Макс Вэбэр
Макс Вэ́бэр (21 красавіка 1864, Эрфурце, Саксонія, Прусія — 14 чэрвеня 1920, Мюнхэн, Ваймарская рэспубліка) — нямецкі сацыёляг, эканаміст, юрыст. Старэйшы брат вядомага сацыёляга Альфрэда Вэбэра.
Макс Вэбэр | |
Max Weber | |
![]() Макс Вэбэр у 1894 годзе | |
Дата нараджэньня | 21 красавіка 1864[1][2][3][…] |
---|---|
Месца нараджэньня | Эрфурт, Саксонія |
Дата сьмерці | 14 чэрвеня 1920[4][1][2][…] (56 гадоў) |
Месца сьмерці | Мюнхэн, Баварыя |
Прычына сьмерці | пнэўманія[5] і гішпанскі грып[5] |
Месца пахаваньня | |
Месца вучобы | Гайдэльбэрскі ўнівэрсытэт |
Занятак | юрыст, эканаміст, сацыёляг, філёзаф, антраполяг, адвакат, прафэсар унівэрсытэту, музыказнаўца, палітык, гісторык |
Навуковая сфэра | сацыялёгія, эканоміка, права |
Месца працы | Фрайбурскі ўнівэрсытэт, Гайдэльбэрскі ўнівэрсытэт, Венскі ўнівэрсытэт, Мюнхэнскі ўнівэрсытэт |
Навуковы кіраўнік | Левін Гольдшміт[d] |
Вучні | Альфрэд Шуц[d] і Гаральд Гарфінкель[d] |
Бацька | Макс Вебер[d] |
Маці | Helene Weber[d] |
Ягоныя ідэі глыбока паўплывалі на наступныя сацыяльныя тэорыі і дасьледаваньні. Вэбэр часьцяком цытуецца разам Эмілем Дзюркаймам і Карлам Марксам, бо ўсе трое зьяўляюцца, па сутнасьці, заснавальнікамі сацыялёгіі[7][8][9][10]. Вэбэр зьяўляўся адным з галоўных прыхільнікаў мэтадалёгіі антыпазытывізму, прытрымліваючыся пазыцыі вывучэньня сацыяльнага дзеяньня праз разумеючую сацыялёгію, а не праз чыстую эмпірыку. У аснове такой мэтадалёгіі ляжыць разуменьне мэты і сэнсу, якія людзі надаюць сваім уласным дзеяньням. У адрозьненьне ад Дзюркайма, ён ня верыў у адзіную прычыну і хутчэй выказаў здагадку, што для любога выніку можа быць некалькі прычынаў[11].
Асноўнай інтэлектуальнай праблемай Вэбэра зьяўлялася разуменьне працэсаў рацыяналізацыі, сэкулярызацыі і «вызваленьне ад чараў сьвету», якія ён зьвязваў з ростам капіталізму і ўсталяваньнем эпохі мадэрну[12]. Ён бачыў гэтыя працэсы вынікам новага спосабу мысьленьня аб сьвеце[13]. Вэбэр вядомы дзякуючы тэзу аб тым, што эканамічная сацыялёгія і сацыялёгія рэлігіі спалучаюцца. Такое меркаваньне было распрацавана сацыёлягам у кнізе «Пратэстанцкая этыка і дух капіталізму» (ням. Die protestantische Ethik und der Geist des Kapitalismus), у якой Вэбэр канстатаваў, што аскетычны пратэстантызм непасрэдна зьвязаны з ростам рынкавага капіталізму і рацыянальна-прававой нацыянальнай дзяржавы ў краінах Захаду. Ён сьцьвярджаў, што ў аснове росту капіталізму ляжаць менавіта дагматы пратэстантызму. Такім чынам, можна сказаць, што духу капіталізму ўласьцівы пратэстанцкія рэлігійныя каштоўнасьці.
БіяграфіяРэдагаваць
Бацька Макса Вэбэра, таксама як і яго сын, быў доктарам права і вядомым палітыкам. Макс быў самым старым зь дзевяці дзяцей у сям’і. Дзяцінства і маладосьць Макс правёў у Бэрліне. У 1882—1884 гадох, ён вывучаў права, філязофію і эканоміку ў Гайдэльбэрскім унівэрсытэце. У 1883-1884 гадох Макс быў вымушаны спыніць вучобу і пайсьці ў войска. Пасьля сканчэньня службы, ён яшчэ год вучыўся ва ўнівэрсытэце ў Бэрліне, а потым перавёўся ў Гётынген, дзе скончыў сваю вышэйшую адукацыю ў 1886 годзе.
У 1886—1893 гадох Макс Вэбэр пасяліўся ў Шарлётэнбургу, прадмесьці Бэрліну, дзе працаваў над сваёй доктарскай дысэртацыяй, якую пасьпяхова абараніў у 1889 годзе. Пасьля атрыманьня доктарскай ступені ў 1892 годзе, Макс Вэбэр атрымаў пасаду прафэсара і пачаў выкладаць права ў Бэрлінскім унівэрсытэце. У 1893 годзе ён ажаніўся з Мар’янай Шнітгер.
У 1894 годзе Макс Вэбэр атрымаў пасаду прафэсара на катэдры палітычнай эканоміі ў Фрайбурскім унівэрсытэце, якую займаў да 1897 году, калі перайшоў у Гайдэльбэрскі ўнівэрсытэт. Там ён стаў прафэсарам эканомікі і захапіўся нэакантыянскай бадэнскай школы. Пасьля сьмерці бацькі ў 1897 годзе Макс Вэбэр перажыў цяжкае псыхалягічнае захворваньне, якое на некаторы час спыніла ягоную навуковую кар’еру.
У 1903 годзе была выдадзена кніга Вэбэра «Пратэстанцкая этыка і дух капіталізму». У 1912 годзе Макс Вэбэр спрабаваў стварыць левацэнтрысцкую партыю, якая павінна была спалучыць ідэі сацыял-дэмакратыі і лібэралізму, але з гэтага нічога не атрымалася.
У 1915 годзе, пад час Першай сусьветнай вайны, Вэбэр стаў дырэктарам вайсковага шпіталю ў Гайдэльбэргу, а пасьля вайны, у 1918 годзе, стаў саветнікам Нямецкай камісіі па разбраеньню, якая працавала над Вэрсалькай мірнай дамовай. Прыймаў значны ўдзел у стварэньні Ваймарскай Канстытуцыі, актыўна выступаючы за артыкул 48, які дазваляў кіраваць Нямеччынай пад час выключных сытуацыяў з дапамогай дэкрэтаў, дзякуючы якой, некалькі гадоў пазьней, Гітлер змог усталяваць сваю дыктатуру.
Вэбэр вярнуўся ва ўнівэрсытэт у 1918 годзе, атрымаўшы катэдру ў Вене, а ў наступным годзе атрымаў першую ў Нямеччыне катэдру сацыялёгіі ў Мюнхэне. На гэтай пасадзе ён працаваў да самай сьмерці.
Памёр праз запаленьне лёгкіх 14 чэрвеня 1920 году.
Навуковыя працыРэдагаваць
Асноўнымі навуковымі працамі Макса Вэбэра сталі «Пратэстанцкая этыка і дух капіталізму» (ням. Die protestantische Ethik und der Geist des Kapitalismus), 1905 год і «Эканоміка і грамадзтва» (ням. Wirtschaft und Gesellschaft), 1922 год.
КрыніцыРэдагаваць
- ^ а б Max Weber // Encyclopædia Britannica (анг.)
- ^ а б Max Weber // Babelio (фр.) — 2007.
- ^ Max Weber // Энцыкляпэдыя Бракгаўза (ням.) / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag
- ^ Девяткова Р. П. Вебер Макс // Большая советская энциклопедия (рас.): [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — Москва: Советская энциклопедия, 1971. — Т. 4 : Брасос — Веш. — С. 348.
- ^ а б https://link.springer.com/article/10.1007/s11609-021-00441-x
- ^ Find a Grave (анг.) — 1996.
- ^ «Max Weber». Encyclopaedia of Philosophy. Stanford.
- ^ Max Weber; Hans Heinrich Gerth; Bryan S. Turner (7 March 1991). «From Max Weber: essays in sociology». Psychology Press. — С. 1. — ISBN 978-0-415-06056-1.
- ^ Radkau, Joachim and Patrick Camiller (2009). «Max Weber: A Biography». Trans. Patrick Camiller. Polity Press. ISBN 978-0-74564147-8.
- ^ Giddens, Anthony (1971). «Capitalism and Modern Social Theory: an Analysis of the Writings of Marx, Durkheim and Max Weber». Cambridge University Press. ISBN 0-52109785-1.
- ^ Tiryakian, Edward A. (2009). «For Durkheim: Essays in Historical and Cultural Sociology». Routledge. — С. 321. — ISBN 0-75467155-0.
- ^ Habermas, Jürgen, «The Philosophical Discourse of Modernity», Polity Press (1990). — С. 2. — ISBN 0-7456-0830-2.
- ^ Macionis, John J. (2012). «Sociology» (14th ed.). Boston: Pearson. — С. 88. — ISBN 978-0-205-11671-3.
Вонкавыя спасылкіРэдагаваць
Макс Вэбэр — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Працы Макса Вэбэра на Internet Archive (анг.).
- Вялікая калекцыя арыгінальных тэкстаў (ням.).