Сымон Баранавых

(Перанакіравана з «Баранавых»)

Сымо́н Баранавых (сапр. Сымо́н Я́каўлевіч Бара́наў; 1900, в. Рудакова Ігуменскага павету Менскай губэрні, цяпер Узьдзенскі раён Менскай вобласьці — 1942, Калыма, цяпер Расея) — беларускі празаік, дзіцячы пісьменьнік, сябра Саюзу пісьменьнікаў СССР з 1934 году.

Сымон Баранавых
Асабістыя зьвесткі
Імя пры нараджэньні Сымон Якаўлевіч Баранаў
Нарадзіўся 1 верасьня 1900
Памёр 10 лістапада 1942 (42 гады)
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці празаік

Біяграфія

рэдагаваць

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. У 1920—1923 гадах служыў у Чырвонай Арміі, прымаў удзел у баях з польскімі войскамі. Пасьля дэмабілізацыі ў 1924—1925 гадах старшыня сельсавету, загадчык хаты-чытальні, адначасова карэспандэнт беларускіх газэтаў. У 1925—1928 гадох вучыўся ў Менску на рабфаку.

Уваходзіў у літаратурныя аб’яднаньні «Маладняк» (з 1927 году) і БелАПП (з 1928 году). У 1931 годзе скончыў літаратурна-лінгвістычнае аддзяленьне пэдфаку БДУ. Працаваў у Беларускім радыёцэнтры, затым адказным сакратаром часопіса «Беларусь калгасная», у бібліятэцы Дома пісьменьніка.

Сябраваў зь Янкам Купалам. Пасьля выхаду ў 1936 годзе ў сьвет аповесьці «Новая дарога» пакінуў службу і вырашыў цалкам аддацца мастацкай творчасьці.

Арыштаваны 4 лістапада 1936 году ў Менску па адрасе: вул. Віpская, д. 37а, кв. 1. 3 чэрвеня 1937 году Галоўная ўправа ў справах літаратуры і выдавецтваў Беларускай ССР (Галоўліт БССР) выдала Загад № 33 «Сьпіс літаратуры, якая падлягае канфіскацыі зь бібліятэк грамадзкага карыстаньня, навучальных установаў і кнігагандлю». Паводле Загаду, «усе кнігі» Сымона Баранавых прадугледжвалася «спальваць»[1]. 5 кастрычніка 1937 году асуджаны пазасудовым органам НКУС як «член контрарэвалюцыйнай нацыянал-фашысцкай арганізацыі і за антысавецкую дзейнасць» да 10 гадоў ППК. Загінуў на Калыме.

Рэабілітаваны прэзыдыюмам Вярхоўнага суду БССР 29 сьнежня 1954 году. Асабовая справа Б. № 9935-с з фата­здымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Творчасьць

рэдагаваць

Выступаў у друку спачатку з карэспандэнцыямі як селькор. Асноўная тэма творчасьці — беларуская вёска і сацыяльныя працэсы, якія адбываліся там у 1920—1930-я. У 1927 годзе апублікаваў першае апавяданьне (у газэце «Чырвоная змена»). Выдадзены зборнік апавяданьняў «Злосць» (1930), аповесьці «Чужая зямля» (1930), «Межы» (1930), «Новая дарога» (1936), аповесьць для дзяцей «Пастка» (1935), раман «Калі ўзыходзіла сонца» (1957), «Дзве аповесці» (1967), «Новая дарога» (апавяданьні, аповесьці, раман, 1989).

Бібліяграфія

рэдагаваць

Зборнікі

рэдагаваць
  • Новая дарога: Апавяданні, аповесці, раман, лісты / Укладальнік, уступны артыкул і каментар Л. Савік. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1989. ISBN 5-340-00111-3
  • Злосць: Апавяданні / С.Баранавых; [Мастак Г.Філіпоўскі]. — Мн.: Беларускае дзяржаўнае выдавецтва, 1930. — (Бібліятэка школьніка).

Аповесьці

рэдагаваць
  • Чужая зямля : Аповесць. — Мн. : Белдзяржвыд, 1930.
  • Межы: Аповесць. — Мн. : Белдзяржвыд, 1930.
  • Чужая зямля: Аповесць / Вокладка Я.Ціхановіча. — Мн.: ЛІМ, 1932.
  • Межы: Аповесць. — Мн.: ЛІМ, 1932.
  • Новая дарога: Аповесць / Сымон Баранавых. — Мн.: Дзяржаўнае выдавецтва Беларусі, 1936.
  • Пастка. — Мн.: ДВБ, 1935.
  • Пастка: Аповесць: Для сярэдняга узросту / Малюнкі Я.Харытоненка. — Мн.: Беларускае дзяржаўнае выдавецтва, Рэдакцыя дзіцячай і юн. літаратуры, 1958.
  • Дзве аповесці / Іл. Гусейнава; Уступны артыкул М.Яроша. — Мн.: Беларусь, 1967.
  • Межи; Новая дорога: Повести / Перевод с белорусского Г.Попов; Послесловие М.Мушинского. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1976. — (Библиотека белорусской повести).
  • Калі ўзыходзіла сонца: Раман / Уступны артыкул Я. Казекі. — Мн.: Белдзяржвыд, 1957.
  1. ^ Алесь Лукашук. Мова гарыць (Загад № 33) // Спадчына : часопіс. — 1996. — № 3. — С. 76—91. — ISSN 0236-1019.

Літаратура

рэдагаваць
  • Масей Сяднёў. «Масеева кніга»: Успаміны, старонкі дзёніка, эсэ. Кулацкі пісьменьнік. / мастак П. І. Іонаў. — Менск: Мастацкая літаратура, 1994. — С. 238—241. — 318 с. — 5200 ас. — ISBN 5-340-01314-6
  • Маракоў Л. У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі, 1794-1991. Энц. даведнік. У 10 т.. — Мн., 2003. — Т. 1. — ISBN 985-6374-04-9
  • Маракоў Л. У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі, 1794-1991. Энц. даведнік. У 10 т.. — Мн., 2003. — Т. 3. Кн. 2. — ISBN 985-6374-04-9

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Сымон Баранавыхсховішча мультымэдыйных матэрыялаў