Гайдэльбэрскі ўнівэрсытэт

Гайдэльбэрскі ўнівэрсытэт імя Рупрэхта і Карла (па-нямецку: Ruprecht-Karls-Universität Heidelberg) — найстарэйшы і адзін з найбольш прэстыжных унівэрсытэтаў на тэрыторыі сучаснай Нямеччыны. Заснаваны ў 1386 годзе.

Гайдэльбэрскі ўнівэрсытэт імя Рупрэхта і Карла
Ruprecht-Karls-Universität Heidelberg
Выява лягатыпу
Лягатып
Дэвіз Semper Apertus Immer offen
Кніга ведаў заўсёды адкрыта
Заснаваны 1386
Тып Дзяржаўны
Рэктар Bernhard Eitel[d][1] і Frauke Melchior[d][2]
Рэктар Бэрнгард Айтэль
Колькасьць студэнтаў 27 602 (зіма 2008—2009)
Месцазнаходжаньне
Геаграфічныя каардынаты 49°24′37″ пн. ш. 8°42′23″ у. д. / 49.41028° пн. ш. 8.70639° у. д. / 49.41028; 8.70639Каардынаты: 49°24′37″ пн. ш. 8°42′23″ у. д. / 49.41028° пн. ш. 8.70639° у. д. / 49.41028; 8.70639
Горад Гайдэльбэрг
Вобласьць Бадэн-Вюртэмбэрг
Краіна Нямеччына
Знаходзіцца ў складзе Куімбрская група[d], Нямецкая дасьледчая сетка[d][3], Канфэрэнцыя нямецкіх рэктараў[d][4], Нямецкая ўнівэрсытэцкая спартовая фэдэрацыя[d][5], Асацыяцыя эўрапейскіх унівэрсытэтаў[d][6], Навукова-інфармацыйная служба[d][7], міжнародная супольнасьць Лябараторыяў GLAM[d][8], UFA / DFH / FGU[d][9], 4EU+ Alliance[d], arXiv[d][10], German National Research Data Infrastructure (NFDI) e.V.[d][11], Ліга эўрапейскіх дасьледніцкіх унівэрсытэтаў[d] і ELIXIR Germany[d]
Вэб-сайт www.uni-heidelberg.de
Гайдэльбэрскі ўнівэрсытэт імя Рупрэхта і Карла на мапе Нямеччыны
Гайдэльбэрскі ўнівэрсытэт імя Рупрэхта і Карла
Гайдэльбэрскі ўнівэрсытэт імя Рупрэхта і Карла
Гайдэльбэрскі ўнівэрсытэт імя Рупрэхта і Карла

Заснаваньне

рэдагаваць
 
Актавая заля ўнівэрсытэту

Ён быў заснаваны курфюрстам Рупрэхтам I з дазваленьня рымскага папы Ўрбана VI у 1386 годзе, каб даць яго разрозьненым валадарствам, Пфальцу на Райне, цэнтру духоўнага жыцьця, прыцягнуць замежнікаў і выхоўваць царкоўных дзеячаў і дзяржаўных чыноўнікаў ва ўласнай краіне. Падаплёкай утварэньня ўнівэрсытэту стаў Вялікі заходні раскол каталіцкай царквы: выпускнікі Сарбоны, якія падпарадкоўваліся Авіньёнскаму папу Клімэнту VII, не маглі служыць у цэрквах Пфальцу, што кіраваліся папам рымскім, таму ўзьнікла патрэба ва ўласнай тэалягічнай адукацыі. Першыя прафэсары ў Гайдэльбэрг прыехалі з Парыжу і Прагі. Рэктарам-заснавальнікам унівэрсытэту стаў Марсыліюс Інгенскі, прыхільнік наміналізму; наміналізм доўгі час выкладаўся ва ўнівэрсытэце ў выключным парадку.

На момант заснаваньня ён стаў чацьвертым па старшынстве пасьля Балёнскага, Праскага і Венскага ўнівэрсытэтаў на тэрыторыі Сьвятой Рымскай імпэрыі і першым унівэрсытэтам на тэрыторыі сучаснай Нямеччыны.

Устаноўчыя граматы датаваныя 1 кастрычнікам 1386 г. 18 кастрычніка таго ж году адбылася царкоўная імша, якая адкрыла сьцены ўнівэрсытэту, а на наступны дзень пачаліся заняткі. У той жа дзень была атрыманая і срэбная ўнівэрсытэцкая пячатка, адбітак якой зьяўляецца лягатыпам унівэрсытэту.

Факультэты

рэдагаваць
  • факультэт тэалёгіі (кірунак: тэалёгія эвангелізму),
  • факультэт юрыспрудэнцыі,
  • факультэт філязофіі,
  • факультэт нэўрабіялёгіі,
  • факультэт эканамічных і грамадзкіх навук,
  • факультэт паводніцкіх навук і культуразнаўства,
  • факультэт матэматыкі і інфарматыкі,
  • факультэт фізыкі і астраноміі,
  • факультэт хіміі і навук аб Зямлі,
  • факультэт біялягічных навук
  • факультэт мэдыцыны ў Гайдэльбэргу, а таксама
    • унівэрсытэцкая клініка
  • факультэт мэдыцыны ў Мангайме, а таксама
    • унівэрсытэцкая клініка,
    • Цэнтральны інстытут псыхічнага здароўя,
    • Інстытут аховы здароўя, сацыяльнай і прафіляктычнай мэдыцыны.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць