэмы
2С1 «Гвазьдзік»[4][18][19]     СССР 122 мм САУ 12[18]
2С3 «Акацыя»     СССР 152 мм САУ 12[18]
2А36 «Гіяцынт-Б»     СССР 152 мм САУ ~50 ад.[18] Па другіх дадзеных 99[21]
Д-20[4]     СССР 152 мм гармата-гаўбіца ~50 ед.[18]
Д-30[4]     СССР 122 мм гармата-гаўбіца да 100 ад.[18] Па другіх дадзеных 102[21]
МЛ-20     СССР 152 мм гармата-гаўбіца 53[21]
М-120     СССР 120-мм палкавы мінамёт
М74/75[4]     СФРЮ лёгкі мінамёт
Супрацьтанкавае ўзбраеньне
СПГ-9[4]     СССР Супрацьтанкавы ґранатамёт (станковы)
РСГ-7[23]     СССР Ручны супрацьтанкавы гранатамёт
«Штурм-С»[4]     СССР СТРК ня менш за 6[18]
«Конкурс»[4]     СССР СТРК ня менш за 6[18]
Тактычныя ракетныя комплексы
9К72 «Эльбрус»[4][19]     СССР Апэратыўна-тактычны ракетный комплекс
Кропка — У[19]     СССР Апэратыўна-тактычны ракетный комплекс
Сыстэмы СПА
С-300[24]     Расея ЗРК далёкага дзеяньня
С-125/125М[4][18]     СССР ЗРК малага дзеяньня
Кола[4][18]     СССР ЗРК сярэдняе далёкасьці 15-18[18]
Куб[4]     СССР ЗРК малой далёкасьці адзін дывізіён[18]
С-75[4][18]     СССР ЗРК малой далёкасьці
Аса     СССР ЗРК бліжняга дзеяньня ня менш за 6[18]
Страла-10[18]     СССР ЗРК бліжгяга дзеяньня
ЗСУ-23-4[4]     СССР Зэнітная самаходная ўсталёўка ня менш за 6[18]
ЗУ-23-2[4][23]/     СССР Зэнітная ўсталёўка
Іголка−1[4]   СССР Пераносны зэнітны ракетны комплекс
Іголка[4]     СССР Пераносны зэнітны ракетны комплекс
Авіяцыя
Мі-24[18]     СССР Ударны гелікоптэр 5[4]
Мі-8МТ[18]     СССР Шматмэтавы гелікоптэр 5[4][18]

Глядзіце таксама

рэдагаваць
  1. ^ International Institute for Strategic Studies The Military Balance 2013. — С. 218. — ISBN 978-1-85743-680-8
  2. ^ а б Газазян А. Войска Нагорного Карабаха: действующая армия непризнанной республики. Deutsche WelleПраверана 30.11.2010 г.
  3. ^ Институт политических исследований Нагорно-Карабахская Республика: становление государственности на рубеже веков. — Ерэван: 2009. — С. 11.
  4. ^ а б в г д е ё ж з і к л м н о п р с т у ф х ц ч ш э International Institute for Strategic Studies The Military Balance 2016. — С. 181. — ISBN 978-1-85743-835-2
  5. ^ а б Karl R. DeRouen, Uk Heo Civil Wars of the World: Major Conflicts since World War II. — Santa Barbara, California: ABC-CLIO, 2007. — Т. 1. — С. 151. — 865 с. — ISBN 9781851099191
  6. ^ [[#CITEREFОдноколенко, 2002{{{год}}}|{{{аўтар}}} {{{год}}}]].
  7. ^ [[#CITEREFЦыганок, 2007{{{год}}}|{{{аўтар}}} {{{год}}}]].
  8. ^ Ronald Grigor Introduction // Suny:Armenia, Azerbaijan, and Georgia. — С. XXIX.
  9. ^ Уладзімер Прыбылоўскі Руководители государств на территории бывшего СССР: биографический справочник : версия 3-я, пересмотренная и дополненная по состоянию на 1 февраля 2002. — Панорама, 2002. — С. 26.
  10. ^ Жирохов М. А. Семена распада: войны и конфликты на территории бывшего СССР. Окно в историю. — БХВ-Петербург, 2012. — С. 310-311. — ISBN 5977508174, ISBN ISBN 9785977508179
  11. ^ Ronald Grigor Armenia. National security. The Military // Suny:Armenia, Azerbaijan, and Georgia. — С. 74.
  12. ^ [[#CITEREFЛитовкин, 2010{{{год}}}|{{{аўтар}}} {{{год}}}]].
  13. ^ Левон Мнацаканян назначен министром обороны Нагорного Карабаха. RegnumПраверана 17.06.2015 г.
  14. ^ Министерство обороны НКР. Министр обороны. Мовсес Акопян. Правительство Нагорно-Карабахской Республики. Архіўная копія ад 2012-03-20 г.
  15. ^ Blandy C. W. Azerbaijan: Is War Over Nagornyy Karabakh a Realistic Option? Advanced Research and Assessment Group. Caucasus Series 08/17. — Defence Academy of the United Kingdom, 2008. — С. 16. — ISBN 978-1-905962-49-5 (анг.)

    Between the armed forces of Armenia and NK a high degree of integration exists. Yerevan supplies arms and other military necessities to Stepanakert. The support offered by officers from Armenia in training military personnel in the NK army is an open secret. Yet Yerevan maintains that in NK and in the occupied Azeri territories around NK there is not one Armenian military subunit.

  16. ^ а б Blandy C. W. Азэрбайджан: Ці Вайна За Нагорны Карабах Ёсьць Рэалістычным Варыянтам? Ґрупа Па Прагрэсіўнаму Дасьледваньню й Адзнацы. Сэрыі Каўказу 08/17 = Azerbaijan: Is War Over Nagornyy Karabakh a Realistic Option? Advanced Research and Assessment Group. Caucasus Series 08/17. — Defence Academy of the United Kingdom, 2008. — С. 16. — ISBN 978-1-905962-49-5
  17. ^ Third section partial decision as to the admissibility of Applications nos. 36894/04 by Arayik Zalyan and 3521/07 by Razmik Sargsyan and Musa Serobyan against Armenia(недаступная спасылка)
  18. ^ а б в г д е ё ж з і к л м н о п р с т у ф х ц ч ш э ю Аляксандар Храмчыхін Форпост с вопросами // Военно-промышленный курьер : Ґазэта. — 2016. — № 9(624).
  19. ^ а б в г д е ё Карабах воюет советским // Газета.ру. — 2016.
  20. ^ Schmidt H.-J. Military Confidence Building and Arms Control in Unresolved Territorial Conflicts // PRIF Reports No 89. Frankfurt am Main, 2009. P. 12.
  21. ^ а б в г д International Institute for Strategic Studies Вайсковы балянс 2004-2005 = The Military Balance 2004-2005. — 104 edition (October 31, 2005). — Routledge. — С. 82. — 368 с. — ISBN 978-0-198566-22-9
  22. ^ [[#CITEREFМартиросян, 2006{{{год}}}|{{{аўтар}}} {{{год}}}]].
  23. ^ а б Аляксей Рам Разведка дракой // Военно-промышленный курьер : ґазэта. — 2016. — № 14(629).
  24. ^ Карабахская ловушка / СНГ / Независимая газета

Літаратура

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць