Маліньнікі (Менская вобласьць)

вёска ў Беларусі

Малі́ньнікі[1] — вёска ў Пухавіцкім раёне Менскай вобласьці Беларусі. Уваходзіць у склад Пярэжырскага сельсавету.

Маліньнікі
трансьліт. Malinniki
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Менская
Раён: Пухавіцкі
Сельсавет: Пярэжырскі
Насельніцтва: 22 чал. (2009)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1713
Паштовы індэкс: 222844
СААТА: 6244848066
Нумарны знак: 5
Геаграфічныя каардынаты: 53°38′30″ пн. ш. 27°46′39″ у. д. / 53.64167° пн. ш. 27.7775° у. д. / 53.64167; 27.7775Каардынаты: 53°38′30″ пн. ш. 27°46′39″ у. д. / 53.64167° пн. ш. 27.7775° у. д. / 53.64167; 27.7775
Маліньнікі на мапе Беларусі ±
Маліньнікі
Маліньнікі
Маліньнікі
Маліньнікі
Маліньнікі
Маліньнікі
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Гісторыя

рэдагаваць

На пачатку ХХ ст. вядома як фальварак у Пярэжыцкай воласьці Ігуменскага павету Менскай губэрні.

У Першую сусьветную вайну ў лютым — сьнежні 1918 году была пад акупацыяй войскаў кайзэраўскай Нямеччыне.

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі вёска ўвайшла ў склад БССР.

У жніўні 1919 — ліпені 1920 вёска знаходзілася пад польскай уладай.

З чэрвеня 1941 году да 4 ліпеня 1944 году вёска была пад нямецкай акупацыяй.

Насельніцтва

рэдагаваць
  • Пачатак ХХ ст.  — 1 двор, 10 жыхароў
  • 2002 год — 12 двароў, 21 жыхар
  • 2009 год — 22 чалавекі[2]
  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu)
  2. ^ Вынікі перапісу 2009 году ў Беларусі