Аляксе́й Васілё́нак Гурло́ (1894, Капыль — 1960) — дырэктар БДІНГ у 1933—1935.

Аляксей Гурло
Дата нараджэньня 1894
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 1960
Месца вучобы
Узнагароды
мэдаль «За баявыя заслугі» мэдаль „За абарону Масквы“ мэдаль «За перамогу над Нямеччынай у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» мэдаль «За ўзяцьце Бэрліну» мэдаль «За вызваленьне Варшавы»

Зь сялянаў. Ад 1913 працаваў паштальёнам. У 1922 паступіў на рабфак пры БДУ, а пасьля яго сканчэньня — у БДУ, які скончыў у 1929. Пасьля сканчэньня ўнівэрсытэту быў прызначаны дэканам рабфака і адначасова вучыўся на завочным аддзяленьні асьпірантуры Акадэміі навук. Напачатку 1933 быў прызначаны першым дырэктарам створанага Інстытуту народнае гаспадаркі пры Дзяржпляне БССР.

Увосень 1935 выключаны з ВКП(б), чальцом якой зьяўляўся з 1919. 13 лістапада 1935 быў арыштаваны і 14 траўня 1936 адмысловай нарадай пры НКУС СССР асуджаны за махлярства на тры гады пазбаўленьня волі. Пакараньне адбыў у Комі ССР. Вызвалены зь месцаў зьняволеньня ў студзені 1939.

У 19391941 працаваў у Магілёўскай абласной плянавай камісіі.

У 1941 быў мабілізаваны ў шэрагі Чырвонае Арміі, дзе праходзіў службу да верасьня 1945. Узнагароджаны мэдалямі: «За баявыя заслугі», «За абарону Масквы», «За вызваленьне Варшавы», «За ўзяцьце Бэрліна», «За Перамогу над Нямеччынай у Вялікай Айчыннай вайне».

Пасьля дэмабілізацыі працаваў памагатым старшыні Магілёўскага аблвыканкама, з 1947 — начальнікам аддзела Магілёўскага аблспажыўсаюзу. 23 лістапада 1956 судовай калегіяй Вярхоўнага Суду БССР пастанова адмысловай нарады пры НКУС СССР ад 14 траўня 1936 адносна Гурло была скасаваная, і справа спыненая за адсутнасьцю ў ягоных дзеяньнях складу злачынства.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць