Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел Азэрбайджану
Тэрыторыя Азэрбайджану адміністрацыйна падзяляецца на 59 раёнаў (па-азэрбайджанску: rayonlar), 11 гарадоў (па-азэрбайджанску: şəhərlər) і адну аўтаномную рэспубліку (Нахічэванская Аўтаномная Рэспубліка па-азэрбайджанску: muxtar respublika). Аўтаномія Нагорнага Карабаху была афіцыйна ліквідаваная ў 1991 годзе.
Зялёным колерам адзначаныя тэрыторыя падкантрольныя Нагорна-Карабаскай Рэспубліцы;
карычневым — тэрыторыі, на якія прэтэндуе непрызнаная НКР;
чырвоным — тэрыторыі, на якія прэтэндуе Армэнія (анкляў Арцвашэн, які належаў Армянскай ССР);
сінім — тэрыторыі, на якія прэтэндуе Азэрбайджан (анклявы, якія належалі Азэрбайджанскай ССР).
Раёны падзяляюцца на муніцыпалітэты. Усяго ў Азэрбайджане налічваецца 2698 муніцыпалітэтаў[1][2] (па-азэрбайджанску: bələdiyyə, мн.ч. bələdiyyələr. Два гарады рэспубліканскага падпарадкаваньня Баку і Гянджа падзеленыя на раёны.
У выніку нагорна-карабаскай вайны частка тэрыторыі Азэрбайджану кантралюецца непрызнанай Нагорна-Карабаскай Рэспублікай, частка — Армэніяй. Прыналежнасьць часткі тэрыторыяў, якія кантралюе Азэрбайджан, у сваю чаргу, аспрэчваецца Нагорна-Карабаскай Рэспублікай і Армэніяй.